Afleveringen
-
Шостая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га» расказвае пра шматтытысячныя маршы пратэсту ў Менску, рэакцыю на іх сілавікоў і пачатак масавых рэпрэсій супраць беларусаў, якія не спыняюцца дагэтуль.
УВАГА! У падкасьце ёсьць нецэнзурная лексыка. -
Пятая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020» расказвае пра паводзіны сілавікоў падчас тыдня эўфарыі беларусаў у жніўні 2020, калі яны паверылі, што перамены магчымыя. Тыдзень, які пачаўся ад нэрвовага візыту Лукашэнкі на МЗКТ і скончыўся яго прылётам з аўтаматам у Палац Незалежнасьці, стаў паваротным момантам у гісторыі пратэсту.
УВАГА! У падкасьце ёсьць нецэнзурная лексыка. -
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
Чацьвёртая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020» расказвае пра зьмену тактыкі сілавікоў пасьля таго, як дзьве сотні беларусак выйшлі ў белым адзеньні з кветкамі ў руках да Камароўскага рынку ў Менску і сталі ў «ланцуг». Да іх пачалі далучацца жанчыны зь іншых гарадоў. Здабытыя «Кібэрпартызанамі» перамовы міліцэйскага начальства тлумачаць, чаму сілавікі на некаторы час адмовіліся ад гвалту.
УВАГА! У падкасьце прысутнічае нецэнзурная лексыка. -
Трэцяя частка падкасту «Красаўцы» расказвае пра два дні пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году, калі ў Менску і інышых гарадах Беларусі адбываліся самыя жорсткія суткненьні паміж сілавікамі і пратэстоўцамі. Здабытыя «Кібэрпартызанамі» перамовы міліцэйскага начальства тлумачаць, як прымалася рашэньне пра сілавы разгон пратэсту.
-
Другая частка падкасту расказвае пра 9 жніўня 2020 году, калі беларусы масава пайшлі галасаваць супраць дыктатуры і бараніць свае галасы, а таксама пра тое, як Менск і іншыя гарады ўпершыню пасьля ІІ Сусьветнай вайны сталі арэнай баявых дзеяньняў. УВАГА! У падкасьце прысутнічае нецэнзурная лексіка.