Afleveringen
-
Вітаю, шаноўныя слухачы. Гэты эпізод - гэта працяг гісторыі 44-гадовай дзяўчынкі спалоханай, перспектывай хуткага мацярынства. Скончу аповед пра яе цяжкі шлях да сталення, пра тое, як кабінет псіхатэрапеўта можа стаць своеасаблівавй радавой палатай, а псіхатэрапеўтка - акушэркай, якая будзе суправаджаць працэс нараджэння жанчыны. Эліс звярнулася да дапамогі псіхатэрапеўткі з прычыны даволі цяжкіх перажывваннях, звязаных з тым, што неўзабаве яна стане маці. Падчас тэрапіі адбываўся пошук крыніц гэтых перажыванняў, і як гэта часта адбываецца, знайшлося і тое, чаго зусім не шукалі і не чакалі. Бацька і любоў
-
Вітаю, сябры!
Сення хачу падзяліцца з вамі кнігай, якая вельмі ўразіла мяне. Кнігай ізраільска-амерыканскай псіхатэрапеўткі Галіт Атлас, якая называецца "Эмацыйнае наследванне. Псіхатэрапеўтка, яе пацыенты і спадчына траўмы".
11 кейсаў, 11 кліентаў, а гэта значыць 11 сямей, гісторыі, таямніцы, разарваныя сувязі. Галіт разам з кліентам нібыта Шэрлак з Ватсанам збіраюць разарваныя кавалкі гісторый, каб знайсці праўду і вызваліць кліентаў з палону чужых траўм і лаяльнасцей.
Падрабязна распавяду пра апошні кейс, гісторыю дачкі і маці, дзяўчынкі ў палоне вернасці сваім дарослым, 44-гадовай дзяўчынкі, якой так цяжка самой стаць маці і жанчынай.
-
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
Не давярай нікому, асабліва ўладам;
Не спадзявайся, не будуй вялікіх планаў - у цябе няма кантролю над будучыняй;
Не паказвай свой страх - гэта адкрые твае слабасці;
Не прасі дапамогі - ты ніколі не ведаеш, што ў цябе папросяць узамен;
Захоўвай стрыманасць і не высоўвайся - рызыкуеш прыцягнуць негатыўную ўвагу; і
Не праяўляй ініцыятыву - гэта небяспечна, ты ўсё роўна нічога не зменіш.
Вышэй пералічаны правілы выжывання, якія выпрацоўваюцца ў людзей, што жывуць ў таталітарных рэжымах. Яны становяцца добрай глебай для сацыяльнага фаталізму, вывучанай бездапаможнасці і ахвярнай ментальнасці. Ці значыць гэта, што нашчадкі, якію жывуць у постаталітарным свеце і кіруюцца тымі ж самымі правіламі, ствараюць умовы для аднаўлення першапачатковых акалічнасцяў, дзе гэтыя правілы былі актуальныя? І такім чынам грамадства выходзіць на новае кола гістарычных паўтарэнняў? Пра гэтае, сямейныя сагі, пасланні выжывання, выяўленныя праз даследванні і мастацкую літаратуру, будзе гаворка ў новым выпуску. Запрашаю да праслухоўвання! Заўседы радуюся вашым рэакцыям і каментарам
-
Вітаю, шаноўныя сябры!
Вось мы і дажылі да першай сур'езнай круглай даты )
У гэтым эпізодзе размова пойдзе пра кнігу амерыканскай журналісткі Энн Эпплбаум "Гулаг", якую я чытала жнівенскімі раніцамі і вечарамі. Таксама працягнем тэму мінулага выпуска - як жыццевыя выпрабаванні першага і другога пакаленні ўплываюць на трэцяе, сення - паглядзім, якім адносіны могуць складвацца паміж трэцім і чацвертым пакаленнямі з улікам усіх першапачатковых абставін.
Падтрымаць падкаст можна праз патрэон https://www.patreon.com/shto_ty_tut_zabyu
Да наступных сустрэч!
-
Гэты эпізод прысвечаны феномену, знаемаму калі не вам, то вашай сяброўцы, мужу альбо калеге. Дзеці, якія нясуць адказанасць за сваіх бацькоў, аплачваюць доўг любві. Часцей за ўсе, не свой, а сваіх бабуль. Як трансгенерацыйная траўма і парэнтыфікацыя падсілкоўваюць адзін адно, паспрабуем разабрацца разам з псіхолагамі Монікай Васілевскай і Людмілай Петраноўскай. Іх даследванні і артыкулы па гэтай тэме сталі асновай эпізоду.
Дзякуй за падтрымку! да наступных сустрэч
-
Вітаю, шаноўныя слухачы!
Я і мая перанасная студыя знайшлі нарэшце новы дом. Сеняшні выпуск незвычайны, трошкі падобны на творчы вечар :) ці разняволеные разважанні. Пра тое, што адбываецца з намі падчас нараджэння, пра падабенства гэтага працэса на тое, з чым мы сутыкаемся, пераехаўшы на новае месца. Пра тое, як знаходзіць сябе нанава і наносіць на мапу новай краіны. Пра тое, як абапірацца на цела і знаходзіць у ім прытулак. Пра дубы і планы
Буду рада вашай адваротнай сувязі і рэакцыям
Падтрымаць падкаст можна тут
-
Вітаю, сябры. Сення публікую 7 выпуск падкасту, у якім вы знойдзеце працяг аповеда пра даследванне ўплыву сталінскіх рэпрэсій на сем'і нашчадкаў ахвяр.
Большую частку гэтага матэрыялу я запісала яшчэ ў верасні 2023 - да вайны ў Ізраілі, заставалася змантаваць і дадаць неабходныя невялічкія дэталі. Але жыцце зрабіла драматычны кульбіт, вайна, пераезд запланаваны, але ў зусім незапланаваных абставінах, страты, шматлікія развітанні, арышт блізкага чалавека, валізы, дакументы, новыя кватэры, снег, вясна і шмат чаго яшчэ. І каб вярнуцца да творчасці - а падкаст для меня гэта працэс творчы, раскоша, магчымая пры наяўнасці вольнага часу і вольнай душэўнай энергіі - спатрэбілася амаль паўгады і не ведаю колькі джоўляў душэўнай працы па ператраўліванню рэчаіснасці.
Як душа чалавека, перажыўшага траўму, падобная на коўдру з лапікаў, так і гэты выпуск скроены з кавалкаў рознай гучнасці, розных галасоў, рознай апрацоўкі. Але мне здаецца важным усе ж такі выпусціць яго і тым самым завяршыць тое, што было распачата ў другім жыцці.
Падчас запісу я звярнулася да вас за дапамогай у агучцы і была вельмі расчулена водгукам і жаданнем паўдзельнічаць у стварэнні выпуску, некаторыя з запісаў мне ўдалося знайсці і ўключыць у падкаст, некаторыя не змагла знайсці, таму калі вы не пачуеце сябе ў выпуску, гэта адбылося не наўмысна, спадзяюся, што мы яшчэ загучым разам.
-
Вітаю, шаноўныя слухачы!
Вельмі рада нарэшце вярнуцца да вас з новым выпускам. У шостым эпізодзе мы паразмаўляем пра ўплыў сталінскіх рэпрэсій на жыцце нашчадкаў ахвяр рэжыму. Дакладней, пачнем размову і скончым яе у наступным эпізодзе. Размова будзе асноўвацца на даследванні псіхологаў Кэтрын Бэйкер і Юліі Гіпенрэйтэр, якое было зроблена ў 1993-1994 гадах.
-
Вітаю, паважаныя слухачы! Вашай увазе - 5 выпуск, якім мы пачынаем тэму таталітарнай трансгенерацыйнай спадчыны. Кожны б, верагодна, жадаў у спадчыну атрымаць рахунак у швейцарскім банке, але наша такая. Жадаем мы гэтага ці не, уведамляем ці не, мы нашчадкі людзей, якія жылі ў таталітарным грамадстве і якія перадалі нам паттэрны паводзінаў і каштоўнасці, што дапамагалі ім у гэтым грамадстве выжываць.
Я планую цыкл выпускаў, якія будуць асноўвацца на кнізе доктаркі псіхалогіі з Cambridge College Алены Чарапанаў, кніга называецца "Разуменне трансгенерацыйнай спадчыны таталітарных рэжымаў: парадоксы культурнага навучання" (2020).
Шчыра дзякую патронам за падтрымку, усім слухачам за праслухоўванні і цікавасць да падкасту!
У выпуску ўзгадваліся:
Галіна Руднік "Птушкі пералетныя"https://knihi.com/Halina_Rudnik/Ptuski_pieralotnyja.html
https://soundcloud.com/svaboda/sets/halina-rudnik-ptuski-pieralotnyja
"Ніколі зноў. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў" https://allegro.pl/oferta/nikoli-boliej-uspaminy-represavanych-haradziencau-13620465498 "Обыкновенный фашизм" (Міхаіл Ромм) https://www.youtube.com/watch?v=vIAFJ7QIU7k&t=256s Сначала немецкий плен, потом ГУЛАГ: страшная судьба 25 тысяч казахов-военнопленных https://www.currenttime.tv/a/28817390.html -
Вітаю, сябры! Гэтым выпускам мы скончым міні-цыкл, прысвечаны тэме бацькоўства і сацыяльнай траўмы на прыкладзе даследвання ізраільскіх псіхолагаў Дана Бар-Она і Юліі Хаіцін. Даведаемся, якая мадэль бацькоўства дапамагае захаваць эмацыйную раўнавагу ў сэрцы дзіцяці, наколькі гэта магчыма ва ўмовах крызіснай сітуацыі. Даслухаем аповед жанчыны, што 3-гадовай дзяўчынкай прайшла праз пекла і засталася жывой і звонку і усярэдзіне. І чый досвед патрэбен не толькі яе сям'і, але і грамадству той краіны, дзе яна жыве. Пазнаемімся з яшчэ адной формай памяці, прызначанай для самых маленькіх.
У падкаста з'явіўся Patreon - https://www.patreon.com/shto_ty_tut_zabyu, па гэтый спасылцы можна падтрымаць і яго, і мяне, і тэму трансгенерацыйнай перадачы траўмы. Мы ўтрох будзем вельмі ўдзячныя !
-
Вітаю, паважаныя слухачы. Не прайшло і месяца (прайшоў, на самай справе), як запрашаю вас да праслухоўвання трэцяга эпізоду падкасту “Што ты тут забыў”.
Сення паразмаўляем з вамі пра тое, што дапамагае захаваць пазітыўны вобраз маці нават у самыя цяжкія часы. Вобраз і памяць, якія могуць суправаджаць і абараняць, нават калі блізкага чалавека ўжо няма побач.
Спусцімся ў святая святых - сховішча музея Халакосту “Яд-Вашэм” у Іерусаліме, каб паглядзець на рэчы ацалелай дзяўчынкі, якой нягледзячы на жудасны досвед удалося захаваць свае сэрца жывым. Трошкі паразмаўляем з даследчыкам Халакосту Яўгенам Розіным пра музей і артэфакты.
Прысвячаю гэты выпуск сваей любай бабулі, што сышла 2 гады таму з гэтыга свету, але застаецца ў маім сэрцы назаўжды.
У эпізодзе спасылаюся на фільм і інтэрв'ю з Якавам Векслерам
Падтрымаць падкаст праз Patreon
-
На прыкладзе даследванняў ізраільскіх псіхолагаў паглядзім на тое, як сацыяльная траўма ўплывае на сям'ю, бацькоў і дзяцей, бабуль з дзядулямі і ўнукаў. Трошкі пашпацыруем па мемарыяльным лесе і паглядзім, у якіх формах можа жыць памяць.
Падтрымаць падкаст праз Patreon
-
У пілотным выпуску я распавяду, як 13 гадоў таму я пачала цікавіцца трансгенерацыйнай псіхалогіяй яшчэ не ведаючы, што гэта яна. Раскажу пра "таемную" спадчыну, якую нам перадаюць нашыя продкі.
У выпуску згадваліся:
Кнігі
"Жизнь сапожок непарный" Тамара Петкевіч "Путь" Вольга Адамава-Слёзберг "Колымские рассказы" Варлам Шаламаў "Архипелаг ГУЛАГ" Аляксандр Салжаніцын "Крутой маршрут" Яўгенія ГінзбургДакументальныя фільмы
"Подстрочник" рэжысёр Алег Дорман (1997) "Жизнь — сапожок непарный" рэжысёр Марына Разбежкіна (2001)Вітаю вашыя пытанні, прапановы і іншую адваротную сувязь тут - https://forms.gle/3CMRvXMe1YeyMy9u9
Падтрымаць падкаст праз Patreon
-
У гэтым падкасце мы будзем размаўляць пра трасгенерацыйную псіхалогію і гістарычную памяць. Пра тое, як учора маей сям'і, супольнасці, краіны ўплывае на мае асабістае і наша агульнае сення і заўтра.
Падтрымаць падкаст праз Patreon