Afleveringen
-
Усю палітычную эліту Польшчы страсае вялікі карупцыйны скандал. Як польскія палітыкі, па версіі следства, куплялі сабе дыпломы, каб зарабляць вялікія грошы? За што арыштавалі прэзідэнта Уроцлава і еўрадэпута Права і справядлівасці? Ці хлусіць Шыман Галоўня? І як Кшыштаф Босак з Канфедэрацыі блытаецца ў паказаннях?
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Гарачы пачатак прэзідэнцкай кампаніі. Канвенцыя Грамадзянскай кааліцыі: каго заатакаваў Дональд Туск і што казаў у праграмнай прамове Рафал Тшаскоўскі? Як пачаў кампанію Караль Наўроцкі і чаму ягоная падтрымка хутка расце? І чаму Шыман Галоўня апошнім часам такі сумны? Пра гэта мы паразмаўляем у новым выпуску падкасту «Зроблена ў Польшчы».
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
13 снежня 2023 года ў Польшчы ўладу пряняла Кааліцыя на чале з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам. Прайшоў год — і ў новым выпуску «Зроблена ў Польшчы» падводзім першыя вынікі працы новага ўраду.
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Ці выбаршчыкі Кааліцыі, якія горача віталі змену ўлады, далей падтрымліваюць новы ўрад? Што Кааліцыя здолела зрабіць напрацягу мінулага года, а што не? Чаму праграма Грамадзянскай платформы «100 канкрэтаў на 100 дзён» так моцна крытыкуюць? Чаму не атрымалася рэалізаваць так шмат абяцанняў і што будзе далей? Пра ўсё гэта мы паразмаўляем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы»!
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
Вядомыя галоўныя кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы на выбары 2025 года. Першы абзор і параўнанне плюсаў і мінусаў Рафала Тшаскоўскага (ПО) і Караля Наўроцкага (ПіС, але ёсць нюанс). Што трэба ведаць пра будучага прэзідэнта Польшчы і яго галоўнага канкурэнта — у 15-м выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr
Макс https://www.instagram.com/maximlier
-
Гэта не памылка: новы выпуск «Зроблена ў Польшчы» цалкам прысвечаны добрым справам партыі ПіС. Мы разбраліся, што файнага пакінула Права і Справядлівасць пасля 8 гадоў кіравання. Асобны пункт — пра справы на карысць беларусак і беларусаў. Бо не ўсё толькі дрэннае звязана ў Польшчы са знакамітым Яраславам Качыньскім.
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
У 2015 годзе партыя Права і Справядлівасць ішла на выбары з неафіцыйным слоганам «Польшча ў руінах». Што паспеў зрабіць для Польшчы Яраслаў Качыньскі за наступныя 8 год? За што ПіС могуць быць удзячныя польскія сем'і і пенсіянеры? Чаму так важна, што партыя рабіла інвестыцыі ў інфраструктуру і культуру? Як падатковыя ільготы ад ПіС падтрымліваюць маладых людзей?
І, канешне, у новым выпуску размаўляем пра тое, як ПіС рэагаваў на геапалітычныя пагрозы і падтрымліваў Украіну.
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
Дональд Трамп разграміў дэмакратаў і стане 47-м Прэзідэнтам ЗША! Чаму гэта сталася магчымым, якія памылкі зрабілі дэмакраты і як гэта паўплывае на выбары ў прэзідэнты Польшчы 2025 года і стасункі паміж краінамі? Падкаст «Зроблена ў Польшчы» адказывае на ўсе пытанні.
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Як перамога Дональда Трампа паўплывае на Польшчу? Ці змена кіраўніцтва ў ЗША пагражае бяспецы Польшчы? Што павінен цяпер зрабіць Анджэй Дуда? Хто больш задаволены з магчымых кандыдатаў ад Грамадзянскай платформы: Рафал Тшаскоўскі ці Радаслаў Сікорскі? Як выбары ў ЗША могуць паўплываць на выбары ў Польшчы 2025 года?
І чаму партыя Дональда Туска вырашыла правесці праймерыз, каб выбраць найлепшага кандыдата? Пра ўсё гэта і не толькі ў 13-м выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы»!
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
На пачатку 2015 года прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі быў упэўнены, што пераможа Анджэя Дуду ўжо ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Як так атрымалася, што чарговым прэзідэнтам стаўся малавядомы палітык Права і Справядлівасці? Чаму дзейны прэзідэнт прайграў, маючы на руках усе козыры? Ці сапраўды Дуда — выпадковы прэзідэнт? І прычым тут Павал Кукіз?
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Рафал Тшаскоўскі ці Радаслаў Сікорскі? На каго паставіць ПО? Хто з іх мог бы больш зрабіць для Польшчы? А які выбар больш карысны для Дональда Туска? І ў якую гульню гуляе лідар ПСЛ Касіняка-Камыш? Пра ўсё гэта і не толькі мы будзем размаўляць у 12-м выпуску «Зроблена ў Польшчы»!
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
Чаму выбухнуў вялікі скандал вакол дэпутатаў «Платформы» Туска? Ці гэтыя дэпутаты парушылі закон? Як польскія дэпутаты карыстаюцца даплатамі ад дзяржавы? І як гэта можа паўплываць на кіруючую Кааліцыю? 11-ы выпуск падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы».
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Школа польскай мовы Polski Na Tak: https://polskinatak.pl/
🇵🇱 Інстаграм школы: https://www.instagram.com/polskinatak/
🇵🇱 Тэлеграм школы: https://t.me/polskinatak/
🇵🇱 Промакод Zroblena10 на зніжку ў 10% спецыяльна для гледачоў і глядачак падкаста «Зроблена ў Польшчы»
Як у Польшчы займаюцца пасады ў дзяржаўных прадпрыемствах? І прычым тут сябры Дональда Туска? Як Качыньскі скарыстаўся момантам і праглынуў цэлую партыю? Якія змены адбыліся ў партыи «Права і Справядлівасць»? І ці азначае гэта, што лідэр ПіС збіраецца на пенсію?
Усё гэта і вашыя гісторыі пра стаўленне палякаў да беларусаў мы абмяркуем у 11-м выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы»!
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
Падкаст «Зроблена ў Польшчы» разабраў новую міграцыйную стратэгію ўраду Дональда Туска і распавядае галоўнае: што зменіцца для беларусаў, ці складаней будзе атрымаць візу, якія змены чакаюць тых, хто хоча атрымаць карту паляка ці грамадзянства.
👏 Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
🇵🇱 Школа польскай мовы Polski Na Tak: https://polskinatak.pl/
🇵🇱 Інстаграм школы: https://www.instagram.com/polskinatak/
🇵🇱 Тэлеграм школы: https://t.me/polskinatak/
🇵🇱 Промакод Zroblena10 на зніжку ў 10% спецыяльна для гледачоў і глядачак падкаста «Зроблена ў Польшчы»
Чаму прэм'ер Польшчы абвесціў пра новую стратэгію менавіта цяпер? Ці Польшча перастане выконваць свае міжнародныя абавязкі? Як гэта можа паўплываць на сітуацыю беларусаў у Польшчы? Што будзе з картай паляка і як цяпер атрымаць візу? І што варта пачаць рабіць ужо цяпер, каб не мець праблем у будучыні?
Ці праект закону аб грамадзянскіх партнёрствах разарве Кааліцыю? Чаму партыя ПСЛ не пагаджаюцца на прапанову партыі Левых? І ў якую гульню гуляюць кааліцыянты ва ўрадзе Дональда Туска?
Канфлікт у Сэйме паміж прэм'ерам і прэзідэнтам Польшчы. Якую мэту пераследуе Анджэй Дуда і прычым тут беларускае пытанне? Пра ўсё гэта і не толькі мы будзем размаўляць у дзясятым (!) выпуску «Зроблена ў Польшчы»!
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
Як Шыман Галоўня прайшоў шлях ад шоўмэна да Маршала Сэйму? Якія ягоныя шанцы на прэзідэнцкіх выбарах-2025? І ці сапраўды ён мае беларускія карані?
🇵🇱 Школа польскай мовы Polski Na Tak: https://polskinatak.pl/
🇵🇱 Інстаграм школы: https://www.instagram.com/polskinatak/
🇵🇱 Тэлеграм школы: https://t.me/polskinatak/
🇵🇱 Промакод Zroblena10 на зніжку ў 10% спецыяльна для гледачоў і глядачак падкаста «Зроблена ў Польшчы»Якую ролю ў польскай палітыцы іграе Сенат? Як выбіраюцца сенатары? Якая партыя яшчэ 20 гадоў таму выступала за ліквідацыю Сената і ці слушна? Хто такі Януш Палікот і як ён звязаны з Дональдам Тускам? За што яго арыштавалі і як гэта можа паўплываць польскую палітыку?
Пра ўсё гэта мы паразмаўляем у дзявятым выпуску падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы».
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
Скандальныя выбары прэзідэнта Польшчы. Як пандэмія амаль што давяла краіну да канстытуцыйнага крызісу? Як ПіС хацеў правесці выбары, калі забаронена выходзіць з дамоў і што такое «выбары ў канвертах». Чаму ПО змяніла кандыдата? І як тэлеканал TVP дапамог Анджэю Дудзе стаць прэзідэнтам другі раз?
🇵🇱 Школа польскай мовы Polski Na Tak: https://polskinatak.pl/
🇵🇱 Інстаграм школы: https://www.instagram.com/polskinatak/
🇵🇱 Тэлеграм школы: https://t.me/polskinatak/
🇵🇱 Промакод Zroblena10 на зніжку ў 10% спецыяльна для гледачоў і глядачак падкаста «Зроблена ў Польшчы»
Як паводка ў Польшчы года можа паўплываць на палітычную сітуацыю ў краіне? Якія памылкі зрабіў урад Дональда Туска? І што ў гэты час рабіла Права і Справядлівасць?
Ці сапраўды палякі настолькі не любяць беларусаў? Абмяркоўваем вынікі гучнага даследавання і пытаем пра ваш досвед.
Пра ўсё гэта і не толькі мы будзем размаўляць у сённяшнім выпуску «Зроблена ў Польшчы».
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
Апошнім часам беларусам складаней прыехаць у Польшчу. Ці новая кіруючая Кааліцыя фактычна горш ставіцца да беларусаў? Што зрабіла для беларусак і беларусаў партыя «Права і Справядлівасць»? Чаму зачынілі візавую праграму ПБХ? Пра якіх «айцішнікаў» казаў Дональд Туск? І прычым тут візавы скандал?
Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Што пра беларусаў кажа Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі? І які прагноз: стаўленне да беларусаў будзе пагаршацца ці не? Пра ўсё гэта мы паразмаўляем у сёмым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы»
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
Цяжкі выбар кіраўніка ПіС Яраслава Качыньскага: як знайсці ідэальнага кандыдата на пасаду прэзідэнта?
Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Выбраць маладога і менш знанага палітыка, ці зрабіць стаўку на праверанага чалавека? Як палітыкі партыі ПіС змагаюцца паміж сабой за прыхільнасць Качыньскага? І ў якую гульню гуляе Маравецкі?
Агляд галоўных польскіх СМІ: што варта чытаць і глядзець? Якія медыі «правыя», а якія «левыя»? Што сталася з TVP пасля змены ўлады ў Польшчы: там больш няма прапаганды? І як польскі еўрадэпутатат «падарожнічаў» па Еўропе на кошт падатнікаў?
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
За што ПіС пазбавілі грошай? Ці партыі Качыньскага пагражае банкротства? Чаму Выбарчая Камісія (PKW) дзейнічае настолькі жорстка? Якая партыя ўжо некалі атрымала кару ад PKW і мусіла распрадаваць свой маёнтак? І як увогуле фінансуюцца партыі ў Польшчы?
Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Славамір Мэнтцэн — першы кандыдат на выбары ў Польшчы 2025 году. Хто ён такі? Чым ён займаўся да прыходу ў вялікую палітыку? Чаму Канфедэрацыя першай вызначыла свайго кандыдата на выбарах Прэзідэнта ў 2025 годзе? І якую мэту пераследуе Мэнтцэн на гэтых выбарах і прычым тут Шыман Галоўня?
Пра падзеі польскай палітыкі размаўляем у новым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы».
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
У 2025 годзе скончыцца другі тэрмін прэзідэнта Анджэя Дуды і ў Польшчы адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Ужо ёсць першы афіцыйны кандыдат — гэта Славамір Мэнтцэн ад Канфедэрацыі!
Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Якія могуць быць іншыя кандыдаты? Як і навошта ПіС спрабуе знайсці новага Дуду? Ці Рафал Тшаскоўскі будзе кандыдатам Грамадзянскай Платформы? Якое рашэнне прыме Шыман Галоўня? І што зробяць Левыя? І чаму прэзідэнцкія выбары настолькі важныя, хаця Польшча — парламенцкая рэспубліка?
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
Вось ужо 20 гадоў барацьба на польскай палітычнай сцэне базуецца на супрацьстаянні двух людзей. Як так сталася, што Качыньскі і Туск дайшлі ад ідэі супольнай кааліцыі POPiS да халоднай, але брутальнай вайны?
Чаму Яраслаў Качыньскі ненавідзіць Дональда Туска і ці гэта ўзаемна? Як зараджалася іхняя нянавісць? І прычым тут дзед Дональда Туска? Вялікі блок: пра тое, як вялікая трагедыя ў Смаленску назаўсёды змяніла польскую палітыку.
Пра гэта і не толькі мы будзем размаўляць у трэцім выпуску «Зроблена ў Польшчы»!
Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
Чаму так важна ведаць пра партыі, прадстаўленыя ў польскім Сэйме? Якая іхняя роля ў палітычнай сістэме Польшчы? У новым выпуску падкасту «Зроблена ў Польшчы» мы паразмаўляем пра партыі, якія патрапілі ў парламент па выніках выбараў 2023 года.
Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Ці гэта праўда, што ў Сэйме ёсць 5 палітычных партый? Якая гісторыя ўзаемаадносін PiS i PO? Якая партыя самая старая? Хто такія Prezes i Kierownik? Каго з галоўных палітыкаў трэба ведаць, апроч Качыньскага, Туска і Галоўні? Хто галоўны чалавек-мем у Сэйме? І чаму ад'езд за мяжу аднаго з галоўных палітыкаў часам карысны для партыі?
Пра ўсё гэта і не толькі мы будзем размаўляць у другім выпуску падкаста пра польскую палітыку «Зроблена ў Польшчы»!
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/
-
15 кастрычніка 2023 года ў Польшчы адбыліся чарговыя выбары ў Сэйм, пасля якіх пачаўся сапраўдны палітычны землятрус. Чаму гэта здарылася? Што настолькі раззлавала людзей, што яўка на выбарах пабіла ўсе рэкорды?
Чаму PiS заняў першае месца на выбарах, але не працягвае кіраваць Польшчай? Якія яны зрабілі памылкі? І якую ролю ў фактычнай перамозе апазіцыі сыграў Дональд Туск?
У першым выпуску падкаста «Зроблена ў Польшчы» мы заглянем у недалёкае мінулае і паспрабуем разабрацца, чаму скончылася эпоха «Права і Справядлівасці».
Падтрымайце падкаст, калі вам падабаецца, што мы робім: https://buymeacoffee.com/zroblenaupolscy
Вядоўцы:
Кірыл https://x.com/warszawski_blr/
Макс https://www.instagram.com/maximlier/