Afleveringen



  • У гэтым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша аналізуе сутнасць ідэалагічнага супрацьстаяння паміж лібералізмам і марксізмам. Лібералізм абяцае свабоду, але часта не заўважае сацыяльную няроўнасць. Марксізм ставіць роўнасць вышэй за ўсё, ахвяруючы асабістай свабодай.
    Што стаіць за гэтымі лозунгамі? Як гэтыя ідэалогіі фармавалі сучасны свет? І чаму ніводная з іх не дае паўнаты чалавечай годнасці? У пошуках балансу паміж свабодай і адказнасцю разважаем праз прызму каталіцкага вучэння.

  • У новым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша аналізуе класічны лібералізм — ідэалогію, што фарміравала заходняе грамадства, падкрэсліваючы свабоду асобы, рынак і абмежаваную ролю дзяржавы. Але ці заўсёды асабістая свабода вядзе да агульнага дабра? У дыскусіі разглядаюцца асноўныя прынцыпы лібералізму — індывідуалізм, утылітарызм і капіталізм, а таксама іх сацыяльныя і маральныя наступствы. Праз прызму каталіцкага вучэння мы шукаем баланс паміж свабодай і адказнасцю, асабістымі інтарэсамі і клопатам пра бліжняга.

  • Zijn er afleveringen die ontbreken?

    Klik hier om de feed te vernieuwen.



  • Падкаст пра Карла Маркса – гэта філасофскі разгляд марксісцкай ідэалогіі, якая прапагавала атэізм і перавагу матэрыі над духам.
    Праз простыя прыклады і гістарычныя рэаліі 19 стагоддзя ксёндз Раман Суша аналізуе, як праз класавую барацьбу і рэвалюцыю ідэі Маркса прыводзілі да гвалту, разбурэння каштоўнасцяў і пакут мільёнаў людзей.
    Асаблівая ўвага надаецца крытычнаму стаўленню Касцёла і вучэнню Папы Яна Паўла II аб тым, што сапраўдная праца і грамадская справядлівасць павінны грунтавацца на павазе да чалавечай годнасці і духоўных каштоўнасцяў.



  • У філасофскай праграме ксяндза Рамана Сушы разглядаецца постаць нямецкага філосафа Георга Вільгельма Фрыдрыха Гегеля і яго погляды на развіццё грамадства. Галоўная ідэя Гегеля – гэта дыялектычны рух гісторыі праз тэзу, антытэзу і сінтэз. У адрозненне ад Канта, які шукаў універсальны маральны закон у чалавеку, Гегель разглядаў асобу ў кантэксце шырокага гістарычнага працэсу. Ён лічыў дзяржаву вышэйшай формай сацыяльнай арганізацыі і бачыў свабоду ў далучэнні да Абсалютнага духа.
    Аўтар адзначае каштоўнасць гегелеўскага дыялектычнага метаду для разумення сацыяльных працэсаў, але папярэджвае пра небяспеку празмернага захаплення гістарычным дэтэрмінізмам, які можа прывесці да занядбання асабістай годнасці чалавека і хрысціянскіх каштоўнасцей.



  • У гэтым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша раскрывае погляды Імануіла Канта, заснавальніка нямецкай класічнай філасофіі. У цэнтры ўвагі — ідэі Канта пра свабоду, мараль і сацыяльную адказнасць.
    Слухачы даведаюцца пра катэгарычны імператыў, які звязвае асабістую адказнасць з агульным дабром грамадства, і пра тое, як Кант разумеў роўнасць і ролю закона ў сацыяльнай гармоніі. Таксама абмяркоўваюцца ягоныя погляды на палітыку, заснаваныя на маральных прынцыпах і разважлівым дыялогу.
    Падкаст заклікае задумацца над тым, як ідэі Канта могуць быць карыснымі для сучаснага свету.

  • У чарговым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша знаёміць слухачоў з ідэямі Жана-Жака Русо, філосафа Асветніцтва, які стаў вядомым дзякуючы сваёй крытыцы цывілізацыі. Русо лічыў, што чалавек у сваім натуральным стане быў гарманічным і свабодным, але цывілізацыя, сацыяльная няроўнасць і імкненне да ўласнасці разбурылі гэтую гармонію. Ксёндз Раман Суша разважае пра ролю цывілізацыі ў жыцці чалавека, супярэчнасці ў ідэях Русо і іх наступствы для сучаснага грамадства. Асобная ўвага нададзена праблеме маральнасці, неабходнасці ахвярнасці і працы над уласнымі слабасцямі, якія Русо часта недаацэньваў. Запрашаем слухаць і разважаць разам!



  • У чарговым выпуску Філасофскіх нататкаў ксёндз Раман Суша разважае пра некаторыя ідэі Джона Лока, якога называюць айцом лібералізму. Што такое лібералізм? Чаму сістэма, якая дэкларуе абарону свабоды, можа насамрэч абмяжоўваць яе?
    Падчас разважанняў аўтар раскрывае парадоксы лібералізму, уключаючы небяспеку рэлятывізму і падвойных стандартаў. Напрыклад, свабода, якая павінна належаць усім, часам становіцца прэрагатывай адной групы, якая навязвае сваю ідэалогію іншым.

  • Томас Гобс нарадзіўся ў 1588 годзе ў Англіі. Ён рос у час неспакойны, гэта была эпоха рэлігійных і палітычных канфліктаў. Гобс атрымаў адукацыю ў Оксфардзе, а пасля стаў хатнім настаўнікам у заможнай арыстакратычнай сям'і. Гэты статус дазволіў яму шмат падарожнічаць па Еўропе, дзе ён пазнаёміўся з такімі мыслярамі, як Дэкарт і Галілей. Самым знакамітым творам Гобса стала кніга Левіяфан (1651 год). У ёй ён апісвае свае ідэі пра дзяржаву, надаючы ёй вобраз магутнага монстра, які забяспечвае парадак у грамадстве. Гобс памёр ва ўзросце 91 года, пакінуўшы пасля сябе філасофскую спадчыну, якая дагэтуль выклікае дыскусіі. У чарговым падкасце Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша знаёміць нас з вучэннем Гобса пра сацыяльную дамову. Праграма закранае яго бачанне вайны ўсіх супраць усіх, ролю дзяржавы як гаранта бяспекі і праблемныя пытанні маральнасці, якія ўзнікаюць з недаверлівага падыходу да чалавека.



  • Ксёндз Раман Суша разважае пра палітычныя ідэі Нікало Макіявелі, якога часта называюць айцом сучаснай палітычнай навукі. Галоўны твор мысляра — Князь — стаў класічным кіраўніцтвам па кіраванні дзяржавай, заснаваным на рэальным вопыце. Макіявелі вывучае палітыку такой, якой яна ёсць, а не такой, якой яна павінна быць. Яго рэалізм, жорсткая логіка і падыход мэта апраўдвае сродкі выклікаюць дыскусіі і маральныя пытанні. Слухайце наш падкаст, каб даведацца, чаму Макіявелі застаецца адным з самых

  • У новым выпуску падкаста Філасофскія нататкі ксёндз Раман Суша разважае пра твор Утопія святога Тамаша Мора. Аўтар разглядае ідэі і прынцыпы ідэальнай дзяржавы, дзе няма ўласнасці і пануе рэлігійная талерантнасць, а праца і адукацыя адыгрываюць амаль цэнтральнае значэнне. Што хацелася сказаць Мору праз сваю Утопію? І якім чынам гэта звязана з нашым сучасным грамадствам? Запрашаем слухаць і разважаць разам.

  • У чарговым падкасце Філасофскія нататкі, прысвечаным сацыяльнаму вучэнню святога Тамаша Аквінскага, ксёндз Раман Суша разглядае тры галоўныя мэты дзяржавы: маральны дабрабыт, падтрыманне міру і забеспячэнне дастатку. Паводле святога Тамаша, дзяржава павінна не толькі падтрымліваць парадак, але і заахвочваць сваіх грамадзян да добрых учынкаў, дапамагаючы ім у развіцці цнотаў. Мір, як другая мэта, неабходны для гарманічнага суіснавання ў грамадстве, бо без яго немагчымыя сапраўдныя дабрабыт і духоўнае развіццё. І, нарэшце, дзяржава павінна забяспечваць дастатковую колькасць матэрыяльных рэсурсаў, каб кожны мог весці годнае цнатлівае жыццё.  



  • У другой частцы падкаста, прысвечанага святому Аўгусціну, ксёндз Раман Суша разважае пра тэму надзеі. Паводле філосафа, надзея – гэта не проста ўнутраны стан, а шлях, які вядзе чалавека да Бога, з’яўляючыся сувязным звяном паміж зямным жыццём і Нябесным Горадам. Сапраўдная надзея дазваляе чалавеку не паддавацца ілюзіям, якія часта звязаны выключна з зямнымі жаданнямі і імкненнямі, і ўстанаўлівае праўдзівы сэнс жыцця, уздымаючы яго да больш высокага духоўнага ўзроўню.
    Толькі праз надзею чалавек можа наблізіцца да сапраўднага супакою ў Хрысце, бо менавіта яна стварае дыстанцыю ад мітуслівых і дробязных жаданняў, якія могуць перашкаджаць духоўнаму росту. Аўгусцін падкрэслівае, што надзея вядзе нас да Нябеснага Горада і адначасова дапамагае жыць у праўдзе, пазбягаючы фальшывых ідэалаў. У новай праграме слухачы запрашаюцца да глыбокага разважання над тым, як надзея можа змяніць нашы жыццёвыя прыярытэты і стаць тэрапіяй духоўнага ўзрастання.



  • Cвяты Аўгусцін натхняўся ідэямі антычных філосафаў, у прыватнасці Платона, але даваў ім хрысціянскую інтэрпрэтацыю. На яго думку, месцазнаходжанне шчасця – Нябесны Ерузалем. Яго засяляюць святыя, якія перш праходзяць зямное падарожжа. Але праходзяць асаблівым чынам. На думку аўтара падкаста ксяндза Рамана Сушы, для Аўгусціна ў гэтым падарожжы важныя не столькі кардынальныя цноты (разважлівасць, справядлівасць, умеркаванасць, мужнасць), колькі тэалагальныя цноты. Вера, надзея, любоў.
    Фактычна, Касцёл, які пілігрымуе, у сваёй дарозе мае два моцныя франты: з левага боку дарогі – фронт любові, з правага боку – фронт веры. У гэтых сферах у людзей больш за ўсё грахоў і крызісаў. А спераду, куды ідзе хрысціянін, – надзея. Таму, калі чалавек, ідучы да Нябеснага Ерузалема, губляе логіку надзеі, то і ў веры, і ў любові будуць праблемы. Патрэбна тэрапія надзеі.



  • Арыстоцель лічыў, што найлепшая форма кіравання павінна адпавядаць характару народа і яго патрэбам. Але каб выбраць, якая форма найбольш адпавядае народу, трэба адказаць на пытанне: якая асноўная задача дзяржавы? На думку Арыстоцеля, яна заключаецца не толькі ў тым, каб забяспечыць існаванне сваіх грамадзян, але і ў тым, каб стварыць умовы для іх добрага жыцця. Пад добрым жыццём Арыстоцель разумеў нешта большае, чым проста задавальненне матэрыяльных патрэб. Добрая жыццё — гэта жыццё, напоўненае сэнсам, цнотамі і шчасцем.
    Шчасце паводле Арыстоцеля — гэта найвышэйшая мэта чалавечага жыцця, да якой усе імкнуцца. Не проста суб’ектыўнае пачуццё задавальнення, а стан душы, дасягнуты праз цнатлівае жыццё, гэта значыць жыццё, пражытае ў адпаведнасці з розумам. Развіваць цноты па Арыстоцелю – значыць жыць разумна, прымаючы правільныя рашэнні ў розных жыццёвых сітуацыях.
    Арыстоцель папярэджвае, што чалавек без цнотаў становіцца істотай дзікай. Мы можам убачыць гэта ў нашым грамадстве, дзе акцэнт на матэрыяльныя каштоўнасці часта прыводзіць да маральнай дэградацыі. Пра важнасць цнотаў і іншыя ключавыя аспекты вучэння Арыстоцеля, такія як залатая сярэдзіна, уплыў асяроддзя, роля адукацыі і выхавання распавядае ксёндз Раман Суша.



  • Платон – адзін з найвялікшых філосафаў старажытнасці. Яго ідэі пра справядлівасць і ідэальны горад моцна паўплывалі на грамадства. Свае погляды на структуру ідэальнага грамадства Платон выклаў у вядомым творы Дзяржава. У ім можна знайсці разважанні пра этыку, сям’ю, палітыку і выхаванне. Адным з асноўных прынцыпаў філосафа з’яўляецца тое, што справядлівасць трэба разглядаць у кантэксце, як сістэму ў цэлым, а не толькі па адным яго элеменце. Паводле Платона, сапраўды справядлівае грамадства павінна быць заснавана на законах, якія часам могуць здавацца непрыемнымі, але якія спрыяюць агульнаму дабру.
    Сапраўдная справядлівасць па Платону – гэта гармонія і парадак. Парадак датычыцца як дзяржавы, так і душы чалавека. Як душа чалавека складаецца з трох частак – розуму, эмоцый і жаданняў, так і ў дзяржаве павінна быць тое ж самае, упарадкаванне: кіраўнікі-філосафы, воіны і вытворцы. Кожнае саслоўе павінна выконваць свае абавязкі ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і схільнасцямі.
    Пра гэтыя і іншыя важныя аспекты філасофіі Платона, такія як раздзяленне працы, крытыка кланавасці і прынцыпу сябрам – дабро, ворагам – зло, распавядае ксёндз Раман Суша.