Afleveringen
-
Беларускі алігарх Машэнскі і яго прысутнасць у Варшаве сталі не толькі прычынай для сваркі сярод чальцоў Каардынацыйнай рады, але і нагодай для пошукаў агентуры ў шэрагах гэтай структуры дэмсіл. І пошукі паказалі, што практычна ўсе чальцы КР альбо “прадажныя”, альбо сакрэтныя агенты. Як, у прынцыпе, і маніторынгавы праект “Беларускі Гаюн” выявіўся, калі верыць асобна апантаным выкравальнікам “агентуры”, не менш як праектам (відаць, усёмагутных у сусветным маштабе) лукашэнкаўскіх спецслужбаў.
Што не так з абмеркаваннем у КР “пытання Машэнскага” і што дэбаты па гэтым пытанні паказалі? Як змяніліся апошнім часам стасункі ўнутры дэмісл і беларускага грамадства і пры чым тут сітуацыя з “Беларускім Гаюном"? Чым адметныя пошукі ворагаў і агентаў у сваім асяродку і ці ўпершыню такое здараецца ў нашай гісторыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, экс-прадстаўнік “Паспалітага рушання” Сяржук Кедышка -
Гаворым пра тое, чаму зняццё санкцый з Расіі не пойдзе на карысць беларускай эканоміцы і дзе мінская міліцыя шукае працоўныя рэзервы.
-
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
Пра кнігу Паўла Анціпава "Куды-небудзеь прыязджаць, што-небудзь рабіць і ад’язджаць", якая выйшла ў выдавецтве “Мяне няма” (адным з заснавальнікаў якога той самы Анціпаў і ёсць), ужо паспелі напісаць, што яна “выкліча скрыгат у медыйных і багемных колах”. А ўсё таму, што аўтар “у сваёй з'едлівай манеры падрабязна расказвае пра рэальных людзей, культурныя ініцыятывы і СМІ”. Дарэчы, у кнізе згадваецца Еўрарадыё і апісваюцца “інтымныя моманты” з жыцця калектыву, часткай якога Анціпаў пэўны час быў. Што праўда, пакуль у рэдакцыі з гэтай нагоды “скрыгату” не чуваць. Таму мы і вырашылі запрасіць Паўла ў студыю. Скрыгат дык скрыгат!
Пра што кніга і ці не зарана аўтар звярнуўся да жанру аўтафікшн? Ці этычна расказваць “інтымныя моманты” з жыцця вядомых людзей і ці гатовы аўтар адказаць за свае словы, калі нехта з герояў вырашыць выказаць яму прэтэнзіі? Ці падабаецца самому Анціпаву вобраз “таксічнага літаратара”, які ён сам сабе стварыў, і ці час сёння для рэфлексій на тэму расійскіх пісьменнікаў і расійскай ліатаратуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, галоўны рэдактар “Літрадыё”, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне няма” Павел Анціпаў -
Сёння пад крытыку трапляюць практычна ўсе стуктуры дэмакратычных сіл. Каардынацыйная рада не выключэнне. І часам у адказ на крытыку можна пачуць словы пра тое, што, маўляў, крытыкаваць седзячы на канапе лёгка, а вось пайсці і самому хоць нешта зрабіць у такіх “крытыкаў” імпэту не знаходзіцца. Вось толькі часцяком крытыка гучыць і ад тых людзей, якія для стварэння гэтых самых структур зрабілі вельмі шмат…
Як выглядае дзейнасць Каардынацыйнай рады звонку і ці не на стадыі яе фармавання ўзнікла фатальная памылка? Ці здольная дыяспара самастойна фінансаваць свае структуры і што для такой самаарганізацыі патрэбна? Як на сітуацыю ў журналістыцы і НДА паўплывала новая палітыка падтрымкі ад Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-старшыня камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду, журналістка, валанцёрка і грамадская актывістка Алена Прыходзька -
Лукашэнка дабраўся да буйнога бізнеса. Ён пасадзіў кіраўнікоў кампаній на працёрныя дупамі бясконцых чыноўнікаў крэслы і распавёў, каму і як яны мусяць "дапамагаць". І што атрымаюць наўзамен.
Пра гэта паразмаўляем з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем, як Лукашэнка ў снежні прадказаў зіму (без яго чыноўнікі напэўна яе б не чакалі), ці запаволіліся рэпрэсіі пасля выбараў, на каго Трамп можа памяняць беларускіх палітвязняў. -
Заявы прадстаўніка адміністрацыі Трампа Сміта пасля наведвання Мінска пра магчымы пачатак перамоў з Лукашэнкам выклікалі вялікі рэзананс найперш у асяродку демакратычных сіл. І нават не столькі сам факт кантактаў Вашынгтона і Мінска, як намёкі на магчымасць вызвалення “вялікай колькасці палітвязняў”.
Як факт перамоў Вашынгтона і Мінска ўспрынялі ў Еўропе і чым тлумачыцца такая цікавасць адміністрацыі Трампа да Беларусі? Ці варта разлічваць на працяг дыялогу ЗША з рэжымам Лукашэнкі і ці можна верыць абяцанням, якія дае Лукашэнка? Вызваленне на ўмовах выезду з краіны лічыцца пачаткам палітычнай адлігі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. -
Сваімі першымі ж рашэннямі на пасадзе прэзідэнта ЗША Дональд Трамп моцна ўскалыхнуў палітычную сістэму, якая падавалася даўно сфармаванай і нязменнай. І размова нават не пра перагляд фінсавай падтрымкі, якую аказвалі ЗША розным недзяржаўным (і дзяржаўным у тым ліку) ініцыятывам і НДА па ўсім свеце. Размова пра кардынальныя змены падыходаў да вырашэння праблем і крызісаў. Праз перамовы з тымі рэжымамі, якія падаваліся руканепаціскальнымі. І гэта прымушае змяняць стратэгію сваіх дзеянняў шмат каго па ўсім свеце.
Як новая знешняя палітыка Трампа паўплывала на стратэгію беларускіх дэмсіл і канкрэтна Каардынацыйнай рады? Ці здольная КР рэагаваць на гэтыя змены і што сёння адбываецца сярод дэлегадаў рады? Ці варта чакаць, што следам за ЗША зменяцца адносіны з рэжымам Лукашэнкі і ў еўрапейскіх структурах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава -
Першы раўнд перамоваў наконт дасягнення міра ва Украіне пакінуў больш пытанняў, чым даў адказаў. І першым стала тое, што за стол перамоваў не запрасілі… Украіну. Далей больш: такое ўражанне, што адміністрацыя Трампа ўзяла на сябе ролю абаронцы інтарэсаў Расіі і Пуціна. На гэтым фоне размовы пра тое, што Вашынгтон імкнецца адцягнуць Беларусь ад Масквы як мага далей, выклікаюць скепсіс…
Ці стаў факт перамоў Вашынгтона і Мінска нечаканасцю і ці сапраўды Трампа хвалюе лёс беларускіх палітвязняў? Чаго насамрэч хоча дасягнуць ЗША з дапамогай дыялогу з рэжымам Лукашэнкі і ці чакаць па выніку спынення рэпрэсій? Як можна ацаніць пачатак мірных перамоў па Украіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам і былым прадстаўніком па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыем Кавалеўскім. -
20 лютага ў эфіры Еўрарадыё — экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістарка эканомікі Аліса Рыжычэнка.
Для любога чалавека, любога грамадства і любой нацыі важны эканамічны і сацыяльны дабрабыт. Але на шляху да гэтага дабрабыту нельга забывацца на нацыянальныя каштоўнасці. Пытанні ўзмацнення нацыянальнай ідэнтычнасці, развіцця і пашырэння роднай мовы і гістарычнай спадчыны, развіццё культуры павінныя ісці побач з працэсамі эканамічнага развіцця. Мы павінныя будаваць свае эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя адносіны выключна на падмурку нацыянальных каштоўнасцяў, перакананая Аліса Рыжычэнка.
Пра тое, як звязаныя эканоміка і пытанні нацыянальнага абуджэння, чаму беларусы ставяць на першае месца дабрабыт і не дбаюць пра сваю ідэнтычнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алісай Рыжычэнка. -
Апынуўшыся ў эміграцыі, зорны дуэт Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік працягнуў займацца фатаграфіяй. А яшчэ — заснаваў уласны ютуб-праект "Без ретуши", у якім паказваюць вядомых беларусаў з нечаканых бакоў. Напрыклад, яны папрасілі Святлану Ціханоўскую паказаць, што яна носіць у сумачцы. А Лёву Бі-2 перафарбавалі ў сіні колер.
Нашая размова з KANAPLEV+LEIDIK — пра багему, эміграцыю і Беларусь у сэрцы. -
Апошнія 5 гадоў, выязджаючы ў эміграцыю, беларусы бяруць з сабой не толькі валізку з рэчамі, але і набор уласных звычак і забабонаў. Часта гэта звычайны сексізм — асуджэнне людзей за праяву эмоцый, пагарда да жанчын, гендарная дыскрымінацыя, патрыярхальнае стаўленне да жыцця, абясцэньванне поспехаў і спроба давесці сваю рэальнасць.
Як з гэтым жыць? Як выкараніць забабоны і паглядзець на свет праз каштоўнасці еўрапейцаў? Што рабіць, калі твой напарнік — сексіст? Наколькі ўдала хаваюць свой сексізм беларускія палітыкі?
Абмяркоўваем гэтыя пытанні з асветніцай на тэму гендарнай роўнасці, пісьменніцай Марынай Ментусавай. -
"Хімія" паміж Зяленскім і Трампам не з'явілася. Затое, падобна, Пуцін змог знайсці падыход да прэзідэнта ЗША. Расійскія СМІ пішуць, што прадстаўнікі Крамля на перамовах у Эр-Рыядзе былі абавязаныя максімальна прыязна паводзіцца з амерыканскімі дыпламатамі. А прэзідэнт Украіны на перамовы не паехаў.
Усё гэта — на фоне адлупаў, якія амерыканцы далі еўрапейцам на мінулым тыдні. Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс і кіраўнік Пентагона Піт Хэгсет прамаўлялі без павагі. А ў Старым Свеце рэагавалі па-рознаму: Парыж сабраў нараду, Берлін развёў рукамі, а Лондан заявіў, што гатовы адправіць ва Украіну свае войскі.
Пра ўсё гэта — і пра тое, як гэта адаб'ецца на Беларусі — размаўляем з доктарам паліталогіі, кіраўніком варшаўскага Цэнтра аналізу і прагнозу, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым. -
“Тыдзень Тэатра з Вольнымі Купалаўцамі” пройдзе ў Варшаве з 26 па 30 сакавіка. Падзея, якую можна смела назваць кульмінацыяй гэтага тэатральнага сезону. Цягам гэтага беларускага тэатральнага тыдня нас чакаюць сапраўды выбітныя паказы: пачынаючы з урачыстага адкрыцця фэсту монаспектаклем народнай артысткі Зоі Белахвосцік “MOJ HLEB” з удзелам актораў-купалаўцаў і працягваючы нашумелай пастаноўкай паводле рамана Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” “ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ”…
Як нарадзілася ідэя правесці ў Варшаве “Тыдзень Тэатра з Вольнымі Купалаўцамі” і чым купалаўцы будуць здзіўляць гледачоў? Ці складана было рэалізаваць задуму і хто падтрымаў ініцыятыву? Як купалаўцаў змяніла эміграцыя і ці ёсць будучыня ў беларускага тэатра за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць акторы Незалежнай тэатральнай групы “Купалаўцы” Сяргей Чуб і Алег Гарбуз -
Тэма Беларусі апошнім часам не раз узнікала як у прамовах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, так і іншых палітыкаў — як заходніх, так і айчынных. Да прыкладу, выступаючы на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене, Зяленскі расказаў пра намер Пуціна скіраваць у Беларусь 100-150 тысяч сваіх вайскоўцаў на “вучэнні” “Захад-2025”, і не выключана, што скарыстае іх для нападу з нашай тэрыторыі, напрыклад, на Польшчу ці краіны Балтыі. Усё гэта гучала на фоне заяў прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Трампа пра намер схіліць Пуціна да міру з Украінай.
Што можа сведчыць пра намер Пуціна скарыстаць вучэнні ў Беларусі для чарговага нападу з беларускай тэрыторыі на суседнія краіны? Ці здолее Трамп дамагчыся адцягнення Беларусі з арбіты Расіі і ці пагодзіцца на гэта Пуцін? Ці чакаць ва Украіне міратворцаў і ці здольная Еўропа стварыць сваю, еўрапейскую, армію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь -
Насамрэч Пуцін хоча не вайны, а міра. У гэтым перакананы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Трэба толькі дамовіцца з Пуціным аб умовах спынення расійскай акупацыі Украіны — і будзе ўсім шчасце. Вось толькі шмат хто параўноўвае сітуацыю, якая склалася ў Еўропе ў 2025 годзе, з сітуацыяй, што была тут у 1938 годзе. Памяняліся толькі імёны міралюбівых акупантаў: з Гітлера на Пуціна.
Ці варта параўноўваць пагадненне з Гітлерам, на якое пайшла Еўропа ў 1938 годзе, з мірным планам, які прапаноўвае Пуціну прэзідэнт Трамп? Ці пойдзе Пуцін на сапраўднае замірэнне і якія пагрозы для Еўропы ў такім міры? Калі не перамовы, то што варта рабіць у такой сітуацыі, і ці гатовая Еўропа да супрацьстаяння з Масквой? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным -
Перамовы Трампа з Пуціным, якіх хутка не чакалі, ужо, лічы, адбываюцца. Хай пакуль не асабістыя, а праз найбліжаных паплечнікаў, тым не менш. Вось толькі месца на гэтых перамовах наконт міру ва Украіне пакуль няма не толькі для Украіны, але і для Еўропы. Не кажучы пра Беларусь. Затое паміж Вашынгтонам і Мінскам адбываюцца свае перамовы. Вынікам якіх, чакаецца, стане вызваленне палітвязняў.
Як змянілася знешняя палітыка ЗША і як гэтыя змены адаб’юцца на Беларусі? Ці пойдзе Лукашэнка не толькі на вызваленне палітвязняў, але і на спыненне рэпрэсій? Ці здолее Трамп дамагчыся адцягнення Беларусі ад Масквы і ці пагодзіцца на гэта Пуцін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў -
У Мюнхене скончыла сваю працу чарговая канферэнцыя па бяспецы, у якой бралі ўдзел і прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл. У адной з асноўных дыскусій удзельнічала і Святлана Ціханоўская. Адначасова, калі глядзець на справаздачу прэс-службы Офіса, у яе на палях канферэнцыі адбылася вялікая колькасць сустрэч і перамоў з палітыкамі высокага ўзроўню розных краін свету. Падчас іх шмат казалася пра лёс Беларусі ў сувязі з перамовамі наконт спынення вайны ва Украіне. А ў гэты ж час стала вядома, што ЗША вядуць перамовы з Лукашэнкам пра зняцце санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў.
Што адметнага адбылося падчас канферэнцыі і ці сапраўды сустрэчы Ціханоўкай падчас яе былі важнымі? Што адбываецца паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці сапраўды Трамп гатовы дамаўляцца з Лукашэнкам? Ці ёсць месца дэмсілам за сталом перамоў як наконт Украіны, так і наконт адносінаў Лукашэнкі і Захаду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка - Laat meer zien