Afleveringen
-
Як расейска-украінскі канфлікт адбіўся сёлета на палітыцы Лукашэнкі і пазыцыі дэмсілаў? Што ў стратэгічным балянсе ў Эўропе мяняюць ядзерныя гарантыі Расеі для Беларусі? Ці патрэбны Беларусі ўдзел у перамовах па Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
-
Падсумоўваем вынікі 2024 году ў мэдыцыне разам з намесьнікам прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыцы, доктарам Станіславам Салаўём і каардынатаркай Фонду мэдычнай салідарнасьці, доктаркай Лідзіяй Тарасенкай.
-
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
Ці зявіцца больш магчымасьцяў для беларусаў вучыцца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце ў Вільні? Наколькі адукацыя там улічвае цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі? Чым скончыўся скандал з абвінавачваньнямі выкладчыка ЭГУ ў харасмэнце? Размова з новым рэктарам ЭГУ Вілюсам Шадаўскасам, які афіцыйна заступае на пасаду 6 студзеня.
-
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» былая палітзьняволеная, рэдактарка выданьня Plan B Вольга Лойка.
-
Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір? Якім быў 2024 год для Беларусі і сьвету, паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Зь якім пасланьнем зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні? Разам зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай напярэдадні Калядаў мы падсумуем вынікі 2024 году, пагаворым пра тое, што яна лічыць галоўнай падзеяй, паразай, перамогай і расчараваньнем году.
-
Беларускія кнігавыдаўцы сталі «Людзьмі Свабоды» 2024 году. Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую сымбалічную ўзнагароду тым людзям, якія пашыраюць межы свабоды для сябе, Беларусі і сьвету. Пра кнігавыдавецкую справу расказвае галоўная рэдактарка выдавецтва «Пфляўмбаўм», перакладчыца і пісьменьніца Алена Казлова. Адкуль бяруцца новыя чытачы беларускіх кніг?
-
Чаго насамрэч баіцца Лукашэнка? Як рэжыму ў Менску ўдавалася адначасна падтрымліваць Асада і пастаўляць зброю сырыйскім паўстанцам? Чаму Беларусь мае быць у NATO? Што рабіць/не рабіць людзям у Беларусі з нагоды 26 студзеня? І чаму ён крытычна ставіцца да Ціханоўскай і яе каманды? У этэры «ПіКу Свабоды» на гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае былы кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», палітык Андрэй Саньнікаў.
-
Пуцін палохае сьвет нібыта новай супэрзброяй раўназначнай ядзернай зброі. Але ці існуе насамрэч «Арэшнік»? Якімі могуць быць наступствы падзеньня рэжыму Асада ў Сырыі і на якіх умовах магчымая мірная зьдзелка ва Ўкраіне. Дзьмітрый Гурневіч абмяркоўвае з палітычным аналітыкам Аляксандрам Марозавым.
-
Што значыць быць беларусам? Як мяняюцца геапалітычныя перавагі беларускіх грамадзянаў? Як дыктатура адбіваецца на нацыянальнай ідэнтычнасьці?
На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар сацыялёгіі, прафэсар Андрэй Вардамацкі. -
Пра лёс Башара Асада і масавае вызваленьне сырыйскіх палітвязьняў у беларускім кантэксьце пагаворым з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным.
-
Якое значэньне мае падпісаная ў Менску дамова аб ўзаемных гарантыях бясьпекі Беларусі і Расеі? Ці атрымае Лукашэнка магчымасьць ужываць ракеты «Арэшнік»? Ці пашлюць беларускае войска ваяваць з украінцамі? Вынікі візыту ў Беларусь Уладзіміра Пуціна камэнтуе кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былы дыплямат Валер Кавалеўскі.
-
Як прыцягнуць да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Адказвае кіраўнік Народнага антыкрызісіснага ўпраўленьня, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе транзыту ўлады Павал Латушка.
-
Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі, чаму ў беларуска-амэрыканскіх адносінах патрабуецца «мяккая перазагрузка».
-
Чаму беларускі найчасьцей маўчаць пра харасмэнт? Пагаворым з гендэрнай актывісткай Настай Базар, ініцыятаркай флэшмобу #Хопіцьгвалціць, якая разам з праваабарончай арганізацыяй «Прававая ініцыятыва» зрабіла справаздачу пра сэксуалізаваны харасмэнт у беларускім грамадзтве ў эміграцыі.
-
У Грузіі працягваюцца пратэсты, бо кіроўная партыя «Грузінская мара» пастанавіла адмовіцца да 2028 году ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз. Грузінскія сілы бясьпекі жорстка разганяюць пратэстоўцаў. Як ацэньваюць пратэсты беларусы, якія жывуць у Грузіі? І які можа быць вынік пратэстаў? З Тбілісі пра гэта расказваюць Коба Ліклікадзэ, аглядальнік грузінскай службы Радыё Свабода, і Раман Кісьляк, беларускі праваабаронца, які жыве ў Грузіі.
-
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы» вызначылі месцазнаходжаньне расейскага фільтрацыйнага лягера на тэрыторыі Беларусі. Ён разьмяшчаўся ў горадзе Нароўля, што за 40 кілямэтраў ад украінскай мяжы, і дзейнічаў на пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Пра гэты лягер у праграме «ПіК Свабоды» расказаў кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч.
-
Як зрабіць катастрафічную сытуацыю ў турмах Беларусі больш відочнай у сьвеце? Госьць «ПіКа Свабоды» — блогер Аляксандар Лапшын, якога восем гадоў таму Беларусь выдала афіцыйнаму Баку і які дамогся, каб ААН прызнала гэта незаконным.
-
Пра магчымую новую «жалезную сьцяну» ў Эўропе, пра спробы Лукашэнкі зноў стаць «міратворцам» і пра тое, ці мяняецца на Захадзе погляд на Ціханоўскую, разважае прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расеі, які працуе ва Ўнівэрсытэце Альбэрты ў канадзкім Эдмантане.