Afleveringen
-
Праскую студыі Свабоды наведала адна са стваральніц і дырыгентка «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская. Яна расказала, чым адрозьніваецца «Вольны хор» 2020 году ад «Вольнага хору»-2025, як атрымлівалася сьпяваць у розных месцах Менску ў 2020-м, а таксама што адбываецца, калі чалавек сьпявае.
-
Наколькі важная Беларусь для імпэрскіх плянаў Расеі? Якімі могуць быць наступныя расейскія крокі датычна Беларусі? Пра гэта ды іншае ў «Размове са Свабодай» расказвае Донаха О Бяхань, прафэсар Гарадзкога ўнівэрсытэту Дубліну, Ірляндыя. У красавіку ў яго мае выйсьці кніга «Незавершаная імпэрыя: расейскі імпэрыялізм ва Ўкраіне і блізкім замежжы» (Columbia University Press). Там ёсьць разьдзел і пра Беларусь.
-
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі. Пра гэтую гістарычную дату і стан беларускай незалежнасьці Дзьмітры Гурневіч размаўляе са сваімі госьцьмі. Госьці эфіру: Павал Латушка, Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Сяргей Шупа.
-
Як уплывае на беларусаў падзеньне курсу даляра? Ці працягне даражэць бэнзін? У якой валюце цяпер найлепей захоўваць грошы? Чаму беларусы сталі болей пакупаць электрамабілей? Гэта ды іншае Ганна Соўсь абмярковае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды" з эканамісткай Алісай Рыжычэнкай і эканамічным блогерам і прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам.
-
ЦВК прызначыў інаўгурацыю Лукашэнкі на Дзень волі амаль празь два месяцы пасьля выбараў. Чаму ён вырашыў правесьці гэтую фармальную працэдуру ў дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі? І чаму для гэтага спатрэбілася амаль два месяцы? І чым былі адметныя іншыя інаўгурацыі пасьля ранейшых сфальсыфікаваных выбараў. Абмяркоўваем у жывым эфіры «ПіКу Свабоды» зь палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай.
-
Пасьля ўказу Дональда Трампа і рашэньня Агенцтва глябальных мэдыя ЗША спыніць дзеяньне гранту, што фінансуе дзейнасьць Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, далейшы лёс мэдыякарпарацыі застаецца няпэўным. Якія наступствы прынясе спыненьне працы Радыё Свабода. Госьці эфіру – публіцыст, былы журналіст Радыё Свабода Сяргей Навумчык, а таксама Яфім Фіштэйн, былы супрацоўнік Радыё Свабода і падпісант “Хартыі’77”
-
Ці памяняецца палітыка Эўропы адносна Беларусі? Ці можа Эўразьвяз замяніць амэрыканскую падтрымку Ўкраіны? Ці возьме Эўропа на сябе цяжар «мяккай сілы»? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
-
Колькі беларускіх камэрцыйных прадпрыемстваў бяруць удзел у пастаўках зброі Расеі і абыходзе санкцыяў? Якія доказы, што рэзыдэнцыя «Краснасельскае» за дзясяткі мільёнаў даляраў з трыма дамамі на агульнай плошчы 11 гектараў сапраўды належыць Лукашэнку? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» ў жывым эфіры расказвае Ўладзімер Жыгар, прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol.
-
Чаму Лукашэнка зацягвае з інаўгурацыяй амаль да апошняга? Ці можна сказаць што ў сваёй прамове ў Маскве ён бараніўся ад паглынаньня Беларусі Расеяй і ад увядзеньня адзінай валюты? Як паўплываюць на Беларусь перамовы паміж ЗША і Расеяй? Разважае гісторык, палітоляг Аляксандар Фрыдман.
-
Якія вынікі сёньняшняй сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? Якая роля Беларусі ў мірных перамовах аб Украіне? Чым адказаў Крэмль на амэрыканскую прапанову аб перамір'і?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітоляг Аляксандар Марозаў. -
ЗША аднавілі пастаўкі зброі Ўкраіне праз Польшчу і абмен выведнай інфармацыяй. Ці здолее Дональд Трамп прымусіць Расею да міру і якое месца пасьля такой угоды заняла б Беларусь? Госьці праграмы «ПіК Свабоды» — украінскі палітоляг Уладзімір Фясенка і амэрыканіст Антон Пянькоўскі.
-
Якія вынікі сустрэчы ў Саудаўскай Арабіі ўрадавых дэлегацыяў ЗША і Ўкраіны? На якія саступкі дзеля міру гатовыя Кіеў і Масква? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме « ПіК Свабоды» адказвае былы дыплямат, дасьледнік Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч.
-
Да чаго варта рыхтавацца беларусам пасьля прызначэньня новага прэм'ер-міністра і старшыні Нацбанку Беларусі? Ці можна чакаць зьменаў у эканамічным курсе і ці захаваецца рыначны абменны курс валют? Пра гэта разважае эканаміст, колішні кандыдат ў прэзыдэнты Беларусі Яраслаў Раманчук.
-
Ці будзе весьці новую палітыку новы ўрад Лукашэнкі? Ці прыедуць на мірныя перамовы ў Менск Трамп, Зяленскі і Пуцін? Якія наступствы для Беларусі прыпыненьня амэрыканскай вайсковай дапамогі Ўкраіне? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
-
Ці прынясуць плён намаганьні Лукашэнкі быць заўважаным адміністрацыяй Трампа праз інтэрвію блогеру Наўфалю? Якая можа быць роля афіцыйнага Менску ў мірных перамовах паміж Украінай і Расеяй пры ўдзеле ЗША? Чаго чакаць ад Лукашэнкі ў 2025-м? Госьць «ПіКу Свабоды» — палітычны аналітык Ігар Тышкевіч.
-
Ці мяняюцца падыходы ЗША да Беларусі? Ці паглыбіла новая палітыка Трампа падзел у дэмакратычных сілах Беларусі? Ці здолее Эўропа кампэнсаваць Украіне прыпыненьне амэрыканскай дапамогі? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме « ПіК Свабоды» адказвае былы дыплямат, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.
-
Ці магчымае вызваленьне беларускіх палітвязьняў у абмен на зьняцьце амэрыканскіх санкцый? Якую палітыку будзе весьці адміністрацыя ЗША адносна рэжыму Лукашэнкі? Пра гэта разважае Дэйвід Крэймэр, выканаўчы дырэктар Інстытуту Джорджа Буша. Ён быў памочнікам дзяржсакратара ЗША ў адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага. Гутарка запісвалася напярэдані сустрэчы ў Вашынгтоне прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны.
-
Як жывецца, сьпяваецца, пішацца і малюецца ў эміграцыі культаваму беларускаму сьпеваку, мастаку, літаратару, лідэру шматлікіх музычных праектаў Лявону Вольскаму? І што трэба рабіць, калі «чаканьне дастала»? Пра гэта гаворым з самім Лявона Вольскім напярэдадні ягонага канцэрту ў Празе і Брне.
-
Што стаіць за пагадненьнем аб рэдказямельных мэталах, якое рыхтуецца паміж ЗША і Ўкраінай, і ці ёсьць падобныя карысныя выкапні ў Беларусі? Якая роля Беларусі на чацьвертым годзе вайны Расеі супраць Украіны? Як Гардон адрэагаваў на тое, што ў Беларусі ягоныя сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі»? Ці прыедзе ў Менск Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека на запрашэньне кіраўніка МЗС Рыжанкова? Пра гэта гаворым у жывым этэры з экспэртамі з Украіны і Беларусі — палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай і ўкраінскім палітолягам, дырэктарам Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгенам Магдам. Прагучыць экспэртная ацэнка навукоўца, хіміка Сяргея Бесараба пра рэдказямельныя мэталы ва Ўкраіне, Беларусі і сьвеце.