Afleveringen
-
Дачка Ілана Маска Вівіян Уілсан падтрымала думку, што яе бацька сапраўды зігануў падчас інаўгурацыі Дональда Трампа. Францыя паклапацілася пра абарону кабарэ і танца канкан. Гітары Джэфа Бека прадалі на аўкцыёне за 10 мільёнаў еўра. А еўракамісар хоча пабудаваць плот на вонкавых межах блоку.
Больш падрабязна расказваем пра гэта ў традыцыйнай рубрыцы “Іх норавы” -
SpaceX страціла ракету, а трансжанчына выйграла суд у McDonald's by Euroradio
-
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
Гэты тыдзень быў багаты на паведамленні з ЗША. Заходняя Каліфорнія пакутуе ад пажараў, у той час як на ўсходзе будучы прэзідэнт Дональд Трамп шакуе людзей экстравагантнымі заявамі. Ён прапануе перайменаваць Мексіканскі заліў у Амерыканскі і далучыць Канаду і Грэнландыю да ЗША. Але ёсць і галасы, якія кажуць, што гэтыя словы трэба інтэрпрэтаваць як “сігнал іншым сусветным гульцам”.
Неспакойна і ў Венесуэле, дзе вось-вось мусіць прайсці трэцяя інаўгурацыя Нікаласа Мадура.
Пра гэта ды іншае — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”. -
Урад Венесуэлы паабяцаў 100 тысяч долараў таму, хто дапаможа ў “паляванні” на апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах, а ў італьянскім горадзе цалкам забаранілі курэнне ў грамадскіх месцах.
Пра гэта ды іншае чытайце ў нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”. -
Легендарная сляпая вяшчунка баба Ванга прадказала, што ў 2025 годзе адбудзецца канец свету. Прадказанне супала з прагнозам Настрадамуса, але не спяшайцеся хавацца пад ложак. Бярыце прыклад з палякаў, якія спадзяюцца на лепшае і робяць усё, што ад іх залежыць — напрыклад, працягваюць змагацца з кліматычнымі зменамі і ўводзяць чарговыя правілы сартавання смецця.
Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, якая кухня прызнаная найлепшай на Землі і чаму немцы ядуць на Каляды бульбяную салату ды сасіскі, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей. -
Кракаўскую ялінку прызналі самай прыгожай ялінкай у свеце. Яна абагнала нават навагоднюю ялінку ў Нью-Ёрку! Тым часам у Іспаніі склалі рэйтынг самых “выхаваных” і “нявыхаваных” гарадоў, а папулярны “дубайскі шакалад” у Германіі назвалі шкодным.
Калі выйдзе новы “Супермэн” і падрабязней пра ўсё тое, што адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей. -
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен стала самай уплывовай жанчынай свету, а самай лепшай у свеце закускай прызнаны літоўскі смажаны хлеб! Гэтыя навіны ніяк не звязаныя, проста планета падводзіць вынікі 2024 года.
Тым часам 18-гадовы жыхар Індыі Гукеш Дамараджу стаў самым маладым чэмпіёнам свету па шахматах. Па-свойму забаўляюцца іспанцы, якія ўзімку ладзяць кінасеансы для нудыстаў.
Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей. -
Гэты тыдзень быў багаты на падзеі. Увага свету была скіраваная на Паўднёвую Карэю і ўвядзенне там ваеннага становішча на… шэсць гадзін. Інтэрнэт-карыстальнікі знайшлі і гераіню сумятні — жанчыну, якая схапілася за аўтамат салдата.
Пра яе, пра беспрэцэдэнтны прысуд у Бельгіі, вяртанне любімага серыяла 2000-х і найстарэйшую птушку ў свеце, якая адклала яйка ў 74 гады, чытайце ў нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”. -
Вільню прызналі еўрапейскай каляднай сталіцай 2025 года. Тым часам жыхара Гамбурга асудзілі за тое, што той усталяваў у дзіцячым садку святочную ялінку.
Які падарунак да Калядаў падрыхтавала Ангела Меркель сваім прыхільнікам і якім чынам пенсіянерка з Канады двойчы трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса — слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей. -
Традыцыйны агляд сусветных навін — за 30 кастрычніка 2024 года.
-
У Сан-Дыега ў кланаванай тхарыхі нарадзіліся дзеткі — і гэта шыкоўная навіна! Скарачэнне колькасці чарнаногіх тхароў пачалося ў XX стагоддзі, але цяпер папуляцыя будзе расці.
Тым часам у Германіі навукоўцы б'юць трывогу. Моладзь п’е — і часам вельмі-вельмі шмат.
Пра тое, што яшчэ адбываецца ў свеце, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей. -
У Швецыі рэканструявалі вампірку, якая памерла 400 гадоў таму, а ў ЗША разгараюцца спрэчкі наконт інстаграмнай вавёркі. Адны людзі лічаць, што ёй не месца ў доме, іншыя разумеюць, што застануцца без любімай інстазорачкі.
Ці прывядуць дыскусіі да чагосці канструктыўнага — гэта пытанне, як і тое, што знаходзіцца ў таемных пасылках, якія за 10 еўра прапануюць набыць жыхарам Германіі.
Падрабязней пра гэта, а таксама пра тое, чым здзівіў Таранціна аматараў сваёй творчасці,
слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей. -
Мільярдэр Ілан Маск дапамагае Дональду Трампу стаць прэзідэнтам ЗША, а брытанскія музейшчыкі змагаюцца з акцыямі экаактывістаў. Дзе Еўрасаюз хоча ўтрымліваць дэпартаваных эмігрантаў і як можа змяніцца свет у наступнае дзесяцігоддзе, калі скончацца запасы прэснай вады.
-
Дацкія лекары выявілі новую хваробу. Без панікі, гэта не чарговая пандэмія, і праблема тычыць толькі танцораў брэйк-дансу, якія могуць хвілінамі круціцца на галаве.
А ў Рыме вырашылі зрабіць платнай адну з галоўных славутасцяў гораду, якая і так штодзень атрымлівае шмат грошай.
Пра гэта, а таксама пра Cybercab’ы і галоўны галівудскі скандал апошняга месяца — у нашай штодзённай рубрыцы “Іх норавы”. -
У Германіі адкрылі "Куфар Шындлера" — цяпер архіў дакументаў па выратаванні яўрэяў стаў дасяжны шырокай публіцы. Тым часам Боб Дылан забараніў карыстацца мабільнымі тэлефонамі падчас сваіх канцэртаў. Так музыка абараняе свае камерцыйныя правы.
Навошта аўстрыец ампутаваў сабе пеніс і як танная карціна падаражэла ў 4 тысячы разоў, слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей. -
Пакуль Зямля чакае свайго другога спадарожніка, які будзе круціцца вакол яе два месяцы, Джоан Роўлінг расказала, што плануе напісаць раман. Паводле пісьменніцы, гэта будзе “футурыстычны твор”, але яна не плануе ператвараць яго ў “касмічную адысею”.
Як змяніўся каранавірус і чаму чэхі перайшлі на прасека? Пра гэта і не толькі слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей -
У Тэлеграме цяпер можна паскардзіцца на паведамленні ў асабістых чатах. Лета 2024 года стала самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, кажуць у Службе па змяненні клімату "Капернік". Не толькі для свету ў цэлым, але і для асобна ўзятай Еўропы. Брытанцы выбралі найлепшы чайны пакецік. Падрабязней пра ўсё гэта, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы “Іх Норавы”.
-
Вучоныя высветлілі, што жыццё ў шумных раёнах можа давесці чалавека да інфаркту. Тым часам японскія ўлады эвакуююць мілліоны жыхароў, якія церпяць ад моцнага тайфуна “Шаньшань”. Некалькі чалавек ужо загінула.
Але ёсць і добрыя навіны: у Германіі 11-гадовы хлопчык пасадзіў лес велічынёй у тры футбольныя палі, а ў Чэхіі дзеці любяць хадзіць у школу, бо маюць даверлівыя адносіны з настаўнікамі ды іншымі вучнямі.
Падрабязней пра гэта слухайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных падзей. - Laat meer zien