Afleveringen

  • Гадамі і дзесяцігоддзямі гродзенцы разглядалі Беласток перадусім як месца, дзе можна танна закупіцца. Аказваецца, гэта вельмі спрошчаны погляд. Разам з нашымі гасцямі мы высвятляем, чым можа ўразіць Беласток: якія там ёсць гістарычныя мясціны, музеі, атракцыі, што з беларускай гісторыі і культуры можна знайсці на вуліцах Беластока і як інтэлектуальна ўзбагаціцца, пашпацыраваўшы па вуліцах горада.

    У гэтым выпуску пра тое, што ўбачыць у Беластоку расказваюць:

    Святлана Якімава, дырэктарка турфірмы "Дон Кіхот" з Гродна,Кастусь Шыталь, краязнаўца з Глыбоччыны, які летась пераехаў у Беласток,Аляксей Трубкін, стваральнік інтэрактыўнай карты "Беларускі Беласток".

    Таксама ў гэтым выпуску:

    заўважаем, што "сваіх" у Беластоку цяпер можна сустрэць на кожным кроку,называем Беласток "Гародняй здаровага чалавека", але абураемся касмічным коштам у кавярнях,прыходзім да высновы, што гісторыя паўтараецца - і гэта зусім не цешыць,упэўніваемся, што беларускага ў Беластоку - болей, чым нам раней падавалася.

    Карысныя спасылкі:

    Турыстычныя шляхі па Беластоку (15 розных!): http://szlaki.bialystok.pl/6ace3-adventure/

    Гугл-мапа "Беларускі Беласток": https://www.google.com/maps/d/viewer?msa=0&mid=1Zchm3nOJHYqH6fH8sW-dNXRMZzE&ll=53.13610345784043%2C23.146953750000012&z=13

    Facebook-група "Беластоцкі беларускі музей": https://www.facebook.com/groups/belastocki.belaruski.muzei

  • Нашыя калегі з Беластоку па просьбе рэдактароў падкасту "Жыхары мяжы" з'ездзілі ў пункт пропуску "Баброўнікі", што з польскага боку, і даведаліся, хто ж гатовы стаяць ад 5 да 20 гадзін, каб патрапіць у Беларусь?

    Ці сапраўды гэта тыя самыя бязвізавыя турысты, якіх так чакаюць у Гродзенскім аблвыканкаме? Ці гэта саляравозы аднавілі бізнес? А можа гэта ўласна беларусы з захаду едуць адведаць родныя мясціны або польскія сваякі спяшаюцца да беларускіх?

    Што адбываецца ў "Баброўніках" і што пра грамадную калейку думаюць яе ўдзельнікі - у новым выпуску падкаста!

    Тэкставая версія: https://hrodna.life/articles/border-bobrowniki/

    Спасылка для тых, хто ў Беларусі: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/border-bobrowniki/

  • Zijn er afleveringen die ontbreken?

    Klik hier om de feed te vernieuwen.

  • Хуткі выпуск на актуальную тэму. Выбачаемся, за крыху горшую якасць запісу.

    З 1 ліпеня і да канца 2022 года Беларусь скасавала візы для грамадзян Польшчы. Афіцыйна - з мэтай падтрымання добрасуседскіх адносін. Пры гэтым, як не дзіўна, Польшча ўнесена ў беларускі спіс “несяброўскіх” краін.

    Ці верне новы бязвіз натоўпы польскіх турыстаў на вуліцы Гродна? Ці дапаможа гродзенскім гатэлям, кавярням, музеям і экскурсаводам зарабіць грошы?

    Пра перспектывы безвізу мы гаворым з нашым экспертам з Беластоку Раманам Банцарам. У часы першага бязвізу, які працаваў з 2016 да 2020 года, Раман стварыў зручны сайт для заказу турыстычных ваўчараў і такім чынам дапамагаў многім палякам хутка аформіць бязвізавы ў’езд у Беларусь, таму тэму турызму, перадусім польскіх выцечак на Беларусь, ён ведае выдатна знутры.

    Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.

  • Госць першага выпуску - у мінулым самы хуткі журналіст Гродна (а сёння - Беластока), краязнаўца і папулярызатар гісторыі - Руслан Кулевіч.

    На свой 31-ы дзень народзінаў ён узяў ды апублікаваў на YouTube фільм “Апошнія сведкі”. Гэта дакументальны фільм-размова з трыма сталымі жанчынамі, якія яшчэ дзецьмі пакінулі пасляваенны Гродна ў межах рэпатрыяцыі.

    Мы пагутарылі з Русланам пра тое, як фільм дапаўняе яго ранейшыя кнігі пра Гродна 1930-40-х гадоў, які досвед ён атрымаў на здымках, як вопыт міграцыі адбіўся на яго разуменні герояў і што будзе, калі ён ужо ніколі не вернецца ў Гродна. Таксама мы не забылі запытаць, хто мог бы зараз замяніць Кулевіча ў горадзе. Што адказаў Руслан - слухайце ў падкасце.

    З.Ы. Запрашаем падпісацца на наш сяброўскі падкаст "Говорит Гродно".

    З.З.Ы. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, вы можаце падараваць нам кубачак кавы.