Afleveringen
-
Выпуск 5.2 знаёміць нас з нарысам, прысвечаным мастаку Язэпу Драздовічу, а таксама з разважаннямі пра асобу даследчыка-археолага і археалогію ў цэлым. Нарысы змешчаны ў кнізе “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”. Аўтар – Мікалай Плавінскі – беларускі гісторык, археолаг, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук (2010).
Як звязаны Язэп Драздовіч і так званая “Мінская брама”?Ці мог Язэп Драздовіч “перамяшчацца” ў часе? Што за істота такая археолаг і якая яго праца?Як выглядае “ідэальны” археолаг? Чаму з’яўленне журналіста на раскопках амаль што стыхійнае бедства? І што ж прываблівае чалавека ў археалогіі?Адказы на гэта можна пачуць у выпуску.
Мікалай Плавінскі – актыўны папулярызатар археалагічнай навукі, аўтар шматлікіх выстаў, арганізатар валанцёрскіх археалагічных летнікаў і прафесіянал у даследаваннях нашых любімых крывіцкіх старажытнасцей. Асноўныя кірункі навуковых інтарэсаў – археалогія Полацкай зямлі, вывучэнне славянскага пахавальнага абраду ранняга сярэднявечча, гісторыя сярэднявечнай усходнееўрапейскай зброі.
Мікалай Плавінскі нарадзіўся 30 ліпеня 1981 г. у сям’і археолага Аляксандра Плавінскага. У 2003 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1999 г. працаваў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь: даследчык з’яўляецца заснавальнікам і першым загадчыкам аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі. У 2022 г. быў загадчыкам аддзела археалогіі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый Інстытута гісторыі НАН Беларусі (аддзел зараз не існуе). Аўтар шматлікіх навуковых прац і манаграфій (мы не палічылі дакладную колькасць, тое цяжка), аўтар дзіцячых навукова-папулярных кніг, заснавальнік навуковага выдання “Acta archaeologica Albaruthenica” і шмат чаго яшчэ іншага.
Крыніца: Плавінскі М. А. Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі. Мінск: Кнігазбор, 2015. 133 с.
-
Выпуск 5.1 атрымаўся не зусім тыповы: ён знаёміць нас з нарысамі, прысвечанымі найбольш цікавым археалагічным знаходкам на тэрыторыі Беларусі, змешчанымі ў кнізе “Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі”. Аўтар – Мікалай Плавінскі – беларускі гісторык, археолаг, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук (2010).
Даследчык – актыўны папулярызатар археалагічнай навукі, аўтар шматлікіх выстаў, арганізатар валанцёрскіх археалагічных летнікаў і прафесіянал у даследаваннях нашых любімых крывіцкіх старажытнасцей. Асноўныя кірункі навуковых інтарэсаў – археалогія Полацкай зямлі, вывучэнне славянскага пахавальнага абраду ранняга сярэднявечча, гісторыя сярэднявечнай усходнееўрапейскай зброі.
Пад вокладкай “Скарбаў…” змешчаны артыкулы-нарысы, якія знаёмяць нас з беларускімі скарбамі эпохі вікінгаў і з так званым “Поясам Вітаўта” – адной з самых знакамітых археалагічных знаходак на тэрыторыі Беларусі… З кнігі можна даведацца пра “таямніцы сівых курганоў”, раскопкі ў Браславе і Мядзелі, як звязаны Язэп Драздовіч з археалогіяй і пра тое, якім чынам старажытны чалавек рабіў “фотаздымкі” (графіці).
Выпуск 5.1 расказвае нам пра скарб эпохі вікінгаў з Брылёўскага поля, манетна-рэчавы скарб з вёскі Гараўляны і пра так званы “Пояс Вітаўта”.
Мікалай Плавінскі нарадзіўся 30 ліпеня 1981 г. у сям’і археолага Аляксандра Плавінскага. У 2003 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1999 г. працаваў у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь: даследчык з’яўляецца заснавальнікам і першым загадчыкам аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі. У 2022 г. быў загадчыкам аддзела археалогіі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый Інстытута гісторыі НАН Беларусі (аддзел зараз не існуе). Аўтар шматлікіх навуковых прац і манаграфій (мы не палічылі дакладную колькасць, тое цяжка), аўтар дзіцячых навукова-папулярных кніг, заснавальнік навуковага выдання “Acta archaeologica Albaruthenica” і шмат чаго яшчэ іншага.
Крыніца: Плавінскі М. А. Скарбы, курганы, замкі і іх даследчыкі. Мінск: Кнігазбор, 2015. 133 с.
-
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
Выпуск 4.2 працягвае знаёміць нас з успамінамі, разважаннямі і вытрымкамі з палявога дзённіка Сяргея Тарасава – археолага, гісторыка, пісьменніка і асветніка, спецыяліста па гісторыі Полацка IX–XVIII стст., кандыдата гістарычных навук (1992).
Адкуль мы маем копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, і дзе захоўваецца яго арыгінал? Дзе ў Полацку можна злавіць самага тлустага карася? Што такое царкоўная археалогія? Адказы на гэта, ды й не толькі – у гэтым выпуску!
Сяргей Тарасаў нарадзіўся 20 студзеня 1961 года ў Мінску. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1982). З 1982 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, у тым ліку ўзначальваў аддзел археалогіі сярэдневяковага перыяду. Аўтар больш 50 навуковых прац, аўтар і суаўтар дзіцячых падручнікаў, дапаможнікаў, мастацкіх зборнікаў і інш.
Па матэрыялах 2011 г.
-
Выпуск 4.1 знаёміць нас з успамінамі, разважаннямі і вытрымкамі з палявога дзённіка Сяргея Тарасава – археолага, гісторыка, пісьменніка і асветніка, спецыяліста па гісторыі Полацка IX–XVIII стст., кандыдата гістарычных навук (1992).
Даследчык праводзіў раскопкі на Верхнім замку, Ніжнім замку, Запалоцці, Задзвінні і ў іншых раёнах старажытнага Полацка. У 2000¬–2006 гг. даследаваў старажытны Мінск: праводзіў раскопкі і назіранні на Нямізе, вуліцы Гандлёвай, Верхнім горадзе, Ракаўскім прадмесці.
Сяргей Тарасаў нарадзіўся 20 студзеня 1961 года ў Мінску. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1982). З 1982 г. працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, у тым ліку ўзначальваў аддзел археалогіі сярэдневяковага перыяду. Аўтар больш 50 навуковых прац, аўтар і суаўтар дзіцячых падручнікаў, дапаможнікаў, мастацкіх зборнікаў і інш.
-
Выпуск 3.2 працягвае знаёміць нас з успамінамі і разважаннямі аднаго з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолагаў, гісторыка-медыевіста, кандыдата (1965) і доктара гістарычных навук (1983), прафесара (1987) Георгія Штыхава.
Даследчык, як мы пісалі раней, не проста крывічоў капаў, але і кіраваў экспедыцыямі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Лукомлі, Лагойску, Копысі і іншых гарадах. Дзякуючы Георгію Васільевічу мы шмат што ведаем пра гісторыю, побыт і культуру шэрагу старажытнарускіх гарадоў.
Георгі Штыхаў (1927–2018) нарадзіўся 14 ліпеня 1927 году ў вёсцы Старая Беліца каля Гомеля. У 1956 г. ён скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1993 г. узначаліў аддзел археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі (зараз аддзела не існуе). Быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Крыніца: Археолагі дапаўняюць летапісцаў. Мінск, 2009.
-
Выпуск 3.1 знаёміць нас з успамінамі і разважаннямі аднаго з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолагаў, гісторыка-медыевіста, кандыдата (1965) і доктара гістарычных навук (1983), прафесара (1987) Георгія Штыхава.
Даследчык займаўся вывучэннем курганных могільнікаў паўночнай і цэнтральнай Беларусі другой паловы I тыс. н.э. – пачатку ІІ тыс. н.э., кіраваў археалагічнымі экспедыцыямі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Лукомлі, Лагойску, Копысі і іншых гарадах.
Некаторыя з вас дакладна сустракалі прозвішча Штыхаў – даследчык з’яўляўся адным з аўтараў некаторых школьных падручнікаў па гісторыі Беларусі!
Георгі Штыхаў (1927–2018) нарадзіўся 14 ліпеня 1927 году ў вёсцы Старая Беліца каля Гомеля. У 1956 г. ён скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1993 г. узначаліў аддзел археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі (зараз аддзела не існуе). Быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Крыніца: Археолагі дапаўняюць летапісцаў. Мінск, 2009.
-
Выпуск 2.3 скончвае нашае знаёмства з успамінамі актыўнага ўдзельніка (валанцёра) археалагічных даследаванняў 1920-х гг., будучага доктара гістарычных навук Мікалая Улашчыка.
Мікалай Улашчык (1906–1986) нарадзіўся ў в. Віцькаўшчына пад Койданавам (сёння Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). У падлеткавым узросце ён зацікавіўся гісторыяй і этнаграфіяй і ў 1924 г. паступіў на педагагічны факультэт БДУ. Праз некалькі месяцаў яго адлічылі, але пазней ён змог вярнуцца ў рады студэнтаў. На хвалі ўздыму беларусізацыі дваццацігадовы Мікалай захапіўся краязнаўствам (“Краязнаўства – гэта ў першую чаргу археалогія”, – казаў ён). Разам з сябрамі па ўніверсітэту ўдзельнічаў у шэрагу археалагічных экспедыцый, у тым ліку кароткі час прымаў удзел у даследаванні палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
Крыніца: Улашчык, М. Выбранае. 2001
-
Выпуск 2.2 працягвае знаёміць нас з успамінамі актыўнага ўдзельніка (валанцёра) археалагічных даследаванняў 1920-х гг., будучага доктара гістарычных навук Мікалая Улашчыка.
Мікалай Улашчык (1906–1986) нарадзіўся ў в. Віцькаўшчына пад Койданавам (сёння Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). У падлеткавым узросце ён зацікавіўся гісторыяй і этнаграфіяй і ў 1924 г. паступіў на педагагічны факультэт БДУ. Праз некалькі месяцаў яго адлічылі, але пазней ён змог вярнуцца ў рады студэнтаў. На хвалі ўздыму беларусізацыі дваццацігадовы Мікалай захапіўся краязнаўствам (“Краязнаўства – гэта ў першую чаргу археалогія”, – казаў ён). Разам з сябрамі па ўніверсітэту ўдзельнічаў у шэрагу археалагічных экспедыцый, у тым ліку кароткі час прымаў удзел у даследаванні палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
Факты пра Мікалая Улашчыка: першыя публікацыі прысвечаны кнігазнаўству і археалагічным раскопкам Банцараўскага гарадзішча; пахаваны на Чыжоўскіх могілках каля Мінска; у горадзе Старыя Дарогі (Мінская вобласць) даследчыку ўстаноўлены помнік
Крыніца: Улашчык, М. Выбранае. 2001
-
Выпуск 2 знаёміць нас з успамінамі актыўнага ўдзельніка (валанцёра) археалагічных даследаванняў 1920-х гг., будучага доктара гістарычных навук Мікалая Улашчыка.
Мікалай Улашчык (1906–1986) нарадзіўся ў в. Віцькаўшчына пад Койданавам (сёння Дзяржынскі раён Мінскай вобласці). У падлеткавым узросце ён зацікавіўся гісторыяй і этнаграфіяй і ў 1924 г. паступіў на педагагічны факультэт БДУ. Праз некалькі месяцаў яго адлічылі, але пазней ён змог вярнуцца ў рады студэнтаў. На хвалі ўздыму беларусізацыі дваццацігадовы Мікалай захапіўся краязнаўствам (“Краязнаўства – гэта ў першую чаргу археалогія”, – казаў ён). Разам з сябрамі па ўніверсітэту ўдзельнічаў у шэрагу археалагічных экспедыцый, у тым ліку кароткі час прымаў удзел у даследаванні палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
Крыніца: Улашчык, М. Выбранае. 2001
-
Выпуск 1 знаёміць нас з успамінамі ўдзельніцы археалагічнай экспедыцыі 1928 года па даследаванні палеалітычнай стаянкі Бердыж Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, Іны Рытар.
Іна Рытар (пасля замужжа - Іна Каханоўская) – беларуская пісьменніца (псеўданім – Аляксандра Саковіч). Нарадзілася 27 снежня 1906 г. У 1921 г. маладая дзяўчына прыязджае ў Мінск, вывучае беларускую мову і гісторыю, паступае ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а пасля і працуе там выкладчыцай. Падчас вучобы сябравала з беларускімі археолагамі, каталася з імі на раскопкі ў якасці валанцёркі. Гэты досвед яна апісала ў сваіх успамінах пад назвай “Мой удзел у археалагічнай экспедыцыі”.
Крыніца: Віталь Скалабан “Саковіч Н. Мой уздзел у археалагічнай экспедыцыі”. Гістарычна-археалагічны зборнік. № 9. 1996.