Afleveringen

  • Вольга Мжэльская – арт-менеджэрка і куратарка. З 2021 года жыве ў Варшаве. Aдна з сфераў цікавасці – праца з супольнасцямi. Супрацоўнічае з культурнымі інстытуцыямі як медыятарка беларускай супольнасці. Аўтарка праекта па інтэграцыі беларускіх дзеячаў культуры ў Польшчы і ініцыятывы «Język Kultury». Куратарка адукацыйных і выставачных праектаў. 

    Супрацоўнічае з такімі ўстановамі, як Музей сучаснага мастацтва (MSN), Дом культуры старога горада (SDK) і галерэя «Promocyjna», Варшаўская культурная абсерваторыя (WOK). 

    Аўтарка блога пра беларускае мастацтва Little Hedonist у Інстаграм.

    На фотафестывалі ў Лодзі, 2024 Вольга арганізоўвала выставу беларускіх фотакніг і сустрэчу пра інфраструктуры для беларускай фота-супольнасці.

    https://www.instagram.com/olga.mzhelskaya/

    https://www.instagram.com/mzhelskaya_art/


    У трэцім эпізодзе мы сустракаемся з Вольгай Мжэльскай ужывую падчас найбуйнешага фотафестываля ў Лодзі. У гэтым выпуску Вольга распавядае пра тое, як трапіла на фотафестываль, пра стэнд беларускіх фотакніг, як вучылася фатаграфіі ў Валерыя Лабко, у чым сутнасць работы куратара, пра свой першы нечаканы перфоманс і як стаць заўважным беларускаму аўтару.

    Падчас размовы мы разважаем пра фотакнігі і праекты, якія нас уразілі на фотафестывалі, пра прычыны няўпэўненасці беларускіх аўтараў, пра крытыку і актыўнасць беларускіх мастакоў за мяжой. Таксама мы гаворым пра ролю памылак, дзелімся нашым стаўленнем да панэлек у кантэксце праекта Кацярыны Кузьмічовай «Betonium» і пра важнасць каманднай работы.


    Яўген Атцецкі

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

    Праект «Плошча перамен»

    https://by.squareofchanges.net/


    Кацярына Кузьмічова

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/

    Праект «Betonium»

    https://katerinakouzmitcheva.com/betonia-work-in-progress


    Фотафестываль у Лодзі

    https://fotofestiwal.com/


    Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

    ‘The Sochi Project’, Rob Hornstra and Arnold van Bruggen

    ‘Generation Wealth’, праект Lauren Greenfield 

    Фотакніга «Змена» Дзмітрыя Брушко, прысвечаная фатаграфіі яго бацькі Сяргея Брушко

    Зін Кацярыны Кузьмічовай ‘Betonium’

    Фотакніга Яўгена Атцецкага «Плошча перамен»

    Праект ‘Oniryczna rzeczywistość’ і адзін з аўтараў выставы Michał Bugalski


    Праекты і аўтары з фотафестываля ў Лодзі, якія ўзгадваюцца ў падкасце:

    ‘Soft Spot’, Michalina Kacperak

    ‘The Hero Mother and The Hero Father’, Peter Puklus

    ‘In Praise of Shadows’, Tomasz Kawecki

    ‘The Real Edges’, Adrien Selbert

    'Death Landscape', 'Eternal U', Hubert Humka

    Выдавецтва BlowUpPress


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць Далягляд і ФШ1:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Госця выпуску Вольга Бубіч – фатографка, эсэістка, выкладчыца, перакладчыца і рэв’юерка фотакніг. Мае ступень магістра ў галіне агульнай педагогікі, скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, спецыялізацыя: агульная педагогіка, выкладанне англійскай і італьянскай моў, англійскай, амерыканскай і італьянскай літаратуры. 13 гадоў прапрацавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры англійскай мовы і маўленчай камунікацыі.

    З пачатку 2000-х займаецца культурнай журналістыкай, з’яўляецца аўтаркай больш за 300 тэкстаў, інтэрв’ю і рэцэнзій на падзеі ў галіне беларускай фатаграфіі, культуры і мастацтва. З 2020 вывучае тэму калектыўнай памяці, амнэзію як ідэалагічную стратэгію рэпрэсіўных дзяржаў і памяць аб траўматычным мінулым Еўропы. Аўтарка кнігі "Разговоры о правилах игры" (Выдавецтва Логвінаў, 2009) і дзвух фотакніг "Больше, чем Я" і "Искусство (не) помнить". Куратарка 7 выстаў у Берліне, Батумі, Тбілісі і Мінску, удзельніца 20 калектыўных фотавыстаў.

    https://en.bubich.by/

    https://www.instagram.com/olga.bubich/

    Праект "Искусство (не) помнить"

    https://www.instagram.com/the_art_of_not_forgetting/


    У другім эпізодзе мы гаворым аб праектах Вольгі Бубіч “Больше, чем Я” і “Искусство (не) помнить”, абмяркоўваем як паўплываў на беларускіх дзяцей досвед наведвання еўрапейскіх краін па чарнобыльскай праграме ў 1990–2020, гаворым пра памяць, і пра тое, як аўтарытарныя сістэмы па ўсім свеце заціраюць яе, каб выбудаваць сваю рэчаіснасць, а таксама пра важнасць ведання сямейнай гісторыі, пра калектыўную памяць і “бяспамяцтва” беларусаў. Напрыканцы выпуска Вольга распавядзе пра любоў да фотакніг і сваю асабістую калекцыю.


    Яўген Атцецкі

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


    Кацярына Кузьмічова

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць праект:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!



    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • Zijn er afleveringen die ontbreken?

    Klik hier om de feed te vernieuwen.

  • Госць выпуску – фатограф, выкладчык і вандроўнік Ягор Войнаў. У сваёй практыцы Ягор факусуецца на партрэце і фатаграфіі ў падарожжах. З 2006 па 2016 ён актыўна займаецца вясельнай фатаграфіяй, а з 2018 – мабільным фота. Таксама вядзе аўтарскія курсы и выкладае.

    https://www.instagram.com/egor_voinov/


    Ягор Войнаў распавядзе пра свой досвед фатографа, выкладчыка і вандроўніка. Вы даведаецеся пра падыход аўтара да партрэта і пра фатаграфію, якая здзіўляе. Таксама суразмоўцы закрануць тэмы адукацыі, асабістага брэнду, праектнай фатаграфіі, пагавораць пра Мінск, фотафестывалі і пра шмат чаго яшчэ.


    Яўген Атцецкі

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

     

    Кацярына Кузьмічова

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць праект:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

  • У пілотным эпізодзе вядучыя і фатографы Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова распавядаюць пра сябе і разважаюць пра структуру і канцэпцыю падкасту Далягляд.


    Яўген Атцецкі

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


    Кацярына Кузьмічова

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць праект:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.