Два падлеткі спрабуюць прыняць складаную рэальнасьць, якая звалілася на ўсіх нас. Даша і Ўладзь вучыліся ў адным ліцэі, а потым разам паступілі ў Маскву. А яшчэ ў лютым 2022 года яны пачалі размаўляць на роднай мове. Даша займаецца кампутарнымі навукамі і жыве ў Менску, а Ўладзь вывучае Media Studies і жыве ў Нямеччыне. У падкасьце яны гавораць пра тэмы, якія хвалююць іх і многіх іншых беларусаў. Як сепаравацца ад бацькоў і пабудаваць адносіны, у якіх ня будзеш пакутаваць? Што такое сузалежнасьць? Як знайсьці якаснага псыхоляга? Уладзь і Даша спрабуюць даць адказы на гэтыя складаныя пытаньні і не баяцца пачаць размаўляць па-беларуску
Наш Інстаграм: instagram.com/zabiziapu
Тэлеграм: t.me/zabiziapu
Ціўцер: twitter.com/zabiziapu
Калі вы хочаце нас падтрымаць: t.me/+i6BUHXtP2YIxN2Zi альбо boosty.to/zabiziapu