Afleveringen
-
У гэтым выпуску падкаста “У кантэксце” яго вядучыя Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін вырашылі перамыць косткі… самім сабе. І такім чынам падсумаваць, якім атрымаўся трэці сезон падкаста. Вось што абмеркавалі Леся і Аляксандр: P.S. Калі вам ёсць што добрага (або нядобрага) сказаць аўтарам падкаста — не стрымлівайце сябе, напішыце ў каментарах да выпуску на Ютубе […]
-
Пра правы чалавека ў Беларусі размаўляюць у новым выпуску падкаста “У кантэксце” Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін. Тэма не вельмі вясёлая, але госця вельмі цікавая — Анаіс Марэн, спецыяльная дакладчыца ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Анаіс расказвае ў падкасце пра тое, якой яна бачыць сітуацыю з правамі чалавека ў […]
-
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
У новым выпуску падкаста “У кантэксце” Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін размаўляюць пра Башкартастан з Русланам Габасавым, кіраўніком Камітэту башкірскага нацыянальнага руху за мяжой. Руслан расказвае, чаму сітуацыя з башкірскай мовай падобная да моўнага пытання ў Беларусі, як вайна ва Украіне дала штуршок нацыянальнаму руху Башкартастана і чаму Башкартастан зможа існаваць самастойна.
-
У сённяшнім выпуску падкаста “У кантэксце” размаўляем з Анастасіяй Махамет, былой камандзіркай парамедыкаў палка Каліноўскага. Разам абмяркоўваем, з якімі выклікамі сутыкаюцца жанчыны на вайне, як выглядае гламурызацыя вайны і што рэальна адбываецца на фронце.
-
Госць сённяшняга выпуску “У кантэксце” – Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі, супрацоўнік Nordic Council. Разам абмяркоўваем беларуска-шведскія адносіны, асаблівасці працы дыпламатам у аўтарытарных краінах, а таксама выклікі для Швецыі ў кантэксце вайны ва Украіне.
-
Які сярэдні ўзровень падтрымкі Пуціна, у чым розніца палітычных рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, які сцэнар сканчэння вайны ва Украіне найбольш верагодны? На гэтыя і іншыя пытанні шукаем адказы з расейскім эканамістам Сяргеем Гурыевым.
-
Пачынаем трэці сезон падкаста «У кантэксце» размовай з Ларысай Свечын – беларускай, якая змагла стаць мэрам у амерыканскім горадзе Санні-Айлс-Біч. Абмяркоўваем, наколькі цяжка быць палітыкам у ЗША, розніцу паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі і як вынік прэзідэнцкіх выбараў у ЗША паўплывае на Беларусь і Усходнюю Еўропу.
-
Што адбываецца ў знешняй палітыцы Грузіі? З аднаго боку, Абхазія і Паўднёвая Асетыя пад акупацыяй Расеі, а з іншага боку ўрад Грузіі аднаўляе авіяспалучэнне з Масквой і не ўпускае апазіцыйных расейскіх палітыкаў у краіну. Ці ёсць шанец, што ўрад краіны зменіцца ў выніку парламенцкіх выбараў 2024 года і Грузія зноў вернецца на шлях еўраінтэграцыі? У […]
-
Што адбываецца ва ўнутранай палітыцы Ізраіля, як ізраільцяне за месяц пратэстаў спынілі судовую рэформу, якое стаўленне да беларусаў? У новым выпуску падкаста “У кантэксце” размаўляем пра эміграцыю і стаўленне да беларусаў у Ізраілі з Аляксандрам Фруманам, выхадцам з Беларусі, прадстаўніком Народнай амбасады ў Ізраілі.
-
У новым выпуску падкаста «У кантэксце» размаўляем пра Латвію – краіну, дзе 25% складаюць этнічныя рускія. У нас у гасцях латышска – беларускі публіцыст і сябра прэзідыума Рады БНР Алесь Чайчыц. Размаўляем пра тое, чаму ў Латвіі мала беларусаў, як краіна праходзіць праз дэрусіфікацыю і ці гатова Латвія да жалезнай заслоны.
-
Новы выпуск падкаста “У кантэксце” прысвечаны будучыні лічбавага сусвету. ChatGPT набірае папулярнасць ва ўсім свеце, некаторыя разглядаюць яго як пагрозу, іншыя актыўна выкарыстоўваюць яго ў сваёй працы. У гэтым выпуску размаўляем пра лёс беларускіх айцішнікаў, лічбавы сусвет і нейрасеткі з беларусам, супрацоўнікам кампаніі META, Славай Цывіна.
-
У новым выпуску “У кантэксце” размаўляем з былым дарадцам міністра замежных справаў Арменіі, незалежным палітолагам Сцяпанам Грыгаранам. Абмяркоўваем канфлікт у Нагорным Карабаху, параўноўваем пратэсты ў Арменіі і Беларусі і разбіраемся ў тым, наколькі Расія мае ўплыў на сітуацыю ў Арменіі.
-
У новым выпуску размаўляем з беларускамоўнай паэткай з Гішпаніі Áнхелай Эспінóса Руíc. Гутарым пра пераход ад дыктатуры Франка да дэмакратыі, амністыі злачынстваў і чаму Беларусь можа з гэтага навучыцца, а таксама пра культуру малых народаў і чаму так важна захоўваць беларускую мову.
-
У другім выпуску новага сезона размаўляем з даследчыкам Раманам Урбановічам пра Фінляндыю. Абмяркоўваем памяць Зімняй вайны 1939г., адмову Фінляндыі ад ваеннага нейтралітэту, схаваны кансерватызм фінаў і скандал з прэм’ер-міністаркай Санай Марын.
-
Пачынаем другі сезон падкаста «У кантэксце» размовай з журналістам «Rzeczpospolita» Русланам Шошыным, які напісаў кнігу пра Святлану Ціханоўскую. Абмяркоўваем палярызацыю польскага грамадства, надыходзячыя парламенцкія выбары і верагоднасці змены ўраду. Ці ёсць польскі імперыялізм і як сёння палякі ставяцца да беларусаў? Якія перспектывы эскалацыі паміж Польшчай і афіцыйным Мінскам?
-
Апошні выпуск першага сезону падкаста “У кантэксце”. У гэтым эпізодзе вядоўцы Аляксандр Мазуркін і Леся Руднік дзеляцца сваімі думкамі пра гасцей, рэкамендуюць свае любімыя эпізоды і распавядаюць пра планы на будучыню. Чакайце наступнага сезону і пакідайце свае прапановы пад гэтым выпускам!
-
Сёмы эпізод падкаста “У Кантэксце”. У новым выпуску разам з палітолагам Андрэасам Умландам разважаем пра тое, што адбываецца з грамадскай думкай у Германіі, ці адрозніваецца яна дагэтуль на захадзе і ўсходзе краіны, чаму так павольна перадаецца зброя ва Украіну і ці гатовыя немцы да новай патэнцыйнай хвалі ўкраінскіх уцекачоў.
-
Шосты эпізод падкаста “У кантэксце”. У гэтым выпуску вядомая актывістка і журналістка з Буратыі Яўгенія Балтатарава разважае пра розніцу паміж рускімі і буратамі, стаўленне буратаў да вайны, крыўду буратаў на ўкраінцаў за расізм, а таксама пра (не)магчымасці здабыцця незалежнасці.
- Laat meer zien