Afleveringen
-
Zijn er afleveringen die ontbreken?
- Laat meer zien
Супраць выхаду гэтай кнігі выступаў старшыня КДБ СССР Віктар Чэбрыкаў, які ўбачыў у творы “падкоп пад калектывізацыю”. Але ішлі 1980-я гады, і Васіля Быкава падтрымалі генеральны сакратар ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў і “архітэктар” гарбачоўскай перабудовы член Палітбюро Аляксандр Якаўлеў. Менавіта апошняму належыць фраза: “Можна, вядома, не надрукаваць, але нельга не друкаваць”.
Пасля выхаду “Знак бяды” назавуць выдатнай і мужнай кнігай, якая створана па законах праўды і чалавечнасці. Крытыка напіша, што ваенны празаік Быкаў за вясковым жыццём сваіх герояў, за знешнімі аксесуарамі сялянскага быту, думкамі і спадзяваннямі ціхамірнага беларуса-мужыка ўбачыў свет шэкспіраўскіх страсцей. Сюжэтныя вузлы аповесці сцягнуты да той мяжы, калі развязаць іх немагчыма — можна толькі рассячы. Ідэалагічная тэмпература чалавечых страсцей даведзена да крытычнага пункта, калі ствараецца ўражанне, што на хутары Яхімоўшчына (дзе і адбываюцца падзеі “Знака бяды”) разыгрываецца драма сусветнага значэння. І ад таго, як павядуць сябе героі, Сцепаніда і Пятрок Багацькі, будзе залежаць, перамогуць ці не сілы глабальнага дабра і святла. Нарэшце, канчатковы прысуд крытыкі: на старонках “Знака бяды” Быкаў у мікракосмасе аднаго чалавека паказаў макракосмас нацыі.
Чытае Віталь Краўчанка
Zijn er afleveringen die ontbreken?