Afleveringen
-
Што могуць прынесьці выбары ў Эўрапейскі парлямэнт на пачатку чэрвеня? Ці ёсьць у Эўразьвязе палітыкі, якія бачаць далучэньне Беларусі у нейкай агляднай будучыні пажаданым і рэалістычным? Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Алена Кудзько, віцэ-прэзыдэнтка міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC у Браціславе.
-
У канцы сакавіка – пачатку красавіка тэмпэратура ў Беларусі спачатку паднялася да рэкорднай вышыні, а потым за некалькі дзён упала больш, чым на 20 градусаў. Наколькі гэта зьвязана з глябальнымі зьменамі клімату? Чым гэтыя зьмены пагражаюць людзям і што можна з гэтым зрабіць? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Ірына Панядзельнік, магістарка навуковай камунікацыі, прадстаўніца экалягічнай арганізацыі «Зялёная сетка».
-
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
Прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона прэса стала называць самым лютым ястрабам у Эўропе. Літаральна за некалькі тыдняў, дзякуючы яму, у Эўропе ўсур'ёз пачалі абмяркоўваць удзел сухапутных войскаў NATO у вайне ва Украіне.
Францыя – самая вялікая краіна Эўразьвязу. Гэта эканамічны гігант і ядзерная дзяржава. Што адбываецца зь яе элітамі, эканомікай, ідэнтычнасьцю і куды рухаецца Францыя на чале з Макронам? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае франка-беларускі палітоляг, доктар палітычных навук са Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі. -
Што найбольш важна ведаць для прафіляктыкі анкалягічных хваробаў? Ці адбыліся прарыўныя зьмены ў лекаваньні раку ў апошнія гады? Пра гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Надзея Пятроўская, кандыдатка мэдычных навук, колішняя загадчыца аддзяленьня Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі.
-
Ці пагражае нам у хуткім часе новая пандэмія ад невядомага дагэтуль вірусу? І ці можна хоць неяк ад гэтага абараніцца? Пра гэта расказвае Алена Лявончанка, намесьніца дырэктара аддзелу тэхналёгій у буйной канадзкай фармацэўтычнай кампаніі. Яна мае навуковую ступень PhD у малекулярнай біялёгіі, дасьледавала структурную біялёгію вірусаў, у тым ліку і каранавірусаў, ва ўнівэрсытэце Таронта.
-
Прэм’ера новага падкасту на «Свабодзе» — «Куды коціцца сьвет». Гэта цыкль гутарак пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.
У ЗША ідзе выбарчая кампанія. Яна, бясспрэчна, стане падзеяй года. Палітыка ЗША, самай магутнай краіны сьвету, бяз пафасу, уплывае на ўсю плянэту, і нават на Беларусь. Таму на гэтую тэму мы размаўляем зь беларускай з ЗША, Алесяй Сёмухай-Грынбэрг. Алеся спэцыялістка камунікацыі і маркетынгу ў фінансавай сфэры. Жыве ў Вірджыні, каля Вашынгтону. Яна таксама сябра Рады БНР. -
«Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнананыя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.