Afleveringen

  • Першы выпуск другога сезона OM – Open Muzej звяртаецца да вытокаў сучаснага беларускага мастацтва на зломе эпох. Разам з даследчыцай і мастацтвазнаўцай Вольгай Архіпавай і мастаком Сяргеем Грыневічам гаворым пра канец 1980-х і пачатак 1990-х – час, калі старая сістэма ўжо губляла ўстойлівасць, а новая мастацкая сцэна нараджалася і шукала ўласную мову і формы існавання. Каментар датычна эпохі дае і мастак Уладзімір Цэслер. Абмяркоўваем нонканфармізм, самаарганізацыю і выклікі, што стаялі перад творцамі ў пераломны час, а таксама тактыкі, праз якія беларускае мастацтва выпрацоўвала сваю ідэнтычнасць.

    Карысныя спасылкі:

    Цэслер і Войчанка

    Групавы праект “Перспектыва”

    Сяргей Грыневіч

    Вольга Архіпава

    Сайт “Беларускі авангард”

  • Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце OM.

    Другі сезон – (un)Framed – пераносіць фокус размовы на дынаміку развіцця мастацтва паміж рамкамі і свабодай. Мы наведваем кожнае дзесяцігоддзе найноўшай гісторыі і разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі ключавых падзей гутарым пра станаўленне беларускага мастацтва ў пераломныя моманты сучаснасці. Шукаем вытокі стэрэатыпаў пра беларускае мастацтва, параўноўваем бачанне працэсаў знутры і звонку культурнага поля і выходзім за ўсталяваныя рамкі разам.

    Website

    Instagram

  • Zijn er afleveringen die ontbreken?

    Klik hier om de feed te vernieuwen.

  • У апошнім эпізоде першага сезона падкаста ОМ даследуем шматпланавасць панятку “інклюзія” датычна музейнай дзейнасці. У гаворцы бяруць удзел Соня – мастацтвазнаўца, куратарка, культурніцкая адукатарка і медыятарка, і тоні лашдэн – пісьменні:ца, фемініст:ка і квір-актывіст:ка, як:ая займаецца праектамі ў сферы культуры і актывізму, арыентаванымі на правы ўразлівых груп – найперш жанчын, ЛГБТК+ асобаў і нейраадрозных людзей.

  • Восьмы эпізод падкаста Open Muzej ушчыльную набліжае да вызначэння межаў “сучаснага беларускага мастацтва” і асаблівасцяў яго калекцыянавання. Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Другі госць – мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR – выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў. У размове параўноваем падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва.

    Карысныя спасылкі:

    1909. Маніфест футурызму. Філіпа Марынэці

    https://ps.1sept.ru/article.php?ID=200102823

    2013. M21. Сяргей Кірушчанка

    https://kalektar.org/be/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx

    2014. Art Aktivist

    інтэрнэт рэсурс / рэдактар Сяргей Шабохін

    https://kalektar.org/ru/in/names/bgYgTHdxLFbjvQ71QKuB

    2015. Zbor-Zbiór. Konstruowanie archiwum / ЗБОР. Канструюючы архіў

    Arsenal Gallery in Bialystok

    40 твораў з гісторыі беларускага сучаснага мастацтва

    куратары: Сяргей Шабохін, Сяргей Кірушчанка

    https://kalektar.org/be/k/a/wfUL3xFydTvDdKNlqvPA

    2016. ZBOR. Рух беларускага мастацтва

    ІЗАЛЯЦЫЯ, Кіеў

    куратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка

    https://kalektar.org/be/k/a/24n2thQZxWa7tNBkQhca

    2018. ZBOR in progres

    галерэя Ў, Мінск

    куратары: Максім Тымінько, Андрэй Дурэйка

    https://kalektar.org/be/k/a/UI4PK9Vi4HT3PhuC3OHH

    Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

    artmuseum.by

    antiwarcoaltion.art

    https://antiwarcoalition.art

    Julia Stoschek Foundation

    https://jsfoundation.art/

    ZKM / Zentrum für Kunst und Medien

    https://zkm.de/de

    Алег Юшко. Portable Museum

    https://apps.apple.com/de/app/portable-museum/id1487643780?l=en-GB

    Ганна Сакалова. Museum

    https://www.annasokolova.org/preview

    ЧОРНМАСТ. ІQ. 2024

    https://telegra.ph/Belaruskі-art-buduchynya-uzbroenaya-pryladamі-z-mіnuўshchyny-04-30/Users/ADDA/Desktop/_1/Project/__2024.03.28_Паквартальны аналіз мастацтва-Беларуская Рады культуты/ЧОРНМАСТ. ІQ. 2024. Андрэй Дурэйка.pdf

  • Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA).

    Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай. Таксама у другой частцы прымаюць удзел куратарка і даследчыца Антаніна Сцебур і арт-менеджарка Ганна Чыстасердава, таксама удзельніцы куратарскай групы аntiwarcoalition.art.

    Карысныя спасылкі:

    1. Аб беларускім павільёне 53-й Венецыянскай біенале

    https://kalektar.org/be/in/names/a7Ouk6hVSeyKgc0JpOWb

    2. Партал платформы antiwarcoalition.art

    https://antiwarcoalition.art/

    3. Відэапраца Габрыэль Галіяф "Асабістыя рахункі"

    https://antiwarcoalition.art/work/EIuFTsDI3CN0hDQi4u3r?p=

    4. Уладзімір Грамовіч і Леся Пчолка "Апошняя пастараль"

    https://antiwarcoalition.art/work/3AqXWOPDxfW8QnUMXLwL?p=

    5. Відэапраца Лесі Пчолкі "Нябачная траўма"

    https://antiwarcoalition.art/work/SUUGUbZYXCKxlCgJ9ZhC?p=

    6. Сайт "ЄрміловЦентр"

    https://yermilovcentre.org

    7. Пра праект Школы архітэктурнага мыслення "Дзеці паўсюль"

    https://www.instagram.com/p/C58DGecI8-W/?igsh=ZG12dHhydzkzYWUy

  • Эпізод "Музей і войны" падкаста ОМ прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які штогод адзначаецца 18 траўня. У першай частцы гутарым з мастацтвазнаўцай Вольгай Балашовай і культурніцкай менеджаркай Юліяй Гнат – сузаснавальніцамі грамадскай арганізацыі “Музей сучаснага мастацтва” і інстытуцыі Ukrainian Museum of Contemporary Art (UMCA). Госцямі другой часткі сталі мастак Максім Тымінько і куратарка Таццяна Качубіньска, якія бяруць удзел у развіцці плафтормы antiwarcoalition.art – Міжнароднай кааліцыі культпрацаўні:ц у салідарнасці з Украінай.

    Карысныя спасылкi:

    1. Хроніка падзей і прафесійных дыскусій наконт ідэі стварэння ва Украіне музея сучаснага мастацтва

    https://moca.org.ua/

    2. Архіў мастацтва ваеннага стану

    https://waa.umca.art/en

    3. Мікіта Кадан - гісторыя мастацтва і мастацтва гісторыі.

    https://huxley.media/virtualnyj-muzej-sovremennogo-ukrainskogo-iskusstva-nikita-kadan-istorija-iskusstva-i-iskusstvo-istorii/

    4. Сяргей Кірушчанка. М-21: аб стварэнні мастацкага музея XXI стагоддзі ў Менску

    https://kalektar.org/ru/k/a/PtOejDBjzMAORzsBOChx

  • У пятым эпізодзе падкаста ОМ даследуем ролю музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі. Гасцямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка Надзя Саяпіна, а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальнікі SDK Słonecznik і калектыва Близькисть у Варшаве. Разам мы абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, і як падтрымліваць адно аднаго ў эміграцыі ды працягваць захоўваць сувязь з радзімай на адлегласці. Таксама у эпізоде прынялі ўдзел куратарка і арт-менеджарка Вольга Мжэльская і візуальны мастак Глеб Бурнашэў.

    Карысныя спасылкi:

    Аб праекце Надзі Саяпінай "Ліст да мамы"

    https://kalektar.org/be/in/names/Bl3B0bwDCYJBYOcTvmW3

    Глеб Бурнашэў, праект “Нябачны квартал”

    https://niewidoczny.com/

    BLYZKIST: Maria Beburia, Taras Gembik Welcomepack | Ласкаво просимо

    https://warszawa.krytykapolityczna.pl/dzialanie/instytut-otwarty/blyzkist/

  • У адмысловым эпізодзе падкаста ОМ мы накіроўваемся ў Парыж, дзе разам з куратаркай і даследчыцай Аксанай Карпавец абмяркуем праблемы атрыбуцыі і нацыянальнай прыналежнасці культурнай спадчыны. Закранем таксама і ролю гэтага горада ў разрэзе гісторыі беларускага мастацтва на прыкладзе мастакоў і мастачак Парыжскай школы. Эксперткай эпізода стала даследчыца і мастацтвазнаўца Саша Рэйзар, якая падзеліцца сваім меркаваннем пра стан посткаланіяльнасці і працэсы дэкаланізацыі ў беларускім мастацтве.

    Карысныя спасылкi да эпiзоду:

    1. Неспадзяваны манiфест Хаiма Суцiна. Артыкул украінскага куратара і арт-крытыка Канстанціна Дарашэнкі.

    https://supportyourart.com/columns/sutin/

    2. Калекцыя рускага авангарда і савецкага нон-канфармізму ў Музеі Цымерлі.

    https://zimmerli.rutgers.edu/collections/russian-art-soviet-nonconformist-art

    3. Агляд кнігі Стывена Лі «Этнічны авангард. Мінарытарныя культуры і сусветная рэвалюцыя».

    https://cyberleninka.ru/article/n/etnicheskiy-avangard-kak-utopiya-interkulturalnoy-sovremennosti-stiven-li-i-mirovaya-revolyutsiya-steven-sunwoo-lee-the-ethnic-avant/pdf

    4. Інтэрвію Сашы Рэйзар з Руфінай Базловай “Гісторыя беларускай выжыванкі”

    https://chrysalismag.org/project/rufina-bazlova-istoriya-belarusskoy-vyzhivanki

  • Чацвёрты эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах.

    У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям.

    Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву.

    Карысныя спасылкi:

    1. Сайт выставачнага праекту «If disrupted, It becomes tangible».

    Куратары Антаніна Сцебур, Аляксей Барысёнак.

    https://www.if-disrupted.lt/

    2. Інтэрв’ю з Ігарам Саўчанкай для партала Znyata. Цыкл «Сустрэчы з легендамі».

    https://znyata.com/legends-by/64-legends-savchenko-1.html

    3. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра арт-групу «Беларускі клімат»

    https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/nCvNTgXvqfNsoCTT6DwP%2Fq40p2dueemMgy400-58045154.pdf?alt=media&token=e3b87239-67e4-47f9-b2d3-4ddeacc26f99

    4. Персанальны сайт Артура Клінава

    http://arturklinau.com

    5. Артыкул Таццяны Арцімовіч пра праект «Горад сонца»

    https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/vLTvBmvTeJSVLiT9HHqS%2Fafvuljt377-Pomyslitь-nemyslimoe_-Civitas-Solis-Artura-Klinova-_-Art-_-Zhurnal.pdf?alt=media&token=eecb0e05-1fbf-48a4-8e84-e86eadf8ff62

    6. Unstraight Museum

    https://www.unstraight.org/

    7. Праект Blyzkist Марыі Бэбурыі і Тараса Гэмбіка https://naszwybir.pl/blyzkist/

    8. Зое Леанард ‘I Want a Dyke For President’

    https://www.frieze.com/article/i-want-dyke-president-zoe-leonard

  • Трэці эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктуры клопату і падтрымкі на карысць патрэбаў супольнасцяў у розных кантэкстах.

    У гутарцы бяруць удзел Антаніна Сцебур, куратарка і даследчыца, а таксама Аляксей Барысёнак, куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям.

    Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву.

    Карысныя спасылкі да эпізоду:

    1. Сяргей Шабохін гутарыць з Антанінай Сцебур і Аляксеям Барысёнкам аб выставе "Тое, што парушана, стае адчувальным. Інфраструктуры і салідарнасць за межамі постсавецкіх умоў", іх куратарскім супрацоўніцтве, планах і аспектах салідарнасці і клопату ў актуальных гістарычных абставінах.

    https://kalektar.org/be/k/a/w4TLopLqyjfeyd4ZYliQ

    2. Марына НАПРУШКІНА: «Уцекачы для Еўропы - гэта шанец змяніцца да лепшага». Інтэрв'ю.

    https://day.kyiv.ua/ru/article/obschestvo/marina-naprushkina-bezhency-dlya-evropy-eto-shans-izmenitsya-k-luchshemu

    3. Мадзіна Тластанава аб тым, што такое дэкаланіяльнасць, у чым адрозненне гэтага тэрміна ад посткаланіяльнасці і аб досведзе ў якім перасякаюцца савецкае і каланіяльнае быцця.

    https://www.youtube.com/watch?v=wRnoxqOf1hc

    4. Тэкст «Праблемнага калектыва» аб павільёне Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюцыянерам, спраектаванага Алексантэры Ахола-Вало да Першай усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выставы 1930 г.

    https://redmuseum.church/en/nadpis-karandashom-o-reprezentatsii-nasiliya-v-pavilone-mopr-aleksanteri-ahola-valo

    5. Размова з Клэр Бішоп аб радыкальнай музеалогіі і палітыцы глядацтва

    https://spectate.ru/claire-bishop/

    6. Пра музей гісторыі прафсаюзнага руху ў Менску

    https://museums.by/muzei/muzei-g-minska-i-minskoy-oblasti/muzey-istorii-profsoyuznogo-dvizheniya/

  • Другі эпізод падкаста Open Muzej прысвечаны станаўленню і развіццю канцэпцыі “музей”.

    Ці адпавядае мадэрнісцкі музей выклікам цяперашняга часу? Якія ёсць альтэрнатывы паводле формы і зместу? Падчас гутаркі абмяркоўваецца патэнцыял нематэрыяльных і ўяўных калекцый, узнікненне пост-музеяў. У гасцях падкаста – куратарка і даследчыца Аксана Карпавец і Ірына Кон – мастацтвазнаўца, куратарка і сябра працоўнай групы праекта Open Muzej. Суразмоўцы дзеляцца шматлікімі прыкладамі фармату і нефармату працы музейных інстытуцый Беларусі, Украіны, ЗША і Францыі.

    Карысныя спасылкі да другога эпізоду:

    Міжнародная рада музеяў ICOM

    Выстава “Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супрацiў”

    Аляксей Барысёнак, Сяргей Шабохін апісваюць працу “Нічога няма” і аднаўляюць гісторыю пра тое, якім чынам фрагмент серыі з 9 графічных лістоў стаў аўтаномным мастацкім выказваннем і каментаром да цэлага дзесяцігоддзя беларускага сучаснага мастацтва

  • У першым выпуску падкаста OM яго вядучы, культурніцкі актывіст Багдан Хмяльніцкі, гутарыць з працоўнай групай праекту Open Muzej, якая ініцыявала стварэнне грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Сваім бачаннем філасофіі і канцэпцыі Open Muzej дзеляцца стваральнікі_цы праекта: сузаснавальнiцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала Kalektar, мастак Сяргей Шабохін.

    Падчас гутаркі абмяркоўваюцца неабходнасць стварэння музея на дэмакратычных каштоўнасцях, захаванне і доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларусаў_к, закранаюцца такія выклікі як абмежаваная бачнасць беларускага мастацтва ў сусветным кантэксце, раздробленасць прафесійнага асяроддзя. Адзначым, што праект Open Muzej развіваецца на валанцёрскіх пачатках, і запускам падкаста стваральнікі_цы запрашаюць да абмеркавання, саўдзелу і супрацоўніцтва ў рэалізацыі дадзенай ініцыятывы.

    Карысныя спасылкі да першага эпізоду:

    Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва Kalektar

    https://kalektar.org/ru/k

    Амбасада культуры

    https://ambasada.art/

    ZBOR

    https://kalektar.org/ru/in/names/hX2D9CxKmIu0bbE0qKjL

    Сяргей Кірушчанка

    https://sergeykiryuschenko.com/

    Аляксей Талстоў

    https://kalektar.org/ru/in/names/5uKGk0sddyAqFJEmRcKp

    Інстытуцыйная крытыка ў Беларусі. Артыкул Антаніны Сцебур.

    https://firebasestorage.googleapis.com/v0/b/kalektar-org.appspot.com/o/4ywf5oprlGTbLIH4H2Hx%2Fwd6fyvv25-statusproject_net.pdf

  • Open Muzej – гэта спроба ўявіць, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ў цяперашніх умовах раскіданасці беларусаў і беларусак па ўсім свеце. Працэс стварэння музея ўжо запушчаны, аднак з’яўляецца гэтакім work-in-progress, дзе ўсе зацікаўленыя могуць актыўна ўключацца ў працэс, а галасы творцаў і культпрацаўнікоў чутны, у тым ліку літаральна ў падкасце ОМ.

    Цягам сезона вас чакае падарожжа па сусвеце сучаснай беларускай культуры. Разам з гасцямі, мы абмяркуем ролю музеяў на сутыку такіх надзённых тэмаў, як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Праз гісторыю да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага – мы будзем асвятляць падзеі і тэндэнцыі, што фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і зараз.