Afleveringen
-
⭐️ Госць эпізода - Саша Мацкевіч, стваральнік праекта poshyk.info.
У лістападзе гэтага году праекту споўнілася 10 год, разам з тым можна фіксаваць досвед Сашы - 10 год актыўных вандровак. Менавіта пра гэты досвед, а таксама пра тое, як трансфармуецца праект і інтарэсы, і пойдзе размова ў эпізодзе.
❗️ Instagram-старонка праекта poshyk.info: https://www.instagram.com/poshyk.info/
❗️ Сайт праекта poshyk.info: https://poshyk.info/
❗️ Выпуск з Сашам пра Навагрудскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/nvE4TFuTUM4
❗️ Выпуск з Сашам пра Мёрскі раён у падкасце Natatnik: https://youtu.be/75DMyywNue4
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t -
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына.
Гэты эпізод выходзіў на Patreon адразу пасля асноўнага выпуску. Сёння на Patreon выйдзе новы бонусны эпізод, таму падпісывайцеся і слухайце цікавосткі пра спадчыну!
Размова з Уладзіславам пра спадчыну была насычаная, аднак усё трапіць у выпуск не магло. Усё ж выпуск на 1,5-2 гадзіны - гэта ўжо занадта. Адпаведна пад час мантажа частка размовы наўпрост адмыслова адклалася ў асобны боунсны эпізод.
Эпізод уздымае дзве тэмы: пабудову страчанай спадчыны на падставе Гродзенскага кейса і 3D-мадэляванне спадчыны. Усё - на канкрэтных прыкладах, таму слухаць адно задавальненне.
У канцы эпізода яшчэ таксама ўласныя разважанні па пытанню 3D-мадэлявання.
Эпізода падкаста з Уладзіславам Чаховічам "Як (не) ахоўваецца спадчына Беларусі? ": https://youtu.be/mQn5PBJ6vws
Узгаданы ў эпізодзе ўкраінскі праект Skeiron: https://skeiron.com.ua/en/saveukrainianheritage/
***
❗️ Telegam-канал "Спадчына": https://t.me/spadczyna
❗️ Чат-бот канала "Спадчына" для зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча: https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU -
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
⭐️ Госця эпізода - Вольга Барышнікава, этнамузыколаг, аўтар кнігі "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі".
У эпізодзе пойдзем размова пра тое, як спевы нясуць у сябе лакальныя адметнасці, ці ўласцівы музычны фальклор для мужчыны, дзе адшукаць спевы са сваёй мясцовасці і пра спевы старавераў. А апошняе пытанне мы будзем разглядаць праз Воліну кнігу, якая вото выходзіць у публічны свет.🎶 Напрыканцы эпізода грае спеў запісаны Уладзімірам Васілевічам у 1984 годзе ў вёсцы Гоцк. Спеў “як у Слуцку на рыначку кровачка стаіць” выконваюць жыхаркі вёскі Гоцк Грудзько Аляксандра Сцяпанаўна, 1915 г.н., і Аляхновіч Соф’я Андрэеўна, 1908 г.н.
❗️ Падтрымаць праект і купіць кнігу "І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі": https://gronka.org/#/causes/recLbDizHFOZ3Pqcr
❗️ Instagram-старонка Вольгі Барышнікавай па музычным фальклоры: https://www.instagram.com/ethnomusic_by_volha/
❗️ ЭТНАЎСЁ - медыятэка па этнаграфіі Беларусі: https://www.ethno.by/
❗️ Facebook-старонка Вольгі Барышнікавай: https://www.facebook.com/volha.fiodarava
Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t -
Гэта бонусны эпізод паводле размовы з Паўлам Каралёвым у эпізодзе №36. У тым эпізодзе Павел распавядаў пра тое, як ён прыйшоў да праекта па зборы і захаванні беларускай спадчыны.
Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №36 для падпісчыкаў на Patreon.
У гэтым эпізодзе Павел расказывае гісторыі з уласнага жыцця, як ён незвычайна сутыкаўся са спадчынай. Дакладней гэта размова пра тое, як праводзіліся археалагічныя раскопкі на сметніку Калядзічы, што здарылася з дзвярмі мячэці ў Даўбуцішках і як Павел здабыў каштоўны татарскі артэфакт!
❗️ Праект "Куфар старажытнасцяў": https://t.me/kufar_starazytnasc
❗️ Facebook-старонка Паўла Каралёва: https://www.facebook.com/pavall.karaliou
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t -
Гэта бонусны эпізод, і ён будзе натуральным працягам эпізода №28 з Сяргеем Лескецем пра традыцыю лекавання шэптам і пра тое, як выдывалася кніга "Шэпт".
Бонусны выпуск выходзіў адразу пасля эпізода №28 для падпісчыкаў на Patreon.
У гэтым эпізодзе Сяргей расказывае, як прыйшла думка да выдання кнігі, якія выпрабаванні былі і як з імі змагаліся. А ў другой палове - пра чорную магію знахарак, цікавыя гісторыі пра стасункі ксяндзоў і шаптух, ці варта браць грошы шаптухам і як савецкі час паўплываў на развіццё традыцыі!
Facebook-старонка Сяргея Лескеця: https://www.facebook.com/Leskiec
Facebook-старонка кнігі "Шэпт": https://www.facebook.com/whisperleskiec/
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t -
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Ластоўскі, гісторык, сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці.
Спадар Аляксей заахвочана наведвае музеі. Праз шматгадовы досвед у спадара Аляксея сфарміравалася шырокая нагледжанасць, праз якую было цікава паразмаўляць пра музеі Беларусі: ці адрозніваюцца структуры музейнай дзейнасці; што па тэхналогіях у музеях; што рабіць, каб пазбягаць школьнай музейнай траўмы; што з цэнамі ў музеях - карацей, што не так з музеямі ў Беларусі ды куды мы рушымся.
❗️ Facebook-старонка Аляксея Ластоўскага: https://www.facebook.com/aliaksei.lastouski/
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t -
⭐️ Госця эпізода - Кацярына Казлова, чалавек, чыя хата стаіць насупраць палаца Радзівілаў у Паланечцы. Гэтае суседства значным чынам паўплывала на лёс Кацярыны: і інтарэсы, і адукацыя, і праца. Кацярына была менеджарам у праекце аднаўлення палаца ў 2021 годзе.
Менавіта, пра гэта і пойдзе размова: хто заклаў інтарэс да лакальнага, як пачалася і скончылася праца менеджерам праекта, як людзі не ідуць на кантакт, хаваючы фотаздымкі з дамашніх архіваў, што хацелася б зрабіць з Паланечкаю праз цяперашнюю актыўнасць.
❗️ Instagram-старонка Кацярыны Казловай: https://www.instagram.com/e.kozlowa/
❗️ Instagram-старонка па гісторыі Паланечкі: https://www.instagram.com/history_of_polonechka/
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t -
⭐️ Госця эпізода - Марыя Варахоб, намесніца старшыні Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ). Марыя ўжо 15 год у СЭТе, і менавіта праз гэты досвед мы і абмяркавалі этнаграфічныя экспедыцыі.
Пра што пойдзе размова?
ці маюць дачыненне студэнты да СЭТа; як абіраецца рэгіён для даследавання; дзе вынікі экспедыцыі і як атрымаць да іх доступ; як і які традцыйны строй з экспедыцый трапіў у мастацкі музей; як гараць тэкстыльныя зборы ў вёсках; адукль з’яўляецца этнаграфічны тэкстыль на Куфары; калі з’явіўся пералом у пакаленнях адносна стаўлення да спадчыны.У гэтым годзе пройдуць дзве экспедыцыі у Салігорскім раёне і ў Слаўгарадскім/Чачэрскім раёнах.
❗️ Сайт Студэнцкага этнаграфічнага таварыства: https://set.ethno.by/
❗️ Facebook-старонка СЭТ: https://www.facebook.com/set.ethno.by/
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t -
⭐️ Госць эпізода - Дзед Янкель, ён жа Ігар Гайкевіч, стваральнік праекта “Пазнай Палессе” пра культуру, спадчыну і Палессе.
Ігар паходзіць з вёскі Букча Лельчыцкага раёна, і вось гэтая вёска, яе ваколіцы - яны шчыльна паўплывалі на праект, і калі так можна сказаць, яго сфарміравалі.
Пра што пойдзе размова?
а хто ж такі дзед Янкель, адкуль пайшло гэта імя; мудрасці ад суседскага дзеда Пятро; успаміны пра святочныя традыцыі і адзенне ў Букчы; як пісалася кніга з дзедавымі казкамі і чаму яна не пра "казкі"; Букчанскія гісторыі пра белую карэту, пераслед на полі і сляпую вужаку; пра што даведаўся Ігар пра беларусаў праз праект.❗️ Праект "Пазнай Палессе": https://www.instagram.com/dzed_jankiel_/
❗️ Кніга Дзеда Янкеля "Дзедавы казкі": спасылка тут
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t -
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by.
У папярэднім выпуску была размова пра лёс мястэчка, яго матэрыяльную спадчыну і што Аляксей робіць з ёй. У гэтым жа эпізодзе размов пойдзе пра габрэйскі бок Гарадка. Відавочнае пытанне, чаму?
Па-першае, габрэйская старонка гісторыі надта важная для былога мястэчка: і гандаль, і сінагогі, і могліцы. Па-другое, фізічны накірунак праекта па Гарадку шчыльна звязаны з габрэйскай гісторыяй. Аляксей працуе па габрэйскіх могліцах, спрабуючы аднаваіць іх гісторыю і імёны.
у якім стане вёска Гарадок зараз; якія накірункі дзейнасць асноўныя ў працы над праектам; як шукаецца месца пахвання ахвяраў габрэйскага гета; як ідзе праца над старымі габрэйскімі могліцамі ў Гарадку; якія планы па праекце ў Аляксей і што б зрабілася, калі б не было абмежаванняў у рэсурсе.
Што ўзгадаецца ў эпізодзе?Дзякуй патронам за падтрымку!
❗️ Сайт краязнаўчага праекта: http://horodok.by/
❗️ Facebook-старонка Аляксея Жахаўца: https://www.facebook.com/aliaksei.zhakhavets
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць праекта VANDRA, то падтрымайце яе праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t -
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Жахавец, даследчык і стваральнік краязнаўчага праекта па вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна - horodok.by.
Дзейнасць Аляксея шырокая, таму мы пашырылі нашу размову на два эпізоды, то бок наступны эпізод выйдзе таксама з Аляксеем, але ж ён будзе пра габрэйскую спадчыну Гарадка.А што ў эпізодзе #47?
як і кім руйнавалася і аднаўлялася Гарадоцкая царква; якія артэфакты мінулага знаходзіліся на дварах ў Гарадку; які склаўся лёс воднага млына; чаму ў 2006 годзе знеслі дом рамесніка; колькі тысяч здымкаў ужо сабрана па Гарадку; ці дастаткова зацікаўленасці і дапамогі з боку грамадства і дзяржустаноў?Дзякуй патронам за падтрымку!
❗️ Сайт краязнаўчага праекта: http://horodok.by/
❗️ Facebook-старонка Аляксея Жахаўца: https://www.facebook.com/aliaksei.zhakhavets
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU Revolut - https://revolut.me/ramanng0t -
Арганізаваныя эксурсіі і туры - гэта ано дробная частка могілкавага турызма, і гэта тое, што ўспрымаецца праз шаблоны. У Беларусі могілкавы турызм дык увогуле свой "іншасвет": гэта пра традыцыі, гісторыю і эстэтыку. Паслухайце эпізод, каб па-іншаму паглядзець на нашу могілкавую спадчыну!
Пра што пойдзе гаворка?
чаму могілкавы турызм успрымаецца пра экскурсіі; у чым эстэтыка могліц і ўласны топ для наведвання; як даследчыя мэты заводзяць людзей на экскурсіі; як праз пошукі сваіх продкаў былі праінвентарызаваны 18 могілак аднаго раёна; якія тэндэнцыі ў могілкавага турызма ў Беларусі; як адрозніваецца стаўленне да могілак на прыкладах сям'і.У эпізодзе зашмат адсылак да розных матэрыялаў, там ніжэй увесь спс таго, што наабяцаў у эпізодзе :)
Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым (эпізод №29): https://taksklhist.mave.digital/ep-30Падкаст Так склалася гістарычна з Сяргеем Грунтовым (эпізод №30): https://taksklhist.mave.digital/ep-31 Мапа Кальварыйскіх могілак: https://docs.rferl.org/be-BY/2014/04/29/788772db-9b1b-4e81-a062-d24e592051d3.pdf Tiktok Івана Чайчыца: https://www.tiktok.com/@lvanbrest Цікавыя надмагіллі на Глобус Беларусі: https://globustut.by/type_tn_gravestones.htm Допіс Уладзя Кандрацені з выяваю Будчанскай пахавальнай традыцыі: https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid06NhxysJeUzev4EUoGjuvTwH2uHZ1QrCzxAJz45mSs4LnrNXgbRMZofkryMgN2vSdl&id=100036970604913 Выпуск Падарожжа Жыгамонта пра вёску Нагародавічы: https://www.youtube.com/watch?v=9aMAF0SPjGQ Instagram-старонка Машы Мароз: https://www.instagram.com/mashamaroz/ Кніга Воля з Аполя "Мое баба - діректор морга": https://ko-fi.com/s/3eea7bf598 База пахаванняў 7 буйных могліц Навагрудскага раёна: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1m54cFA8JvbYTImt4h5RIWBZ8LRuxGSF9F_MA2WaJN14/edit#gid=1608025870База пахаванняў 11 могліц малых вёсак Навагрудскага раёна: https://docs.google.com/spreadsheets/d/1-96eZ0xDEZZbVPj7R6oYxJL2jT-8GmIGG00t-aA0KAU/edit#gid=989650351Асобая падзяка патронам за падтрымку!
🖐️ Падтрымайце праект VANDRA:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU -
⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Садоўскі, чалавек, які шчыльна даследуе гісторыю Маладзечна, калі дакладней Маладзечна ХХ стагоддзя і архітэктуру Маладзечна. Пешшая вуліца ад вакзала ў Маладзечна хавае за сабою іншыя гістарычныя куткі горада, але ж яны дакладна вартыя ўвагі. Вачыма Уладзіміра як раз на іх паглядзім!
Што будзе ў падкасце?
дзе знаходзіцца гістарычны цэнтр Маладзечна чаму і калі цэнтр горада змясціўся на поўдзень развіццё фальварак Гелянова; чаму зруйнавалі браму ў Гелянова ў савецкі час; ці існуе пагроза зносу былой вёскі Бухаўшчына; спроба 3D-мадэлявання міжваеннай архітэктуры горада; якія ёсць незакрытыя краязнаўчыя пытанні па Маладзечна; што выдавецкага рыхтуецца Уладзімірам па Маладзечна.❗️ Facebook-старонка Уладзіміра Садоўскага: https://www.facebook.com/uladzimir.sadouski
❗️ 3D-мадэлі, створаныя Уладзімірам: https://www.behance.net/usadouski
❗️ Краязнаўчы праект пра Маладзечна: https://molodechno.net/
❗️ Падпішыцеся на тэлеграм-канал VANDRA: https://t.me/vandra_by
Асобая падзяка патронам за падтрымку!
🖐️ Падтрымайце праект VANDRA:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
-
⭐️ Госця эпізода - Кацярына Рускевіч, даследчыца, якая ў свой час пачала цікавіцца і глыбока вывучаць манументальную спадчыну Беларусі. Усе даследаванні праходзілі праз вандроўкі, архівы ды людзей. Менавіта пра гэта і пагаворым у сённяшнім эпізодзе:
пра шлях і досвед Кацярыны; пра тое, як ставяцца чыноўнікія да манументальнага мастацтва; пра прасоўванне гэтай спадчыны; пра тое, чаго не хапае манументальнай спадчыне зараз.Узагаданыя ў размове творы манументальнай спадчыны:
мазаікі Новаполацка; мазаіка ў будынку паштамта ў Лідзе; мазаіка ў ліцэі будаўнікаў у Баранавічах; мазаіка на Доме культуры тэкстыльнага камбіната ў Баранівачах; люстры ў ЗАГСе Шчучына; мазаіка ля гарадскога стадыёна ў Бярозе; мазаіка на заводзе Дыяпраектар у Рэчыцы; мазаіка ў гасцініцы Планета ў Мінску; мазаіка на гасцініцы Турыст ў Мінску; мазаіка на школе па вуліцы Багадановіча ў Мінску.Facebook-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ART
Instagram-старонка праекта Belarusian Soviet Monumental ART
Мапа мазаік Новополацка
Музей віртуальнай мазаікі Бабруйска
Артыкул пра манументальнае мастацтва на 34travel -
⭐️ Госць эпізода - Уладзіслаў Чаховіч, архітэктар, актывіст ахоўніцкага руху і стваральнік суполкі Спадчына.
У сакавіку гэтага году ў Гродна былі знесены вайсковыя казармы канца 19 стагоддзя. Казармы ахоўваліся як шэраговая гістарычная забудова, аднак гэта не стала перашкодаю. для іх зносу Гэта не адзіны выпадак, калі нешта не тое адбываецца з гістарычнымі помнікамі ў Беларусі. Пра гэта на прыкладах і пойдзе размова з Уладзіславам.
У другой палове размовы будзе ўзгаданы знос дома ў Брэсце. Размова ідзе пра дом на вуліцы Будзёнага. Пра тое, што знос быў незаконным у гэтым годзе пацвердзіў супрацоўнік Брэсцкага аблвыканкама. Пачытаць можна тут.
Пра што пойдзе размова?
шлях да ахоўніцкага актывізму і з'яўленне суполкі "Спадчына"; як вызначаецца, што ёсць гісторыка-культурная каштоўнасць; чаму гістарычныя аб'екты не трапляць пад ахову (кейс касцёла ў Лынтупах); гісторыя разбурэння вайсковых казарм у Гродна і чаму так адбываецца на іншых прыкладах; наколькі прыватныя інцыятывы шкодзяць спадчыне; што чакаць ад новага ўладальніка сінагогі ў Слоніме; станоўчыя прыклады аднаўлення спадчыны ў Беларусі; ці разумее грамадства, што нешта не тое адбываецца са спадчынай; прынцып элітызма ў прасоўванні спадчыны; над якім гістарычным аб'ектам і горадам і чаму Уладзіслаў як архітэктар хацеў бы папрацаваць.❗️ Telegam-канал "Спадчына": https://t.me/spadczyna
❗️ Чат-бот канала "Спадчына" для зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
❗️ Facebook-старонка Уладзіслава Чаховіча: https://www.facebook.com/uladzislau.czachowicz
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU -
Госцем эпізода будзе завочна Уладзіслаў Трылінскі і яго вынаходніцтва - трылінка.
Маніторычы за тым, што абдываецца ў вандроўчым беларускім свеце за апошнія тыдні, не раз сустракаўся кантэнт з Пінску, дзе людзі акцэнтуюць сваю ўвагу на трылінцы. Трылінка ўпісана ў пешшую вуліцу Леніна, таму адпаведна мінуць яе нельга. Акрамя сацсеткавага кантэнта, перабіраю газеты польскіх часоў, трапілася нататка-навіна 30-ых гадоў, што паміж Брэстам і Пінска будзе пакладзена шаша з так званаю трылінкаю. Гэтыя два чыннікі сабраліся ў адное. Атрымоўваецца, што трылінка, гэта шчэ не стогадовая даўніна, але ж гэта натуральны чынам становіцца аб’ектам прыцягнення ўвагі. Гэта і падштрухнула да разбору тэмы трылінкі ды разважанняў, а што ж з ёй рабіць.
што такое ўвогуле трылінка і адкуль пайшла яе назва; дзе Уладзілаву Трылінскаму прыйшла ідэя з шасцібаковымі пліткамі; калі дзень нараджэння трылінкі; якія бываюць трылінкі па відах, памерах і колерах; што пісалі польскія медыя пра будаўніцтва трылінкаю шашы №5 Кобрын-Пінск; успаміны бацькі пінчука пра ўдзел у будаўніцтве шашы; як знаходзілася і выкарыстоўваецца трылінка ў Брэсце і ў Пінску; дзе выкарыстоўваецца трылінка ў сучасныя часы (ад сметнікаў да гандлю); ці з'яўляецца трылінка прадметам спадчыны; што рабіць з трылінкаю зараз.❗️ Мапа брукаваных дарог
❗️ Каардынаты маста Уладзіслава Трылінскага: 52.13983430913106, 19.87120208981726
❗️ Каардынаты трылінкі паміж Бродніцай і Дубае: 52.0998606149805, 25.74838087318114
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU -
⭐️ Госці эпізода - Раман і Анатоль Нефідовічы, стваральнікі праекта Palessie Travel.
Надыходзіць вясна, на Палессі пачынаецца разводдзе рэк, таму ў хуткім часе сацсеткі будуць поўныя здымкаў і відэа гэтай з’явы. Сёння мы паглядзім на палескія рэкі з іншага боку, вачыма і расказамі Рамана і Анатоля Нефідовічаў.
Пра што пойдзе размова?
якую ролю геафак БДУ мае ў стварэнні праекта; колькі каштавала першая байдарка спадара Анатоля; як шукаецца рэчышча ракі ў балоце; наколькі меліяратыўная сістэма каналаў (былое балота Грычын) прыдатная да сплаваў; стварэнне новай сістэмы маршрутаў па ўзроўнях цяжкасці; якая праблема падштурхнула да сплаваў па Нёмане; стварэнне турыстычных баз ды музея; клубнічныя туры і каштоўнасць тэматычных актыўнасцей; якім адным словам можна апісаць стаўленне мясцовых жыхароў; як праект паўплываў на рынак нерухомасці; чаго не хапае з інфраструктуры для больш якаснай працы.Першы тур Мора Герадота адбудзецца 8 сакавіка, а ўвесь расклад можна палядзець на сайце. Пішыце Раману і Анатолю, прыязджайце на Лунінеччыну і захапляйцеся прыродаю ды лакальнымі расказамі!
❗️ Сайт праекта Palessie Travel: https://baida.by/
❗️ Instagram-старонка праекта Palessie Travel: https://www.instagram.com/palessie_travel/
❗️ Instagram-старонка Рамана Нефідовіча: https://www.instagram.com/nef_ram/
❗️ Артыкул пра праекта Palessie Travel: https://34travel.me/gotobelarus/post/palessie-travel
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU -
Апошні эпізод другога сезона падкаста, дзе мы адказваем на пытанні слухачоў.
Пытанні ўсе падзелены на тыя, што датычна працы над падкастам, і тыя, якія ахопліваюць іншыя напрамкі дзейнасці праекта.
Пра што можна даведацца ў падкасце?
хто тая каманда, якая працуе над праектам; як шукаем гасцей эпізодаў; што за слова "казьдзе" і якія дзіўныя словы шчэ можна пачуць у гаворцы; чаму эпізод з Сяргеем Лескецем стаў адным з уласна захапляльных у другім сезоне; якім быў бы праект VANDRA, калі не было абмяжаванняў у рэсурсах; што матывуе працаваць над праектам і навошта ўсё гэта.Напрыканцы снежня падсумуем вынікі другога сезона статыстыкай.
Дзякуй за тое, што слухалі і падтрымлівалі падкаст, не развітваемся і на сувязі!
Асобая падзяка патронам за падтрымку!
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце праект VANDRA ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU -
⭐️ Госць эпізода - Канстанцін Хурс, чалавек, які ў 2022 годзе набыў маёнтак Ромера (а раней роду Сулістроўскіх) у вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён).
У маёнтку пэўны час жыў выбітны, але, на жаль, не такі вядомы ў Беларусі мастак - Альфрэд Ромер. Менавіта Альфрэд Ромер напісаў Пінскую мадону. Дачка ж мастка, Гелена Ромер, займалася асветніцкай дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі.
Аб чым пойдзе гаворка?
як прыйшла ідэя з набыццём маёнтка; ці дастаткова ўвагі ў Беларусі да постаці Альфрэда Ромера; што было зроблена ў маёнтку за гэты час; якое стаўленне мясцовых жыхароў і улад да дзейнасці Канстанціна; якая падтрымка патрэбна ў працы з маёнткам (а яна патрэбна); якая падзея для Канстаціна - уласны дэдлайн па працы з маёнткам; што ўрэшце плануецца зрабіць у доўгатэрміновай перспектыве.Маёнтка Ромера месціцца ў вёсцы Каралінова (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць).
❗️ Сайт маёнтка Ромера: https://www.romer.by/
❗️ Instagram-старонка праекта: https://www.instagram.com/maentak.romera/
❗️ Электронная пошта: [email protected]
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU -
⭐️ Госць эпізода - Аляксей Білецкі, стваральнік праекта “Жніво”.
Дзейнасць праекта Жніво накіравана на людскую і дакументальную спадчыну, а асноўным напрамак зараз з’яўляецца збор гістарычных генеалагічных дакументаў, які знаходзяцца не ў архівах, а раскіданы па ўсёй краіне: ад музеяў і цэркваў да калекцыянераў і наўпрост у кагосьці дома.
Аб чым пойдзе гаворка?
як з'явілася ідэя праекта і збора гістарычных дакументаў; дзе могуць захоўвацца дакументы па Беларусі; як ладзяцца генеалагічныя экспедыцыі; што робіцца з вынікамі экспедыцый; як уладкавана сістэма карыстання вынікамі экспедыцыі (выкупы і данаты); які існуе кантакт паміж праектам і іншымі генеолагамі Беларусі; што зараз робіцца валанцёрамі праекта і якія планы далей.❗️ Сайт праекта "Жніво": https://zhnivo.com/
❗️ Telegam-суполка праекта "Жніво": https://t.me/zhnivo
🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
Patreon - https://patreon.com/vandraby
Boosty - https://boosty.to/vandraby/donate
Ko-fi - https://ko-fi.com/vandraby
PayPal - https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU
- Laat meer zien