Afleveringen
-
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Выбары працягнуцца тры дні, да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Тацяна Мартынава, сьпіс нумар 12 — «Хопіць баяцца» і Генадзь Манько ад блёку «Воля».
-
Чаму ў Грузіі працягваюцца пратэсты супраць так званага закону пра «замежных агентаў? Ці трапляе Грузія ўсё больш пад расейскі ўплыў і наколькі там імаверная зьмена ўлады? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае Сандро Джупалакіяні, журналіст грузінскай службы Радыё Свабода і сайту «Эхо Кавказа»
-
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Надзея Нортан, кіраўніца сьпісу «Голас дыяспар» і Вэста Свэндсэн ад Блёку Пракоп’ева-Ягорава.
-
Што варта і чаго ня варта рабіць на Радаўніцу? Наколькі сапраўднае праваслаўе сумяшчальнае з ухваленьнем вайны? У чым трагедыя мітрапаліта Веніяміна і кіраўніцтва Беларускага экзархтату Расейскай праваслаўнай царквы? Пра гэта кажа праваслаўны сьвятар Аляксандар Кухта.
-
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Да ўдзелу ў іх дапусьцілі 12 сьпісаў, якія налічваюць 265 кандыдатаў. У эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня дыскутуюць Яўген Дудкін, сьпіс нумар 1, ён называецца «Салідарнасьць» і аб’ядноўвае шэраг актывістаў з Народнай Грамады і Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. А таксама Ліза Пракопчык, сьпіс нумар 12, «Моладзевы наступ».
-
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пачуеце прадстаўнікоў усіх сьпісаў. Сёньня з намі Роза Турарбекава, сьпіс нумар 4 — «Наша справа». А таксама Аляксандар Ракіцкі, сьпіс нумар 5 — «Закон і правапарадак».
-
Ці захоўваецца пагроза, што беларускія войскі ўцягнуць у расейскую вайну супраць Ўкраіны? Ці сапраўды Беларусь рыхтуюць як пляцоўку для нападу на Літву? Ці могуць быць сілавыя сцэнары для зьмены ўлады ў Беларусі? Пра гэта ў праграме «Пік Свабоды» разважае Валеры Сахашчык, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы
-
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт зьбег у Беларусь і выступіў з заявамі ў падтрымку беларускіх уладаў. Што стаіць за гэтай гісторыяй? Пра гэта разважае журналіст тэлеканалу Белсат Міхал Кацэвіч.
-
25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Яны працягнуцца тры дні. Да ўдзелу ў выбарах у КР дапусьцілі 12 сьпісаў, зь іх будуць выбраныя 80 дэлегатаў. Да 25 траўня ў эфіры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Аляксандар Дабравольскі, сьпіс нумар 3 – «Эўрапейскі выбар». А таксама Юры Губарэвіч, сьпіс нумар 9 – Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду».
-
Да чаго прывядуць зьмены ў законах аб прадпрымальніцкай дзейнасьці? Ці шмат людзей могуць у выніку гэтых зьменаў страціць працу і як гэта паўплывае на эканоміку? Пра гэта разважае эканамістка з дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна.
-
1 траўня спаўняецца 20 гадоў ад часу калі 10 новых краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі, далучыліся да Эўрапейскага зьвязу. Як можна параўнаць іх шлях са шляхам Беларусі за гэты час. Пра гэта расказвае Ондржэй Соўкуп, журналіст чэскага грамадзкага радыё і эканамічнага выданьня Hospodářské noviny.
-
Што памяняе УНС у яго новым канстытуцыйным статусе? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Падзея і камэнтар» (ПІК) адказвае палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша Візія» Вадзім Мажэйка.
-
У Менску прайшоў першы дзень так званага «Ўсебеларускага народнага сходу». Ён завершыцца 25-га красавіка. Гэты орган, у які няма прамых выбараў, атрымаў пашыраныя паўнамоцтвы. І можа нават зьняць з пасады Лукашэнку. Але дзеля чаго ён насамрэч яму патрэбны. Наш госьць – кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
-
Якая галоўная рыса цяперашніх чыноўнікаў? Ці баяцца яны званкоў папулярных блогераў? Ці выпадкова так званы «Усебеларускі народны сход» супадае з пачаткам выбараў у Каардынацыйную раду? Чаму аўтары «Рудабельскай паказухі» навучылі Сяргея Ціханоўскага? Пра гэта гаворым з папулярнай блогеркай, віцэ-сьпікеркай 2-га складу Каардынацыйнай Рады Вольгай Павук.
-
Пратэстанцкі прапаведнік Сяргей Мельянец, які наведваў практычна ўсе суды над палітвязьнямі, пасьля арышту вымушаны быў разам зь сям’ёй выехаць зь Беларусі. Празь якія выпрабаваньні за кратамі праходзяць палітзьняволеныя пастары, сьвятары, хрысьціянскія актывісты? Расказвае тэалягіня, прадстаўніца аб’яднаньня «Хрысьціянская візія» Натальля Васілевіч, якая дапамагае палітзьняволеным хрысьціянскім актывістам і сьвятарам.
-
Беларусь упершыню была прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі». Гэта нефармальны міжнародны клюб у складзе сямі найболей эканамічна разьвітых дзяржаў. Ён аб'ядноўвае Вялікабрытанію, Нямеччыну, Італію, Канаду, Францыю, Японію і ЗША. Гэтым разам ён адбываўся на італьянскім востраве Капры. А пры чым тут Беларусь? Госьць «ПіКу Свабоды» – Дзяніс Кучынскі, дыпляматычны саветнік Сьвятланы Ціханоўскай.