Afleveringen

  • Новы госць "Супердудко" філосаф, паэт, празаік, аўтар прарыўнога рамана беларускай літаратуры "Хвілінка" Ігар Бабкоў.

    Ігар правядзе экскурсію па беларускай метафізіцы. Раскажа, колькі разоў перачытвае кожны сказ сваіх твораў, каб дасягнуць дасканаласці, чым яму блізкія Картасар, Сэлінджэр і Борхес і чаму не ставіцца з пагардай да дзяржаўнай літаратуры.

    00:00 "Такога паняцця, як беларуская метафізічная лірыка, не існуе"

    07:40 "А потым прыйшоў Разанаў"

    11:40 "Беларусы нашмат больш метафізічная нацыя, чым усе нашы суседзі"

    14:00 Пад уплывам чаго адбыўся пераход на беларускую мову

    18:00 Як чытаць Рыльке

    23:55 Хто рэдактар Ігара Бабкова. Пра патрэбнасць ці непатрэбнасць рэдактуры

    34:18 "Я ўсё жыццё пішу дзве кнігі"

    39:00 "Другая частка была практычна незаўважана"

    42:51 Дзе знаходзілася "Хвілінка", што цяпер на яе месцы?

    44:40 Картасар, Борхес і Сэлінджэр

    52:09 Уплыў эзатэрыкі і рэлігійнай літаратуры

    57:33 "Мэта кожнага мастацтва — спадабацца Богу"

    1:02:19 "Вы былі ў цэнтры літпрацэсу, а зараз у цішы…"

    1:06:35 "На сёння мы маем пяць кшталтаў беларускай культуры"

    1:09:40 Пра неабходнасць актуальнай павесткі ў літаратурных творах

    1:15:00 "Мне вельмі цікавыя іх рэфлексіі пасля таго, як яны выйдуць з другога боку"




  • Валер Гапееў — пісьменнік, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру.

    Жанравы раманіст Валер Гапееў раскажа, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму ўжо было за сорак, як ад аповесцяў і апавяданняў прыйшоў да раманаў (якіх мае ўжо ці не найбольш за ўсіх сучасных беларускіх аўтараў), пра эротыку, якой прасякнута ягоная проза. А таксама пра сэксізм, нечакана выяўлены у кніжках Гапеева аўтарам падкасту.

    00:00 "Спадар Валер, мы з вамі знаходзімся ў Мінску. Ці пераехалі вы сюды з вашых Івацэвічаў, якія ўжо сталі вам роднымі?"
    10:32 Пасля першай кнігі быў доўгі перапынак у творчасці
    19:48 Ці раўняецца Валер Гапееў на сусветную жанравую прозу?
    27:30 "Калі фільм быў зняты па кнізе, гэта стоадсоткава цудоўны фільм!"
    33:45 Пра забабоны
    41:09 Тэорыі паходжання казак
    50:40 Прэмія Цёткі і янг-эдалт літаратура
    57:40 Нявыдадзены эратычны трылер
    1:00:32 "Ваша проза багата прасякнута эротыкай, ці не лічыце вы гэта трансгрэсіяй жанру?"
    1:03:49 Сэксізм у творах Валера Гапеева
    1:11:42 Сайт bellit.store

    Усе падкасты "Літрадыё"

    Litradio.by

  • Zijn er afleveringen die ontbreken?

    Klik hier om de feed te vernieuwen.

  • Дзяніс Марціновіч — прафесійны гуманітарый у трэцім пакаленні, гісторык, культурны журналіст і тэатральны крытык — завітаў у падкаст “Каля літаратуры”, каб распавесці пра сваю новую кнігу пра сакратара кампартыі БССР Мікалая Слюнькова. Здаецца, што тут асаблівага? Але калі ўлічыць, што ў Беларусі не абараняюць дысертацыі па перыядзе перабудовы, бо гэта занадта “новы” перыяд, а многія архівы дагэтуль закрытыя, зразумееш, што напісаць такую кнігу — той яшчэ выклік.

    Чаму ён выбраў менавіта гэтага героя, але не патэлефанаваў яму, каб узяць інтэрв’ю? Чаму беларуская гуманітарыстыка заўсёды была і ёсць нечым накшталт элітарнага хобі і калі на прылаўках беларускіх кнігарань з’явяцца папулярныя біяграфіі ды навуковыя кнігі, напісаныя даступнай “чалавечай” мовай, — Дзяніс Марціновіч адкажа ў нашай размове.

    00:00 Каля літаратуры

    00:53 Праблема апошніх гадоў — журналістыка стала ананімнай. Дзяніс называе імёны выбітных беларускіх культурных журналістаў. Чаму сам Дзяніс стаў вядомым у гэтай сферы

    03:11 Чатыры выданні кнігі “«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча” — у чым паміж імі розніца

    05:32 Як Дзяніс прыйшоў да жанру нон-фікшн: як напісаць лёгка, але з асновай на факты. Праблемы акадэмічнай мовы

    09:39 Ці палепшылася сітуацыя ў Беларусі з напісаннем біяграфій

    Вакол кнігі “Слюнькоў. Палітычная біяграфія”

    12:57 Дзяніс пра тое, як выбраў героя для кнігі. Хто такі Мікалай Слюнькоў, чым ён вылучыўся ў гісторыі Беларусі і як паўплываў на тое, што мы маем сёння

    18:25 Кніга — “партрэт” 80-х гадоў

    19:49 Чаму Дзяніс Марціновіч не патэлефанаваў самому Слюнькову

    22:21 Праўнук Слюнькова звязаўся з выдавецтвам “Янушкевіч”

    22:46 Чаму эканамічнага патрыятызму беларускай партыйнай эліты было недастаткова, каб існавала незалежная дзяржава

    26:54 Ці можа цяжкае дзяцінства быць апраўданнем абыякавых паводзінаў? Чаму Дзяніс лічыць паводзіны Слюнькова падчас Чарнобылю злачынствам

    28:49 Слюнькоў — тыповы прадстаўнік савецкага пакалення. Чаму гэты чалавек быў эфектыўным менеджарам, але не нацыянальным лідарам

    31:00 На якія крыніцы абапірацца, каб напісаць біяграфію. Ці можна нешта знайсці ў беларускіх архівах. Чым дапамаглі размовы са Станіславам Шушкевічам

    33:54 Як адбываецца працэс напісання твора нон-фікшн

    35:14 Баланс паміж навуковасцю і публіцыстыкай

    36:33 Чаму ў Беларусі не пішуць пра перабудову. Праблема беларускіх гуманітарных навук — аўтар вядзе гутарку сам з сабой

    39:22 Як ідэалізм бабулі і дзядулі ды размовы на кухні паўплывалі на Дзяніса і натхнілі яго на тое, каб стаць навукоўцам

    41:28 Якія тэмы і перыяды цікавяць Дзяніса Марціновіча ў гісторыі

    42:43 Прэзентацыя кнігі пра Слюнькова ў Вільні

    43:35 Чаму беларусы не пераходзяць дарогу на чырвонае святло, нават калі вакол няма машын, і як з гэтым звязаны Слюнькоў

    Пра цікавасць да тэатра, ролю тэатральнага крытыка, развіццё сучаснай беларускай культуры

    45:51 Адкуль у Дзяніса цікавасць да мастацтва і тэатра

    48:19 Ці можна без ведання мовы глядзець літоўскія спектаклі

    49:38 Напісанне тэатральных рэцэнзій — праца або хобі? Ці можна крытыкай зарабляць на жыццё?

    51:09 “Калі хочаш з усімі сябраваць — пісаць тэксты ты не будзеш!”

    53:34 Што, акрамя грошай, можа натхніць людзей на тое, каб ствараць якасны культурны прадукт

    Усе падкасты "Літрадыё"

    Litradio.by

  • Другі сезон "Супердудко" адкрывае музыка праектаў Polyn, Port Mone, SK.EIN, а з нядаўняга часу пісьменнік і аўтар кнігі "Забыть в электричке" — Сяргей Краўчанка.

    Сяргей раскажа, як ствараліся тэксты гурта Polyn, чаму мастацтва болей нічога не вартае, ці можна рабіць літаратуру пры дапамозе фэйсбука і чаму карысна чытаць гісторыю старажытнага свету. А таксама назаве асабісты топ беларускіх месцаў і адкажа, "як гэта любіць".

    0:00 "Супердудко" распачынае другі сезон
    3:10 З чаго ўсё пачыналася
    7:43 "Фэйсбучныя тэксты выцягваюць з чытача падабайку"
    11:26 У выдавецтве "Мяне няма" выйшла кніга "Забыть в электричке"
    14:32 "Кругом полный провал"
    21:18 Што гэта за прорва, над якой мы часам працягваем адно адному рукі?
    24:08 "Читаю историю того, какой же человек — долбоеб…"
    28:20 Манументальныя лонгрыды "Як гэта любіць"
    32:56 Топ любімых месцаў Беларусі

    Усе падкасты "Літрадыё"

    Litradio.by

  • Пісьменніца Ева Вежнавец у звычайным жыцці — журналістка і даследчыца Святлана Курс. Але ў размове з ёй адразу разумееш, што насамрэч ўсё ейнае жыццё — літаратурнае: яна быццам дыхае вобразамі, з яе ліюцца гісторыі.

    Пры гэтым спадарыня Ева — з тых пісьменніц, якія даткліва ставяцца да слова і лічаць, што ў тэксце, як у аўтамаце, не можа быць лішніх дэталяў. Яна аўтарка дзвюх тонкіх, але важкіх кніжак, кожную з якіх пісала 10 гадоў, — “Шлях дробнай сволачы” і “Па што ідзеш, воўча?”. Апошнюю ўжо называюць адным з найважнейшых твораў сучаснай беларускай літаратуры. Напісаны ў жанры “балотная казка”, гэта канцэтраваны і палынна-горкі экскурс у гісторыю 20 стагоддзя, якая ненажэрным ваўком бясконца прыходзіць па жыхароў беларускай глушы.

    Акурат у маленькай вёсцы на Любаншчыне прайшло дзяцінства пісьменніцы, з якога яна памятае гарбузовыя палі і велічэзнага быка, стогадовых бабуляў, якія сталі для яе галоўнымі ўніверсітэтамі, і смерць, што з малых гадоў была навідавоку. Менавіта з дзяцінства ў пісьменніцы засталося пачуццё адчужанасці ад людзей і любоў да балотаў і “задуп’яў”.

    У новым выпуску падкасту Ева Вежнавец дзеліцца важнымі момантамі дзяцінства, а таксама распавядае, як зрабіла выбар “піць або жыць”, як закахалася ў мужчыну з фігурай Давіда, чаму з асцярожнасцю піша пра магію ды іншасвет і як яна, быццам скульптарка, з глыбы нататак і матэрыялаў выцясала свой самы значны на сёння твор.

    Усе падкасты "Літрадыё"

    Litradio.by

  • Іспанія і Беларусь — як дзве розныя планеты, але, калі прыгледзецца, акажацца, што паміж імі шмат агульнага. Не па чутках гэта ведае Анхела Эспіноса — дзяўчына з Іспаніі, якая свядома вырашыла звязаць сваё жыццё з Беларуссю і стаць адным з тых рэдкіх спецыялістаў, якія аднолькава добра валодаюць беларускай мовай і іспанскай.

    У інтэрв’ю Анхела разбурае стэрэатыпы пра іспанскую жарснасць і беларускую памяркоўнасць, анансуе кнігу вершаў, якую плануе прэзентаваць сёлета, а таксама дзеліцца назіраннямі, як рэпрэсіі ўплываюць на вынаходлівасць аўтараў.

  • Наста Карнацкая — новаспечаная эмігрантка, нязменная кампаньёнка выдаўца Андрэя Янушкевіча, вялікая аматарка чытання і падкастаў — завітала да нас, каб расказаць пра свой раман з літаратурай, каму патрэбныя яе падкасты і ці падштурхоўвае праца ў кнігарні да напісання ўласных кніг.

  • Ілля Сін прыйшоў у літаратуру ў чатырнаццаць гадоў і стаў самым маладым удзельнікам першага пакалення Бум-Бам-Літа, знакамітага літаратурнага руху дзевяностых гадоў. Што гэта быў за рух, якія ў яго былі правілы, і чаму ён хаваў у сабе небяспеку для беларускага літпрацэсу тых часоў? Таксама пагутарым пра ўплыў індустрыяльнай музыкі на літаратуру і пра духоўнае ў мастацтве.

    Ілля Сін — празаік-авангардыст, перформер, лаўрэат прэміі Гедройца за раман “Libido”. Удзельнік шматлікіх мастацкіх суполак, Ілля заўсёды схіляўся да радыкальных мастацкіх выказванняў, але апошнім часам прыйшоў да сюжэтнай прозы, што прынесла яму прэмію Гедройца.

  • Кацярына Оаро — пісьменніца, якая натхняе пісаць іншых. Жывучы ў італійскім Турыне, яна выкладае крэатыўнае майстэрства для замоўцаў па ўсім свеце. Кацярына ўпэўненая, што, калі шчыра гаворыш пра ўласны досвед, гэта абавязкова камусьці адгукнецца. І ўсе яе кнігі акурат такія: дэбютная аповесць “Сарочае радыё” тлумачыць досвед журналісткі ў аўтарытарнай Беларусі, “Трымайся і пішы” спрыяе пераадоленню пісьменніцкіх страхаў, “Еўропа ўва мне” распавядае пра пошук свайго “я” ў эміграцыі.

    У новым выданні падкасту Кацярына дзеліцца ўласнай гісторыяй: як дзяўчынка з Івацэвічаў пераехала ў Італію і змагла ператварыць мару пра пісьменніцтва ў любімы бізнес. А таксама распавядае пра тое, што дапамагае дапісаць твор да канца і не пачувацца ў адзіноце. Пра няўдачы, без якіх не бывае поспехаў. І пра студэнцкае каханне з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым, які ў свой апошні год жыцця здолеў яе падтрымаць і натхніць.

  • Вера Бурлак — мастачка неверагоднасцяў, аўтарка з суполкі запозненых авангардыстаў бум-бам-літаўцаў. Самая ракенрольная сярод нашых паэтак. Шмат гадоў яна нязменна працуе ў беларускай літаратуры адказнай за вытворчасць цуду. І ўдала гуляецца з рознымі вымярэннямі свайго таленту. Вы даведаецеся пра суплёт дзіцячага і эксперыментальнага, манаграфічную паэтыку, патаемны альянс Купалы і Кэрала, гумарыстычны бок авангарду і што гэта за навука такая — патафізіка.

  • Усевалад Сцебурака прыйшоў да беларушчыны дзякуючы Караткевічу і Толкіну. Далей ў спісе вартага — Жлобін і Вілейка, гісторыкі-рамантыкі і літпрацэс пачатку нулявых. Як Усевалад стаў маршалкам і навошта кінуў пісаць мастацкую прозу. Чаму кніга “Сцебуракаў лёс” вартая ўвагі і як самому даведацца столькі ж пра свой род. У чым сэнс “Залатога апострафа” за вершы апошніх гадоў. І чаму гэта ўвогуле лепшая вершаванка паэта Сцебуракі.

  • Госць падкасту — драматург Канстанцін Сцешык. Спектаклі па яго п’есах шырока ставяць у тэатрах. А пазалетась выйшаў раман “Сердце горбуна”. Цягам размовы Сцешык патлумачыць усё пра ўсё. Чаму ягоны раман працуе на мяжы прозы і драматургіі. Пры чым тут Стывен Кінг, Філіп Дзік і Ягор Летаў. Пра вучобу з саўдзельнікам па “новай драме” Паўлам Пражко. Чаму насамрэч няма ніякага феномена беларускай “новай драмы”. А таксама з-за чаго растуць гарбы і чаму кладуць у труны.

  • Новы госць падкасту “Супердудко” — выбітны майстар малой прозы, аўтар кніг “Адна капейка” і “Хвалі” Уладзімір Сцяпан. Сёлета яму споўнілася 65 гадоў. Андрэй Дудко вырашыў павіншаваць аўтара і падрабязна распытаць пра ягоны доўгі і пярэсты творчы шлях. Поўны поспеху, грошай, славы і нават велічы — хаця і не ў тым амплуа, у якім хацелася б.

  • Алена Казлова, вядомая пад псеўданімам Анка Упала, — аўтарка, якая спрабавала сябе ў досыць кантрасных амплуа. Пачынала яна ў 17 гадоў з абсурдысцкімі вершамі, якімі весяліла публіку на літаратурных слэмах. А ў больш сталым узросце перайшла на задуменную прозу, калі пасля паездкі ў Швецыю напісала аўтафікшн “На заснежаны востраў”. Кароткі раман пра непрытульнасць і адзіноту беларускі ў эміграцыі сёння чытаецца з новай сумнай актуальнасцю. Нядаўна Алена напісала працяг гісторыі і шукае выдаўца. Хоць сама яна — галоўная рэдактарка жаночага выдавецтва “Пфляўмбаўм” і дапамагае аўтаркам рэалізавацца, гэтай магчымасцю для выдання ўласных твораў карыстаецца не жадае.

    У новай серыі падкасту Алена распавядае пра грошы, што даюць смеласць займацца літаратурай, пра цікаўнасць да птушак і раслін, дэфіцыт праўды і свой спосаб працы з успамінамі. А таксама разважае, як на яе паўплывалі пісьменнікі Джон Ленан і Сальвадор Далі і чаму роля кахання ў літаратуры моцна пераацэненая.

  • Наша госця добра знаёмая калі не ўсім беларускім чытачам, то ўсім беларускім пісьменнікам дакладна. Не кожнаму шанцуе апынуцца ў пякельным пражэктары яе ўвагі, але ўжо калі пашанцавала – сцеражыся! Не схавацца ў тумане незразумелых слоў, не ўцячы на лыжах ілжывых сілагізмаў. Крытыка дагоніць і прышпіліць. Таемнае стане яўным, дурное – бачным, па-мастацку непаўнавартаснае – відавочным. Яе любяць інтэлектуалы і ненавідзяць пасрэднасці. Камусьці яе замала, камусьці – зашмат. Адзіны чалавек у Беларусі, хто можа слова ў слова прачытаць “Беларусалім”, – Наста Грышчук!

  • Беларускім жыхарам Кракава відавочна пашэнціла: там, на чацвёртым паверсе старой камяніцы, размясцілася выдавецтва “Гутэнберг Паблішэр” — утульная прастора, якая прыме не толькі аматараў беларускіх кніжак і гісторыі, але і нават тых, хто хоча “простапагаварыць”.

    Кіруе гэтай прасторай Валянціна Андрэева — рэдактарка, тэкстолаг, якая правяла ні адзін год, узіраючыся ў рукапісы Быкава і Караткевіча, а сёння вычытвае кнігі сучасных аўтараў і выдае іх ва ўласным выдавецтве.

    У падкасце Валянціна раскажа пра сёлетнія кніжныя навінкі “Гутэнберг Паблішэр”, а таксама звернецца да частых набалелых пытанняў: як выдаць сваю першую кніжку? Калі праца рэдактараў нарэшце пачне належным чынам аплачвацца? І галоўнае: “рэзаць, правіць альбо пакідаць?” – пытанне, над якім кожны сапраўдны рэдактар думае ўвесь час.

  • Артур Клінаў ставіцца да творчасці як да авантуры і ўвесь час спрабуе сябе ў нечым новым. Ён стваральнік міфа пра “Горад Сонца” і аўтар прыгодніцкіх раманаў “Шалом”, “Шклатара”, “Локісаў”. А таксама — канцэптуальны мастак, фатограф, калекцыянер, руплівы гаспадар сядзібы ў Каптарунах, шматгадовы рэдактар часопіса “Партызан”, мастак-пастаноўшчык фільма “Масакра” ды шмат хто яшчэ. Такая бурлівая дзейнасць вымагае дынамічнага падыходу. У новым выданні падкаста Артур распавядае пра тое, як піша раман літаральна за два месяцы, і раіць свой “метад поўнага пагружэння”.

  • Таямнічыя эліксіры, загадкавыя артэфакты і эпахальныя бітвы прыдуманых народаў — навошта сёння чытаць фэнтэзі, калі ёсць рэальнае жыццё з яго праблемамі і выклікамі?

    На гэта пытанне адкажа Андрэй Строцаў — толкіназнаўца, перакладчык, антраполаг, які прысвяціў вывучэнню чароўнага Міжзем’я не адзін год і не забывае адзначыць кожную памятную дату ў жыцці Толкіна келіхам піва — так, як гэта рабіў, уласна, сам пісьменнік.

    Што агульнага ў Толкіна і Максіма Багдановіча, чаму Толкін ніколі не быў маралізарам і навошта “Уладара пярсцёнкаў” чытаць услых — усё гэта Андрэй тлумачыць з вялікім запалам. І нават калі вы не аматар фэнтэзі, наш падкаст можа прыадчыніць для вас дзверы ў новы свет.

  • Ціхан Чарнякевіч — спецыяліст рэдкага профілю. Як японец, што вывучыў беларускую мову, або той, хто вырошчвае кавуны на Віцебшчыне. Шмат гадоў, калі не дзесяцігоддзяў, ён не сыходзіць у айці і не становіцца рэкламным капірайтарам, але з нейкім асуджаным спакоем працягвае рухаць белліт ва ўсіх магчымых іпастасях: як крытык, аналітык, паэт ды менеджар.

    Самае неверагоднае, што літаратура яго непадробна цікавіць. І ніяк не на ўзроўні павярхоўнага Ціктока ды летуценнага папулярызатарства. Ціхан заняты глыбокім асэнсаваннем невідавочных працэсаў. Ён прэпарыруе белліт з гістарычнага, эканамічнага і сацыялагічнага пункту гледжання. Нават не напружваючыся — што, безумоўна, з’яўляецца бясспрэчным эфектам шматгадовага досведу.

    Чаму эпоха 20-х мінулага стагоддзя Ціхану падабаецца больш за астатнія, у чым ён бачыць паралелі яе з сучаснасцю, як не пайсці ў мол або ў кіно і замест гэтага напісаць твор і што афарміцелі надгробкаў беларускіх пісьменнікаў могуць пераняць у літоўскіх калег — пра гэта і не толькі Ціхан раскажа ў нашым новым падкасце (а таксама складзе рандомны топ сваіх улюбёных кніг — там шмат цікавостак!).

  • Сцяпан Стурэйка — асоба шматгранная. Найперш вядомы як гісторык, даследчык, выкладчык ЕГУ і знаўца беларускай архітэктуры, ён ужо шмат гадоў праторвае сцежку на ніве айчыннай літаратуры.

    У яго нядаўняй кнізе “Пасажыры карабля Тэсея” дэтэктыўна-містычныя сюжэты з’яўляюцца толькі нагодай паразважаць пра ўлюбёныя беларускія руіны, на якія аўтар пазірае з іроніяй і адначасова — з любоўю.

    Як пасля напісання некалькіх навуковых манаграфій з’явілася патрэба напісаць кніжку аб прыгодах у беларускай глыбінцы, у чым слабыя і моцныя бакі “Пасажыраў…” і якія беларускія помнікі Сцяпан Стурэйка лічыць вартымі для абавязковага наведвання — слухайце ў падкасце.