Afleveringen
-
Апынуўшыся ў эміграцыі, зорны дуэт Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік працягнуў займацца фатаграфіяй. А яшчэ — заснаваў уласны ютуб-праект "Без ретуши", у якім паказваюць вядомых беларусаў з нечаканых бакоў. Напрыклад, яны папрасілі Святлану Ціханоўскую паказаць, што яна носіць у сумачцы. А Лёву Бі-2 перафарбавалі ў сіні колер.
Нашая размова з KANAPLEV+LEIDIK — пра багему, эміграцыю і Беларусь у сэрцы. -
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
Апошнія 5 гадоў, выязджаючы ў эміграцыю, беларусы бяруць з сабой не толькі валізку з рэчамі, але і набор уласных звычак і забабонаў. Часта гэта звычайны сексізм — асуджэнне людзей за праяву эмоцый, пагарда да жанчын, гендарная дыскрымінацыя, патрыярхальнае стаўленне да жыцця, абясцэньванне поспехаў і спроба давесці сваю рэальнасць.
Як з гэтым жыць? Як выкараніць забабоны і паглядзець на свет праз каштоўнасці еўрапейцаў? Што рабіць, калі твой напарнік — сексіст? Наколькі ўдала хаваюць свой сексізм беларускія палітыкі?
Абмяркоўваем гэтыя пытанні з асветніцай на тэму гендарнай роўнасці, пісьменніцай Марынай Ментусавай. -
"Хімія" паміж Зяленскім і Трампам не з'явілася. Затое, падобна, Пуцін змог знайсці падыход да прэзідэнта ЗША. Расійскія СМІ пішуць, што прадстаўнікі Крамля на перамовах у Эр-Рыядзе былі абавязаныя максімальна прыязна паводзіцца з амерыканскімі дыпламатамі. А прэзідэнт Украіны на перамовы не паехаў.
Усё гэта — на фоне адлупаў, якія амерыканцы далі еўрапейцам на мінулым тыдні. Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс і кіраўнік Пентагона Піт Хэгсет прамаўлялі без павагі. А ў Старым Свеце рэагавалі па-рознаму: Парыж сабраў нараду, Берлін развёў рукамі, а Лондан заявіў, што гатовы адправіць ва Украіну свае войскі.
Пра ўсё гэта — і пра тое, як гэта адаб'ецца на Беларусі — размаўляем з доктарам паліталогіі, кіраўніком варшаўскага Цэнтра аналізу і прагнозу, сябрам "Вольнай Беларусі" Паўлам Усавым. -
“Тыдзень Тэатра з Вольнымі Купалаўцамі” пройдзе ў Варшаве з 26 па 30 сакавіка. Падзея, якую можна смела назваць кульмінацыяй гэтага тэатральнага сезону. Цягам гэтага беларускага тэатральнага тыдня нас чакаюць сапраўды выбітныя паказы: пачынаючы з урачыстага адкрыцця фэсту монаспектаклем народнай артысткі Зоі Белахвосцік “MOJ HLEB” з удзелам актораў-купалаўцаў і працягваючы нашумелай пастаноўкай паводле рамана Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы” “ГУСІ-ЛЮДЗІ-ЛЕБЕДЗІ”…
Як нарадзілася ідэя правесці ў Варшаве “Тыдзень Тэатра з Вольнымі Купалаўцамі” і чым купалаўцы будуць здзіўляць гледачоў? Ці складана было рэалізаваць задуму і хто падтрымаў ініцыятыву? Як купалаўцаў змяніла эміграцыя і ці ёсць будучыня ў беларускага тэатра за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць акторы Незалежнай тэатральнай групы “Купалаўцы” Сяргей Чуб і Алег Гарбуз -
Тэма Беларусі апошнім часам не раз узнікала як у прамовах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, так і іншых палітыкаў — як заходніх, так і айчынных. Да прыкладу, выступаючы на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене, Зяленскі расказаў пра намер Пуціна скіраваць у Беларусь 100-150 тысяч сваіх вайскоўцаў на “вучэнні” “Захад-2025”, і не выключана, што скарыстае іх для нападу з нашай тэрыторыі, напрыклад, на Польшчу ці краіны Балтыі. Усё гэта гучала на фоне заяў прадстаўнікоў прэзідэнта ЗША Трампа пра намер схіліць Пуціна да міру з Украінай.
Што можа сведчыць пра намер Пуціна скарыстаць вучэнні ў Беларусі для чарговага нападу з беларускай тэрыторыі на суседнія краіны? Ці здолее Трамп дамагчыся адцягнення Беларусі з арбіты Расіі і ці пагодзіцца на гэта Пуцін? Ці чакаць ва Украіне міратворцаў і ці здольная Еўропа стварыць сваю, еўрапейскую, армію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь -
Насамрэч Пуцін хоча не вайны, а міра. У гэтым перакананы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Трэба толькі дамовіцца з Пуціным аб умовах спынення расійскай акупацыі Украіны — і будзе ўсім шчасце. Вось толькі шмат хто параўноўвае сітуацыю, якая склалася ў Еўропе ў 2025 годзе, з сітуацыяй, што была тут у 1938 годзе. Памяняліся толькі імёны міралюбівых акупантаў: з Гітлера на Пуціна.
Ці варта параўноўваць пагадненне з Гітлерам, на якое пайшла Еўропа ў 1938 годзе, з мірным планам, які прапаноўвае Пуціну прэзідэнт Трамп? Ці пойдзе Пуцін на сапраўднае замірэнне і якія пагрозы для Еўропы ў такім міры? Калі не перамовы, то што варта рабіць у такой сітуацыі, і ці гатовая Еўропа да супрацьстаяння з Масквой? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным -
Перамовы Трампа з Пуціным, якіх хутка не чакалі, ужо, лічы, адбываюцца. Хай пакуль не асабістыя, а праз найбліжаных паплечнікаў, тым не менш. Вось толькі месца на гэтых перамовах наконт міру ва Украіне пакуль няма не толькі для Украіны, але і для Еўропы. Не кажучы пра Беларусь. Затое паміж Вашынгтонам і Мінскам адбываюцца свае перамовы. Вынікам якіх, чакаецца, стане вызваленне палітвязняў.
Як змянілася знешняя палітыка ЗША і як гэтыя змены адаб’юцца на Беларусі? Ці пойдзе Лукашэнка не толькі на вызваленне палітвязняў, але і на спыненне рэпрэсій? Ці здолее Трамп дамагчыся адцягнення Беларусі ад Масквы і ці пагодзіцца на гэта Пуцін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў -
У Мюнхене скончыла сваю працу чарговая канферэнцыя па бяспецы, у якой бралі ўдзел і прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл. У адной з асноўных дыскусій удзельнічала і Святлана Ціханоўская. Адначасова, калі глядзець на справаздачу прэс-службы Офіса, у яе на палях канферэнцыі адбылася вялікая колькасць сустрэч і перамоў з палітыкамі высокага ўзроўню розных краін свету. Падчас іх шмат казалася пра лёс Беларусі ў сувязі з перамовамі наконт спынення вайны ва Украіне. А ў гэты ж час стала вядома, што ЗША вядуць перамовы з Лукашэнкам пра зняцце санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў.
Што адметнага адбылося падчас канферэнцыі і ці сапраўды сустрэчы Ціханоўкай падчас яе былі важнымі? Што адбываецца паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці сапраўды Трамп гатовы дамаўляцца з Лукашэнкам? Ці ёсць месца дэмсілам за сталом перамоў як наконт Украіны, так і наконт адносінаў Лукашэнкі і Захаду? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка -
Амерыканскі душ і мама Марына — Еўразум за 17 лютага | Новости Беларуси за 17 февраля by Euroradio
-
Год таму (нават троху больш) удзельнікі гурта Dymna Lotva завіталі ў студыю Еўрарадыё, каб пахваліцца сваім выдадзеным на вініле альбомам “Зямля пад чорнымі крыламі. Кроў”. І расказаць пра тое, як эміграцыя паўплывала на іх творчасць. З таго часу гурт адкатаў некалькі тураў па Еўропе, выдаў два сінглы з кліпамі, заснаваў новы праект Hangover in Minsk, дэбютны альбом якога цяпер міксуецца. І гэта далёка не поўны спіс дасягненняў гурта!
Ці сапраўды "на Захадзе мы нікому не патрэбныя" і як знайсці сваё месца на музычным рынку? Як змянілася творчасць гурта за апошні год і як гэты год на іх паўплываў? Чым былі цікавыя канцэртныя туры гурта і навошта было ствараць яшчэ адзін музычны праект? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнікі і ўдзельнікі гурта Dymna Lotva -
Паводле некаторай інфармацыі, ЗША рыхтуюць угоду з Лукашэнкам: за вызваленне палітвязняў Вашынгтон абяцае зняць санкцыі, накладзеныя на банкі і экспарт калійных угнаенняў. Паведамляецца, што намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў Еўропе Крыс Сміт сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком КДБ Іванам Церцелем і абмяркоўваў умовы ўгоды. Апроч вызвалення “вялікай колькасці палітвязняў” нібыта ішла размова і пра спыненне рэпрэсій.
Што адбываецца паміж Вашынгтонам і Мінскам і ці сапраўды Трамп гатовы дамаўляцца з Лукашэнкам? Што могуць даць ЗША ў абмен на вызваленне палітвязняў і ці пойдзе Лукашэнка на спыненне рэпрэсій? Ці можна верыць Лукашэнку і ці дазволіць яму Масква дамаўляцца з Захадам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай -
Чарговы “агентурны” скандал скалануў беларускія дэмсілы. Гэтым разам у супрацы з КДБ нібыта прызнаўся сябра (цяпер ужо, відаць, былы) Управы партыі БХД Яўген Дудкін. Але чым далей разгортваўся скандал, тым больш супярэчнасцяў выяўлялася. То сцвярджалі, што Дудкін сам прызнаўся ў супрацы, то гаварылі, што гэта было сказана спецыяльна каб выявіць іншых “ворагаў”. Усплыла і тэма рэйдарскага захопу і “кубла лукашэнкаўскіх спецслужб” у Польшчы, і шмат чаго яшчэ... І гэта без уліку таго, што сам аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" ўжо ў Польшчы падзяліўся на дзве структуры, дзе кожная лічыць сябе сапраўдным БХД і вінаваціць іншых у здрадзе ідэалам.
Што прымусіла сябра БХД пайсці на супрацу з КДБ і ці не супярэчыць гэта хрысціянскай маралі? Што адбываецца ў шэрагах хрысціянскіх дэмакратаў і чаму яны не могуць паразумецца? Ці сапраўды ў Польшчы ёсць актыўная суполка лукашэнкаўскай агентуры і як на гэта рэагуюць польскія службы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дактарант Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук, экс-сябра Управы партыі БХД Яўген Дудкін -
Дональд Трамп пазваніў Пуціну і Зяленскаму і рыхтуецца да перамоваў па Украіне. Перад гэтым ён мае сустрэцца з прэзідэнтам Расіі — папярэдне, у сталіцы Саудаўскай Аравіі Эль-Рыядзе. А літаральна ў гэтыя дні памочнікі Трампа знаёмяць з раскладам гульні прэзідэнта Украіны — на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Ці нам чакаць перадзелу свету ў бліжэйшай будучыні? Што пасля гэтага будзе адбывацца ў Беларусі? Як нам перажыць гэты час? У 14:00 па Мінску гаворым з блогерам і палітыкам Аляксандрам Кныровічам -
Тавараабарот Беларусі і ЗША працягвае падаць, як, зрэшты, курсы долара і еўра. Затое — растуць кошты. У пачатку 2025-га больш за ўсё падаражэлі прадукты харчавання, даражэйшымі сталі нехарчовыя тавары і паслугі. І хоць улады спадзяюцца, што сёлета інфляцыя не перавысіць 5%, ва ўрадзе ўжо папярэдзілі пра павышэнне тарыфаў на электраэнергію адразу на 12%.
Нешта не сыходзіцца. Дый наогул — як жа атамная станцыя, будаўніцтва якой абяцала беларусам танную электрычнасць і па якой у Лукашэнкі вісіць доўг у некалькі мільярдаў долараў? Што ўтрымлівае беларускую эканоміку на плыву і да чаго ўсё рухаецца? Ці дазволіць Пуцін наладзіць адносіны Лукашэнкі з Захадам і Амерыкай?
Пра гэта і многае іншае размаўляем у эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістрам эканомікі Алісай Рыжычэнка. -
У сераду Лукашэнка канчаткова развітаўся са сваёй кар'ерай міратворца, бо кіраўнік Пентагона Піт Хэгсет заявіў, што ніякага "Мінска 3.0" не будзе.
"Мір для Украіны мусіць уключаць трывалыя гарантыі бяспекі, якія забяспечаць, што вайна не пачнецца ізноў", — сказаў Хэгсет.
Наколькі ўдарыць гэтая заява па самалюбстве беларускага кіраўніка? Пра што можа сведчыць вызваленне палітзняволеных Алены Маўшук і Андрэя Кузнечыка, якое адбылося пры ўдзеле новай адміністрацыі ЗША? Чаго чакаць ад дамоўленасцяў Трампа па Украіне? -
13 лютага ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка асацыяцыі “Беларусы Парыжа”, прадстаўніца Народнай амбасады ў Францыі, сяброўка французскай асацыяцыі “Новыя дысідэнты”, відэакаларыстка Аліса Сыракваш.
Сёння мы як нацыя знаходзімся (а можа, і знаходзіліся ў такім стане цягам многіх гадоў) у дэпрэсіі. А першы крок, каб выйсці з гэтага стану — пачаць сябе любіць. Нам трэба паглядзець на нас такіх, якія мы ёсць, і пачаць сябе любіць. Палюбіць сябе як нацыю, як культуру, як ментальнасць. Нам жыццёва неабходна пачаць любіць і паважаць сябе незалежна ад стаўлення да нас іншых і не азіраючыся на іншых, перакананая Аліса Сыракваш.
Пра тое, чаму беларусы больш глядзяць у бок іншых нацый, а сабой не прывыклі ганарыцца, якіх колераў можа быць наша нацыянальная ідэя і як нам захаваць сябе ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алісай Сыракваш. - Laat meer zien