Afleveringen
-
Удар будзе ці не будзе? — Еўразум за 24 чэрвеня | Новости Беларуси за 24 июня by Euroradio
-
Спікерам Каардынацыйнай рады 4-га склікання пераабраны Арцём Брухан — чалец спіса “Латушка і Рух “За свабоду”. Пераабранне нечаканасцю не стала. І не таму, што ён прадстаўляе спіс, які атрымаў большасць галасоў у КР, а таму, што за яго канкурэнта, Андрэя Коласа, чамусьці не было аддадзена ніводнага голасу па-за межамі яго ж спіса. У любым выпадку, напярэдадні выбараў шмат казалі пра неабходнасць рэформаў у КР. Але і апроч гэтага вакол шмат турбулентнасці, як кажуць эксперты.
Ці варта віншаваць з пераабраннем на пасаду спікера і ці мае ён праграму дзеянняў? Ці ёсць у гэтай праграме план па рэфармаванні КР і наколькі кардынальным яно бачыцца спікеру? Якая роля КР у вызначэнні пазіцыі дэмсіл адносна крызісу ў беларуска-ўкраінскіх адносінах і якое ў яе стаўленне да “ўльтыматуму Зяленскага”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан -
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
Цягам апошніх гадоў у Беларусі было створана шмат так званых ваенна-патрыятычных клубаў пад патранажам унутраных войскаў МУС. І ўсе яны ў 2024 годзе аб’ядналіся пад дахам фонду “Маладая гвардыя”, стварэнне якога ініцыяваў намеснік кіраўніка МУС Мікалай Карпянкоў. На публіку Карпянкоў гучна заяўляе пра высокія мэты. Аднак “Бюро” высветліла, што на самай справе пад эгідай “патрыятычнага” і “духоўна-маральнага” выхавання бюджэт фонду сплывае на паляпшэнне дабрабыту жонак беларускіх сілавікоў.
Хто са сваякоў Карпянкова працаўладкаваны ў фондзе “Маладая гвардыя”, як ён уманціраваны ў сілавы і ідэалагічны апарат Беларусі? Як сталася, што менавіта Карпянкову даверылі справу па аб’яднанні клубаў у фонд, і чаму ў ім вучаць дзяцей? Адкуль бяруць грошы на фінансаванне гэтай структуры і чаму расследавальнікі называюць іх “мутнымі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Карпека -
Перамовы ЗША і Ірана сарваныя праз (хто б мог падумаць!) нястрыманасць Дональда Трампа. Хаця не выключана, што іранская дэлегацыя толькі і чакала магчымасці годна сысці. У той жа час прадстаўнікі Крамля, але не сам Пуцін, заяўляюць пра гатоўнасць да перамоў з ЕС. Зразумела, датычна вайны ва Украіне. Зяленскі ж кажа, што ніякіх перамоў без Украіны быць не можа, а тых, хто сядзе за стол, будзе вызначаць Кіеў. А вось хто вызначае тых, што выйдуць на волю з-за лукашэнкаўскіх кратаў, дагэтуль невядома. Хоць Джон Коўл і анансаваў вызваленне значнай колькасці палітвязняў бліжэйшым часам.
Чым небяспечная сітуацыя з перамовамі ЗША і Ірана і ці варта разлічваць, што бакі прыйдуць да паразумення і пагаднення? Ці сапраўды Расія гатова пачаць перамовы па спыненні канфлікту ва Украіне, на якія ўступкі гатовы Кіеў і Брусель, якое ў гэтым працэсе месца Беларусі? Ці ўплывае “ўльтыматум Зяленскага” на перамовы Вашынгтона і Мінска і наколькі павялічылася пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай -
На фоне крызісу ў адносінах з Украінай і блізкага заканчэння тэрміну, які выставіў Зяленскі Мінску адносна рэтраслятараў і забеспячэння расійскага войска палівам, Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну не проста, каб паскардзіцца, але і заявіў пра “доўгатэрміновую камандзіроўку” за межы краіны. Нехта кажа, што ён банальна збягае з-пад магчымага ўдару невядомага, але, безумоўна, добрага беспілотніка. Іншыя, спасылаючыся на словы Лаўрова пра Расію, якая будзе абараняць Беларусь, кажуць пра пачатак канчатковай анексіі Масквой нашай краіны…
Ці звязаныя “ўльтыматум Зяленскага” і нечаканы выезд Лукашэнкі ў “доўгатэрміновую камандзіроўку”? Ці варта ўспрымаць словы Лаўрова як знак падрыхтоўкі да анексіі Беларусі і што ў такім выпадку здольныя супрацьпаставіць беларусы? Чым небяспечны “ўльтыматум Зяленскага” як з пункту гледжання ўцягвання Беларусі ў вайну, так і з пазіцыі пагрозы незалежнасці? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым -
Віншуючы беларускіх лекараў з днём іх прафесійнага свята, Лукашэнка ў чарговы раз не стрымаўся, каб не пачаць хваліцца. Расказаў, якая выдатная сістэма аховы здароўя выбудавана ў краіне пад яго кіраўніцтвам, як шмат будуецца бальніц і колькі ў іх ложка-месцаў, якое сучаснае медыцынскае абсталяванне для іх набываецца і гэтак далей. Ва ўсё гэта, магчыма, можна было б нават і паверыць. Калі б не знаходзіліся людзі, якія рэальна глядзяць на сітуацыю ў медыцыне і аналізуюць яе.
Якое насамрэч становішча з фінансаваннем медыцыны ў Беларусі і што не так з мадэрнізацыяй і будаўніцтвам медустаноў? Чаму нельга ацэньваць даступнасць атрымання медпаслуг па колькасці ложка-месцаў і ці такая ўжо бясплатная медыцына ў Беларусі? Ці сапраўды беларускія лекары мараць вярнуцца з-за мяжы на працу ў родныя медустановы і што адбываецца з падрыхтоўкай маладой смены медыкаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Станіслаў Салавей -
Чым менш застаецца часу да заканчэння “ўльтыматуму Зяленскага”, тым больш спякотнай становіцца атмасфера наўкол. Лукашэнкаўская прапаганда проста б’ецца ў прыступах ідэалагічнай эпілепсіі, шукаючы новыя абразы, праклёны і пакаранні для Зяленскага, які пасмеў пагражаць Лукашэнку. Сам Лукашэнка адмоўчваецца, але Вальфовіч пачынае разважаць пра невядомага зламысніка: “Той, хто здзейсніў гэты ўдар, спрабаваў стварыць падставу, каб сутыкнуць Беларусь з Украінай, справакаваць нейкую нядобрую сітуацыю”. Беларусы ж высвятляюць паміж сабой сваё стаўленне да магчымага ўдару Украіны па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі…
Што будзе, калі Лукашэнка не выканае ўмовы Зяленскага, і што ўвогуле справакавала прэзідэнта Украіны на такія рэзкія заявв? Чаму ў Мінску раней не прыслухаліся да просьбаў Кіева, што накіроўваліся па “непублічных каналах” і ці варта звяртаць увагу на мяккія фармулёўкі Вальфовіча? Ці могуць беларусы ўспрыняць удары па рэтранслятарах як агрэсію і ці сапраўды існуе небяспека ўдараў па беларускіх НПЗ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст -
Беларускі металургічны завод павінен выплаціць расійскай кампаніі “Ялецкі руднік” 153,2 мільёна расійскіх рублёў. Такое рашэнне прыняў суд Ліпецкай вобласці. А ўсё праз тое, што беларускі прамысловы гігант не здолеў расплаціцца за атрыманую сыравіну. Здавалася б, прадукцыю БМЗ нехта ж мусіць набываць і плаціць за яе — што пайшло не так? Асабліва з улікам таго, што галоўныя пакупнікі знаходзяцца… у Расіі. Затое Расія гатовая аказаць (у чарговы раз) спонсарскую дапамогу бюджэту Беларусі. Да Крыма дапамога ў любым выпадку не дойдзе: там цяпер адна карысць ад “роднай гавані” — камяні з нябёс. Украінскія.
Чаму беларускія прадпрыемствы не могуць расплаціцца з расійскімі пастаўшчыкамі сыравіны і хто не расплачваецца з імі за прадукцыю? Што за патрэба вымушае звяртацца рэжым Лукашэнкі па “спонсарскую дапамогу бюджэту” да Масквы і ці ёсць рэсурсы ў Расіі для дапамогі Лукашэнку? Ці здольны беларускі НПЗ задаволіць патрэбы Расіі ў паліве, а Украіна — перашкодзіць гэтаму гандлю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі -
У Брэст завітаў кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы Патрыярх Кірыл. Раніцай 21 чэрвеня ён правёў службу ў мясцовым Свята-Уваскрасенскім саборы. Але адметна не тое, што брэсцкіх святароў прымусілі прайсці адмысловыя тэсты, не прывезеная на службу “масоўка” і не надзвычайныя меры бяспекі, а тыя словы, якія гучалі падчас богаслужэння. Пра “заходнія рубяжы рускага праваслаўнага свету”, пра пагрозы з Захаду і з боку Украіны. На што ганец Крамля ў расе шматзначна адказаў беларускім калегам: “Работайте, братья!”
Чым, апроч мер бяспекі, адметны візіт Патрыярха Кірыла ў Брэст і чаму ён прывязаны менавіта да дня пачатку вайны 1941-1945 гадоў? Што стаіць за словамі Патрыярха Кірыла “Работайте, братья!” і чаму яны так трыгераць беларусаў? Ці можна гэты візіт успрымаць як сустрэчу напярэдадні вайны і ці апраўданыя перасцярогі, што любыя дзеянні баявога характару з боку Украіны мабілізуюць беларусаў на супраціў і гуртаванне вакол рэжыму? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч -
Пакуль у Мінску прымаюць законы супраць "прапаганды бяздзетнасці" і выстаўляюць на аўкцыёны кватэры палітвязняў, юрыдычнае кальцо вакол беларускага рэжыму працягвае сціскацца. Суд ЕС адхіліў пазоў "Беларуськалія", а ўкраінскаму МЗС перадалі падрабязны 30-старонкавы даклад пра ператварэнне Беларусі ў ваенны плацдарм — з усімі дэталямі: ад мабілізацыі грамадзянскіх грузавікоў у калоны да інструкцый Міністэрства аховы здароўя па сартаванні параненых і размяшчэнні ракет "Арэшнік".
Чаго чакаць ад "ультыматуму Зяленскага" і ці дапамогуць уладам бронекамізэлькі для апалчэння, калі эканамічныя і прававыя механізмы ўжо запушчаныя?
Пра гэта і многае іншае гаворым у эфіры Еўрарадыё з юрыстам Міхаілам Кірылюком. -
Эксперты сцвярджаюць, што ў траўні 2026-га жыхары Беларусі пакінулі ў крамах нашмат больш грошай, чым годам раней. Гэта нават падбросіла ўверх валавы ўнутраны прадукт, які да таго быў "каля нуля". Ці сапраўды ў гэтым неспакойным (куды ні глянь) траўні беларусы адчувалі сябе найбольш заможнымі і забяспечанымі?
Паразмаўляем пра гэта з галоўнай рэдактаркай выдання Plan B Вольгай Лойка. Таксама пагаворым пра чарговае абяцанне спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла выцягнуць з-за кратаў больш беларускіх палітвязняў, ушчэнт заблытаныя стасункі паміж Мінскам і Кіевам і пастаўкі беларускага паліва ў Расію, якія за чэрвень выраслі ў 51(!) раз. -
Лукашэнка заявіў, што разлічвае пачуць усю праўду аб здарэнні з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі ад… украінскага боку. Прапаганда гэта ўспрыняла як сігнал і яшчэ больш узняла ўзровень антыўкраінскай істэрыі. Як высветлілася, гэта быў толькі пачатак новага вітка эскалацыі. Раптоўна Зяленскі ўзняў пытанне рэтранслятараў у Беларусі, якія, па яго словах, накіроўваюць палёты расійскіх беспілотнікаў ва Украіну, і паставіў ультыматум Лукашэнку: цягам 7 дзён прыбраць гэтыя рэтранслятары. Інакш Украіна зробіць гэта сваімі метадамі. А дзе яны стаяць і колькі іх, УСУ ведаюць.
Ці стала больш зразумелай трагедыя з беларускімі дзецьмі і што стаіць за гэтым здарэннем, калі яно не было трагічнай выпадковасцю? Чаму Зяленскі перайшоў на мову ўльтыматумаў і куды прапаў страх Кіева перад пагрозай адкрыцця другога фронту? Ці сапраўды Кіеў будзе ў выпадку чаго гатовы атакаваць Беларусь і ці гатова Украіна стаць агрэсарам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда -
Амаль год журналісты-расследавальнікі Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Deutsche Welle і OCCRP пры дапамозе ініцыятывы “Рабочы Рух” і падтрымцы “Кіберпартызанаў” шукалі адказ на пытанне, што ж здарылася з беларускім палітыкам Анатолем Котавым мінулым летам. Высветлілася, што ў гэтай гісторыі ёсць усё: гандляры зброяй і спецслужбы розных краін, каханне і грошы, яхта, заблытаныя схемы ды маршруты праз некалькі краін…
Чым цікавы як асоба і палітык Анатоль Котаў, і якімі былі яго дзеянні напярэдадні знікнення? Як Котаў апынуўся ў Турцыі і ці па сваёй волі сеў на яхту ў порце Трабзона? Якое дачыненне Котаў меў да гандляроў зброяй з “Адраджэння” і ці можна па выніку расследавання рабіць канчатковыя высновы пра тое, што цяпер адбываецца з Котавым і ці жывы ён увогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае журналіст-расследавальнік Беларускага расследавальніцкага цэнтра Ігар Кулей -
Іран і ЗША ўсё ж такі падпісалі папярэдняе мірнае пагадненне — Мемарандум аб узаемапаразуменні — тэрмінам на 60 дзён. Якое прадугледжвае спыненне ваенных дзеянняў на ўсіх франтах, уключна з Ліванам, зняцце санкцый з Ірана і стварэнне фонду аднаўлення для гэтай краіны. Залішне гаварыць, што Трамп адразу заявіў пра сваю перамогу і паабяцаў скіраваць увагу на спыненне вайны ва Украіне. Што дае надзею як на спыненне вайны і ў нашым рэгіёне, так і на тое, што цікавасць Трампа да “беларускага пытання” не згасне.
Ці варта мемарандум, падпісаны ЗША і Іранам, лічыць сканчэннем вайны і ці ўспрымаюць людзі ў ЗША гэта як перамогу? Што стаіць за затрымкай чарговага візіту Коўла ў Беларусь і ці існуе пагроза зварочвання гэтага перамоўнага трэка? Як Трамп плануе вырашыць сітуацыю з еўрапейскімі санкцыямі ў дачыненні да Беларусі і ці сапраўды ЗША выйдзе з НАТО? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук, прафесарка паліталогіі ва Універсітэце Паўднёвай Фларыды Таццяна Кулакевіч -
Лукашэнка кажа, што ўлады Беларусі вымушаны “адрываць часам апошняе” ад народа дзеля патрэб арміі. Што менавіта адрываюць? На якую суму? Калі б не адрывалі, ці жылі б беларусы лепей?
Пра гэта ды іншае (абрынанне коштаў на нафту, падаражанне нерухомасці і новы чэлендж для самазанятых) у пятніцу а 13:00 па Мінску размаўляем з эканамістам, кіраўніком праекта “Кошт урада” Уладзімірам Кавалкіным -
Лукашэнка кажа, што не трэба спяшацца з высновамі пра тое, хто атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі. І адразу ж робіць што? Правільна, высновы. А праз пару дзён едзе ў чарговы кароўнік — гэта такая псіхатэрапія ад таго, што нехта хоча ўцягнуць цябе ў вайну?
Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра беларусаў на канцэрце "харошых рускіх" у Варшаве і пра прэм'ер-міністра Турчына, які заклікае не глядзець на лічбы -
Калі не Інтэрпал дык КДБ — Еўразум за 18 чэрвеня | Новости Беларуси за 18 июня by Euroradio
- Laat meer zien