Afleveringen
-
Пункт інтарэсаў ЗША і Кітая — Еўразум за 2 ліпеня | Новости Беларуси за 2 июля by Euroradio
-
Яшчэ адзін беларускі аўтобус атакаваны дронам у Расіі. Расійскія і беларускія дзяржаўныя медыя, не чакаючы дэталяў, у адзін голас пяюць, што беспілотнік запусцілі ўкраінцы. І што гэта "прадуманая акцыя".
Лукашэнка, тым часам, ляціць у самалёце недзе паміж Інданэзіяй і М'янмай. Яму не да дронаў. Ці...?
Абмяркоўваем гэтыя і іншыя і падзеі ў эканоміцы і палітыцы Беларусі і свету з блогерам Аляксандрам Кныровічам. -
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
Эканамічны вынік ад паездкі за дзяржаўны кошт у Кітай палітычна-эканамічнага коміваяжора Лукашэнкі не ўражвае. Ці нам не пра ўсе падпісаныя кантракты гавораць, ці гэтым разам на эканамічны эфект разліку і не было. У адрозненне ад Інданэзіі, куды Лукашэнка не паспеў прыехаць, калі адразу стала вядома пра кантракт на 50 мільёнаў долараў. Здавалася б, для дзяржавы сума смешная, але, магчыма, гэта толькі пачатак… Дарэчы, кажуць, у Беларусі моцна абваліліся кошты на арэнду камерцыйнай нерухомасці. І нібыта гэта — толькі пачатак крызісу ўсяго рынку нерухомасці.
Чым адметная паездка Лукашэнкі ў Кітай з эканамічнага пункту гледжання і ці варта хваліцца кантрактамі на суму ў 50 мільёнаў долараў з такой краінай, як Інданэзія? Што адбываецца з коштамі на арэнду камерцыйнай нерухомасці і ці сапраўды гэта прыкмета блізкага крызісу ўсяго рынку нерухомасці? Ці варта беларусам чакаць праблем з бензінам, і чаму чыноўнікі працягваюць уводзіць валютныя абмежаванні? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з Прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка -
2 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец.
Беларускае грамадства, беларуская дзяржава павінны жыць паводле сваёй нацыянальнай ідэі. І нават у сітуацыі, калі гэтая ідэя сутыкаецца з супрацьдзеяннем, непрыняццем, неразуменнем, яна праб’е сэрца сама, навылёт. У той самы момант, калі мы яе выказваем, калі мы пачынаем маліцца па-беларуску, спяваць па-беларуску, размаўляць па-беларуску. Бог працуе праз сэрцы людзей, там перагародкі зносяцца імгненна. Гэта будзе, і будзе гэта як паводка, перакананы Павел Севярынец.
Пра тое, чаму неабходна захоўваць сваю беларускасць у любых умовах, чаму важна пусціць Бога ў сваё сэрца, і што нам рабіць з Расіяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Севярынецам. -
1 ліпеня ў парламенце Францыі адбылася прэзентацыя групы міжнародных назіральнікаў пад кіраўніцтвам Фрэдэрыка Пеці. На гэтую прэзентацыю французскія парламентарыі запрасілі двух прадстаўнікоў беларускай супольнасці, якія наўпрост былі звязаны з арганізацыяй і правядзеннем выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду апошніх двух скліканняў: кіраўніцу Выбарчай камісіі Алену Прыходзька і распрацоўшчыка праграмы для галасавання Паўла Лібера.
Чым цікавыя французскім парламентарыям выбары ў Каардынацыйную раду і якія пытанні яны задавалі прадстаўнікам Беларусі? Ці ведаюць у Парыжы пра колькасць людзей, якія прагаласавалі на апошніх выбарах у КР, і як паставіліся да агучанай лічбы? Што найбольш уразіла французскіх палітыкаў у інфармацыі пра ўмовы і цяжкасці выбарчай кампаніі ў КР і што плануюць пазычыць для ўласнага ўжывання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кіраўніца Выбарчай камісіі на выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька -
Развагі пра тое, што стала нагодай для паездкі Лукашэнкі ў Кітай — неабходнасць займець абарону ад Пуціна ці паскардзіцца на дзеянні Украіны, — атрымалі нечаканы адказ: найперш ехаў ён на выпускны Мікалая. І хоць сустрэча з Сі Цзіньпінам была, і з кіраўніцтвам Пекінскага ўніверсітэта размаўлялі (нават дрэва пасадзілі), але ўсё гэта нібыта было для фону. Пакуль жа Лукашэнка святкаваў атрыманне Мікалаем дыплома, ізноў узнікла непаразуменне з рэтранслятарам ля мяжы з Украінай, а ў Мінску адмянілі парад 3 ліпеня.
Ці можна лічыць “сяброўскую” сустрэчу з Сі і пасадку дрэва на тэрыторыі Пекінскага ўніверсітэта падставай для паездкі ў Кітай на дзяржаўныя грошы? Ці змянілася за апошні год успрыманне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі еўрапейскімі інстытуцыямі і які вынік ініцыяванага Беларуссю пасяджэння Рады бяспекі ААН? Што мяняе ў сітуацыі з рэтранслятарамі факт іх “выключэння” ўкраінскім бокам і вызваленне рэжымам 32 зняволеных? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябрам Каардынацыйнай Рады Паўлам Латушкам -
Як вызваліцца ад "рускага міру"? — Еўразум за 1 ліпеня | Новости Беларуси за 1 июля by Euroradio
-
Гісторыя ведае не адзін прыклад таго, як небяспечна звяртацца да Расіі па ваенную падтрымку і дапамогу. І справа не ў тым, што не дапамогуць альбо здрадзяць, а ў тым, што пасля таго, як дапамога аказана, проста аддзячыць за яе і адправіць расійскае войска дамоў не так і проста. Бліжэйшы па часе для беларусаў выпадак можна знайсці ў гісторыі Рэчы Паспалітай. Салдаты не проста не сыходзяць, а пачынаюць з дапамогай настаўнікаў і святароў (ідэолагаў) несці вам свой “рускі свет”. Супрацьстаяць якому калі і можна, то толькі праз пашырэнне свайго нацыянальнага свету і сусвету. Да прыкладу, калі казаць пра нас сённяшніх, праз “Адукацыйныя магістраты”.
Чым заўсёды быў небяспечны зварот па ваенную дапамогу да Расіі і што рабілі нашы продкі, калі не было магчымасці выправадзіць рускіх праз дзверы? Што з сябе ўяўляюць “Адукацыйныя магістраты” і на вырашэнне якіх праблем іх дзейнасць мусіць быць скіравана? Які вынік працы іншых Магістратаў і ці захоўваюць беларусы ў эміграцыі цікавасць да свайго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, вядоўца гістарычнага ютуб-канала “Вусы Скарыны”, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч -
Тэрміновае пасяджэнне Рады бяспекі ААН, прысвечанае ўдару дрона па аўтобусе з беларускімі дзецьмі на тэрыторыі Бранскай вобласці Расіі, прайшло 29 чэрвеня па запыце Беларусі. Падчас гэтага пасяджэння прадстаўнік Беларусі пры ААН Рыбакоў заявіў, што беларускі бок мае “доказы таго, што атака была здзейснена ўдарным беспілотнікам украінскай вытворчасці”. Тэму імгненна падхапілі прадстаўнікі Расіі, якія наўпрост вінавацілі Украіну ў трагедыі. А ў гэты час Лукашэнка ў Кітаі наведваў Пекінскі ўніверсітэт. Той самы, дзе яго сын Мікалай атрымліваў дыплом па спецыяльнасці “Біятэхналогіі”.
Чым адметнае пасяджэнне Рады бяспекі ААН, скліканае па ініцыятыве Беларусі, і якіх наступстваў ад яго варта чакаць? Што прываблівае Кітай у Беларусі і ці супакоіць Лукашэнку таварыш Сі пасля паездкі таго на Валдай? Як зменіцца палітыка Літвы адносна Беларусі пры новым прэм’ер-міністры, і чаму “гарызонт візіту Коўла ў Беларусь” праглядаецца няўпэўнена? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам -
У адрозненне ад практычна сакрэтнай (у сэнсе вынікаў) сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным на Валдаі паездка яго ў Кітай асвятляецца прапагандай з усіх бакоў, падрабязна, ледзь не да хвіліны. З Валдая — толькі малаўцямнае мармытанне Пуціна пра Лукашэнку, у якога “няма панікі праз вокрыкі Зяленскага”. З Пекіна — фота-відэа: Лукашэнка і Сі Цзіньпін, ён жа і кіраўніцтва Пекінскага ўніверсітэта, а вось ён ужо з выпускнікамі. Паралельна даюць выступленні Снапкова альбо пасла Беларусі ў Кітаі пра перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва…
Чым Беларусь цікавая Кітаю і якія інтарэсы мае на мэце Пекін, сустракаючыся з Лукашэнкам адразу пасля яго паездкі да Пуціна? Што хаваецца за маўчаннем пра вынікі сустрэчы на Валдаі, і ці будзе Сі бараніць Лукашэнку ад яго сябра з Крамля? Які вынік ініцыяванага Беларуссю пасяджэння Рады Бяспекі ААН, і калі чакаць новага ўльтыматуму ад Зяленскага? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай -
Усё часцей прыходзяць непрыемныя навіны пра змены ў міграцыйным заканадаўстве то з краін Еўропы, то з ЗША. Выглядае на тое, што пагаршэнне міграцыйнага заканадаўства — агульная тэндэнцыя. Якая наўпрост тычыцца і беларусаў. Прычым пагаршаецца сітуацыя не толькі для працоўных мігрантаў, але і для тых, хто едзе вучыцца ці вымушаны збягаць з краіны ў выніку палітычнага пераследу.
Чаму міграцыйнае заканадаўства становіцца больш жорсткім і ці сапраўды ў большасці выпадкаў гэтыя змены закранаюць і беларусаў? Пра што сведчыць абмежаванне магчымасцей для паступлення беларусаў у заходнія ВНУ і як гэтыя перашкоды абысці? З якімі праблемамі сёння найчасцей звяртаюцца ў “Партызанку” і ці атрымліваецца іх вырашаць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай -
Беларуская эканоміка ў апошнія месяцы развіваецца даволі дзіўна: рост ВУП за студзень–травень суправаджаецца пытаннямі пра яго структуру і ўстойлівасць, а актывізацыя інвестыцый і разнакіраваная дынаміка заробкаў у траўні толькі ўзмацняюць адчуванне нераўнамернага росту.
Валютны рынак застаецца валацільным — з прыкметнымі ваганнямі рубля да долара, якія накладваюцца на даныя знешняга гандлю за студзень–красавік і грашовыя пераводы ў першым квартале.
У гэтай жа звязцы — гандаль з Кітаем на фоне візіту Аляксандра Лукашэнкі, сітуацыя на расійскім паліўным рынку і магчымыя наступствы для Беларусі, а таксама змены на рынку нерухомасці ў Мінску, дзе пераход да рублёвага цэнаўтварэння ўплывае на доларавую дынаміку коштаў.
Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной. -
Генацыд беларускага народа з боку савецкіх улад выяўляўся не толькі ў фізічным вынішчэнні праз расстрэлы ды лагеры смерці — ГУЛАГ. Як форма генацыду прымянялася і практыка дэпартацый. Так, 29 чэрвеня 1940 года адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацый жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень савецкія ўлады вывезлі 23 тысячы чалавек. І гэта была ўжо трэцяя хваля такіх дэпартацый. Усяго за 1940–1941 гады толькі з заходняй часткі Беларусі ў аддаленыя раёны СССР дэпартавалі больш за 120 тысяч чалавек.
Ці з’яўляецца дэпартацыя таксама праявай генацыду беларускага народа і якая сапраўдная мэта была ў такіх дзеяннях камуністычнага рэжыму? Ці былі прыклады такіх дзеянняў адносна іншага этнасу ў гісторыі і як гэта на тым народзе, які такія дэпартацыі перажыў, адбівалася? Чаму той генацыд праз дэпартацыю не трапляе пад вызначэнне генацыду, які расследуецца Генпракуратурай РБ, і ці варта былыя “перасяленні народаў”, якія практыкаваў злачынны рэжым камуністаў, параўноўваць з тым, што сёння адбываецца ў Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным -
Новы дзяржаўны план па гендарнай палітыцы, змены ў правілах бясплатнага ЭКА, свежая статыстыка Белстата па тым, як моладзь бавіць свой вольны час, гісторыя дзевяцігадовага хлопчыка, які абражаў аднакласніцу сексуалізаванымі словамі… На першы погляд, паміж гэтымі навінамі няма нічога агульнага. Але ўсе яны прымушаюць задаць адно пытанне: чаму аўтарытарная дзяржава ўсё часцей імкнецца ўплываць на тыя сферы жыцця, якія мы прывыклі лічыць асабістымі і непалітычнымі?
Чаму пытанні гендарнай роўнасці ўсё больш падпарадкоўваюцца дэмаграфічным мэтам, і што гісторыя з бясплатным ЭКА гаворыць пра сапраўдныя прыярытэты ўлады? Пра што сведчыць той факт, што дзяўчаты падлеткавага ўзросту маюць менш вольнага часу, чым хлопцы, і чаму ўжо ў дзевяць гадоў дзіця засвойвае, што найбольш балюча прынізіць дзяўчынку можна праз сексуалізаваныя абразы? Дзе праходзіць мяжа паміж сацыяльнай палітыкай і фарміраваннем патрэбных уладзе грамадскіх нормаў і чаму на прыкладзе менавіта такіх, на першы погляд, дробных гісторый лепш за ўсё бачна, як сучасны аўтарытарызм змяняе грамадства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай -
Сітуацыя кардынальна памянялася, і цяпер Зяленскі выстаўляе Лукашэнку ўльтыматумы. Таму што можа. І таму што ў яго сапраўды ёсць карты. Не тыя, пра якія казаў Лукашэнка ў 2022 годзе і якія абяцаў некалі ўсім паказаць (дарэчы, так і не паказаў, у чарговы раз падмануўшы), а рэальныя — з мінімум 500 цэлямі. І гэта змена сітуацыі дэманструе Трампу, што Лукашэнка яму больш без патрэбы, лічыць Роза Турарбекава. Вось толькі ёсць меркаванне, што і гэты ўльтыматум, і маўчанне Лукашэнкі, і сустрэча Лукашэнкі з таемнымі прадстаўнікамі Зяленскага — гэта ўсё “дагаварняк” Кіева і Мінска. Які можа прывесці нас усіх да перамоў у фармаце “Мінск-3”. З удзелам ЗША ў тым ліку…
Ці застаецца цікавасць у Трампа да Лукашэнкі і ці магло змяніцца стаўленне прэзідэнта ЗША да “моцнага лідара” пасля ўльтыматуму Зяленскага? Калі патрэбы ў Лукашэнку для Трампа больш няма, то ці захаваецца трэк па палітвязнях? Ці пагодзіцца Трамп на правядзенне перамоў на беларускай пляцоўцы і ці будуць ЗША нейкім чынам дапамагаць Лукашэнку ў выпадку канфлікту з Пуціным? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі -
Правёўшы два дні на Валдаі ў Пуціна, Лукашэнка моўчкі сабраўся і выправіўся ў “вялікі комплексны візіт у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі”. І калі гэты “комплексны візіт” сапраўды рыхтаваўся не адзін месяц, то сустрэча з Пуціным, пасля якой не было ніякіх афіцыйных заяў, хутчэй за ўсё, стала рэакцыяй хаўруснікаў на “ўльтыматум Зяленскага”. Які сам Лукашэнка так і не набраўся смеласці адкаментаваць у сваім звыклым стылі. Затое дыскусіі, якія той так званы ўльтыматум спарадзіў, дагэтуль працягваюцца ў беларускім грамадстве. Якое падзялілася адносна стаўлення да імвернага ўдару з Украіны па аб’ектах у Беларусі, што працуюць на карысць расійскай арміі.
Ці сапраўды Лукашэнка пайшоў на ўступкі і без гучных заяў выключыў рэтранслятары, і ці была на тое згода Пуціна? Ці варта чакаць ад Зяленскага новых ультыматумаў і ці ёсць у Пуціна з Лукашэнкам адказ на гэта? Ці ўзрасла верагоднасць уцягвання Пуціным Беларусі ў вайну з Украінай, і што паказаў падзел меркаванняў адносна магчымых удараў УСУ па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў -
Гісторыя з рэтранслятарамі, якія нібыта стаяць у Беларусі ля ўкраінскай мяжы і накіроўваюць расійскія беспілотнікі на аб’екты ва Украіне, не толькі не скончылася, а рызыкуе стаць нагодай для новай эскалацыі. Пасля ўльтыматуму Зяленскага, які даў Лукашэнку сем дзён на адключэнне тых рэтранслятараў, іх, па словах таго ж Зяленскага, адключылі, не чакаючы заканчэння адведзенага часу. Прапаганда імгненна заявіла, што і рэтранслятараў ніякіх не было адпачатку, і ўльтыматум Зяленскага — усяго толькі інфармацыйны шум. Адзіны каментарый з гэтай нагоды ад Лукашэнкі заключаўся ў тым, што ён сустракаўся з прадстаўнікамі Зяленскага і папярэдзіў іх, каб не нагняталі, інакш “вайна набудзе зусім іншы ўзровень”. Здавалася б, на гэтым этапе інцыдэнт вырашаны, але ў ноч з 25 на 26 чэрвеня расійскія беспілотнікі ізноў паляцелі ва Украіну праз тэрыторыю Беларусі.
Ці сапраўды ў Беларусі размешчаны адмысловыя рэтранслятары для кіравання расійскімі “Шахедамі”, ці гэта непраўдзівая інфармацыя, як настойвае лукашэнкаўская прапаганда і нават прарэжымныя палітолагі? Ці маглі тыя прыборы павесіць нейкія “невядомыя” без адпаведнага ўзгаднення, і ці было адключэнне рэтранслятараў, пра якое казаў Зяленскі? Наколькі блізка мы да сілавога супрацьстаяння? З кім мог сустракацца Лукашэнка з украінскага боку і пра які “іншы ўзровень вайны” кажа Лукашэнка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак - Laat meer zien