Afleveringen
-
Пасля так званай “інаўгурацыі” Лукашэнкі вызваленні палітвязняў не толькі не пашырыліся, але і ўвогуле спыніліся. Ніякіх тлумачэннях гэтаму спыненню “актаў гуманізму” з боку рэжыма і яго прапаганды няма. Хоць і гучалі намёкі, што, маўляў, з боку Мінска быў такі крок з вызваленнямі зроблены, чакаліся нейкія плюшкі з боку Захаду ў адказ, але Захад у адказ нічога не зрабіў.
Што азначае спыненне практыкі вызвалення палітвязняў “па памілаванні” і ці варта разлічваць на аднаўленне гэтага працэсу? Як заходнія палітыкі рэагуюць сёння на прапановы аднавіць кантакты з Лукашэнкам? Якія пагрозы нясе практыка масавага запрашэння працоўных мігрантаў у краіну? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, экс-дыпламатам Валерыем Кавалеўскім. Праграма выходзіць па чацвяргах, два разы на месяц у 15:00. -
Zijn er afleveringen die ontbreken?
-
17 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — відэаблогер і пісьменнік Макар Валынкін.
Жывучы ў эміграцыі, у адрыве ад радзімы, сваёй зямлі і сваіх каранёў вельмі лёгка ўявіць цябе і ўсіх нас апошнім пакаленнем, якое размаўляе па-беларуску. Уявіць, што пасля нас не застанецца практычна нікога, хто будзе карыстацца беларускай мовай, вельмі лёгка: у эміграцыі людзі проста на яе забудуцца, а ў Беларусі яна знікне пад ціскам русіфікацыі. Але гэтак жа можна і сказаць сабе, што мы не станем “апошнім пакаленнем”, што наша паўстанне за нашу будучыню не скончанае, мы не пераможаныя і мы працягваем сваю барацьбу, перакананы Макар Валынкін.
Пра тое, ці сапраўды мы дажылі да часоў, калі можам стаць апошнім пакаленнем, ці варта нам у такім выпадку заганяцца думкамі пра нейкія нацыянальныя ідэі і што дае падставы казаць пра няскончанасць нашага паўстання, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Макарам Валынкіным. -
Не зважаючы на пераможныя справаздачы і гучныя заявы пра эканамічныя дасягненні ад чыноўнікаў і Лукашэнкі, інфляцыя ў Беларусі жыве сваім, адасобленым ад прапаганды жыццём. Кошты як у прадуктовых, так і прамысловых крамах растуць, а беларускія тавары прадаць за мяжу ўсё цяжэй. Дый з курсам валют адбываецца не зразумела што: нават калі долар не недта імкнецца да росту, то расійскі рубель паводзіць сябе так, што беларускаму рублю становіцца не вельмі добра.
Што насамрэч адбываецца з інфляцыяй і чаму яна не слухаецца загадаў чыноўнікаў? Як курс расійскага рубля ўплывае на кошты ў беларускіх крамах і што адбываецца з доларам? Якія пагрозы для беларускай эканомікі нясе распачатая Трампам тарыфная вайна з усім светам ці такая яна ўжо страшная, тая вайна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы Оптымум на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі -
У Ерасаюзе дзейнічае так званае “дублінскае пагадненне”. Паводле яго чалавек павінен шукаць прытулку ў першай краіне, праз якую ён заехаў у Еўрасаюз. І на гэтай падставе чалавеку, які прыехаў з Беларусі, да прыкладу, у Польшчу праз Літву, могуць адмовіць у прытулку і выслаць у папярэднюю краіну. Могуць выслаць ў папярэднюю краіну нават у тым выпадку, калі вы прыехалі наўпрост у Польшчу, але па літоўскім шэнгене. Ці наадварот. І аспрэчыць гэтае рашэнне міграцыйнай службы практычна немагчыма. Так лічылася раней. Але беларусы ўмеюць пры патрэбе “ламаць сцэнар і сістэму”, як спявае класік айчыннага рока. Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
Што дапамагло выйграць “Дублін” у судзе і ці можна разлічваць, што гэтая практыка стане пастаяннай? Як змены заканадаўства па працаўладкаванні замежнікаў у Польшчы закранаюць беларусаў і што з гэтым у Літве? Ці што польская паліцыя амаль не дае інфармацыі пра лёс Мельнікавай і чаму справа рухаецца так павольна? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай і адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай -
Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай стала вядома ад Паўла Латушкі ўвечары 28 сакавіка. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, нібыта, ў накірунку Вялікабрытаніі. Але з таго часу ніякай дакладнай інфармацыі ні пра ейны далейшы маршрут, ні пра лёс дзяўчыны, ні нават пра тое, ці даляцела яна да Вялікабрытанні не з’явілася. Сузаснавальнік фондаў By_Help і Bysol Аляксей Лявончык абвесціў пра збор сродкаў на грашовую прэмію для тых, хто можа даць дакладную інфармацыю пра Мельнікаву.
Чаму прыняў рашэнне распачаць збор сродкаў на ўзнагароду пра інфармацыю наконт Мельнікавай і які вынік афіцыйных зваротаў у дзяржустановы Вялікабрытаніі? Што дае падставы меркаваць , што грошы дапамогуць нешта высветліць? Ці ёсць нейкая папярэдняя інфармацыя пра лёс Мельнікавай і чаму Лявончык схіляецца да негатыўнага сцэнара яе знікнення? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік фонду By_Help Аляксей Лявончык -
Кіраўнік Службы знешняй выведкі Расіі Наршыкін прыехаў да Лукашэнкі, каб разам “абмеркаваць актуальныя пытанні знешняй палітыкі”. Але як звычайна скончылася ўсё пошукамі ворагаў. Гэтым разам Нарышкін, седзячы ў Мінску, вырашыў прыстрашыць суседзяў Беларусі — Польшчу і краіны Балтыі. Пагражаючы ім рознымі жахамі ў выпадку, калі з іх боку будзе напад ці нейкія іншыя ваенныя пагрозы ў бок расійскага саюзніка.
Што прымушае Мінск і Маскву ў чарговы раз пагражаць краінам ЕС і чаго намагаецца дасягнуць Лукашэнка, спрабуючы застрашыць Варшаву? Як на планах Лукашэнкі па далучэнні да мірных перамоў па Украіне адбіваецца нязгода Украіны і Расіі да замірэння на ўмовах, якія высоўваюць бакі? Ці здольныя дэмсілы справіцца з тымі выклікамі, што перад імі паўсталі ў выніку знікнення спікеркі КР Мельнікавай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым -
Рэакцыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на злачынства, здзейсненае расійскім войскам у Сумах, сведчыць альбо пра тое, што Трамп застаецца пад уплывам расійскіх прапагандысцкіх наратываў, альбо пра тое, што ён насамрэч прыняў бок Расіі ў гэтай вайне. Хоць і працягвае казаць пра неабходнасць дасягнення міру паміж Расіяй і Украінай. З іншага боку, санкцыі з Расіі Трамп здымаць не спяшаецца. І нават пагражае ўвядзеннем новага санкцыйнага пакета.
Ці сапраўды існуе пагроза, што Трамп канчаткова зойме расійскі бок і якія пагрозы нашаму рэгіёну гэта нясе? Як на рашэнні і дзеянні Трампа рэагуе амерыканскае грамадства і ці сапраўды амерыканская “сістэма супрацьвагаў” такая ўжо ўстойлівая? Ці здольны Лукашэнка скарыстацца зменай палітыкі ЗША і ці застаюцца ў беларусаў шанцы на змены ў краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, аглядальнік Віталь Цыганкоў -
Франтмэн гурта N.R.M. Піт Паўлаў прэзентаваў новую песню і кліп на яе. Па словах Піта, гэта песня пра нас — тых, хто быў вымушаны пакінуць Радзіму, хто пракладае новыя маршруты, але сэрцам застаецца там, на Радзіме і там, дзе ідзе вайна. Дый сам Піт тыя новыя маршруты пракладае вельмі актыўна.
Чым адметная новая песня і ці не ператвараецца творчасць большасці беларускіх музыкаў у выключна ў асэнсаванне эмігранцкай праблематыкі? Ці атрымліваецца ў Піта і N.R.M. знайсці сваё месца ў новых умовах жыцця за мяжой? Ці ўдаецца выйсці за межы дыяспары і як складаюцца гастрольныя маршруты ў Піта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмэн гурта N.R.M. Піт Паўлаў -
У Беларусі чакаюць прыезду 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана. Пра гэта, нібыта, дамовіліся Лукашэнка і прэм’ер-міністр гэтай далёкай азіяцкай краіны. Здавалася б, якія тут могуць быць праблемы — беларусы ж такія талерантныя людзі! Як мінімум, яны самі ў гэта шчыра вераць і пра гэта любіць расказваць прапаганда. Наколькі сёння гэтае сцвярджэнне адпавядае рэчаіснасці, сказаць складана. Бо лукашэнкаўская Беларусь мала прывабная краіна для мігрантаў і прадстаўнікоў іншых этнасаў ды нацый у нас даволі мала.
Ці сапраўды беларусы такія талерантныя як яны лічаць і ці былі мы такімі ў гісторыі? Што дазваляла нам мірна суіснаваць з іншымі народамі ў адной дзяржаве і ці ёсць гэтыя ж чыннікі ў Беларусі сённяшняй? Ці ведаюць беларусы дастаткова добра самі сябе, каб ужо брацца за вывучэнне далёкіх і экзатычных для беларусаў краін? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным -
Практычна ўсе незалежныя сацыёлагі выгнаныя з Беларусі альбо пастаўленыя ва ўмовы немагчымасці легальна працаваць і праводзіць сацыялагічныя апытанні. Тым не менш, даследванні свае яны не спынілі і час ад часу ў публічнай прасторы з’яўляюцца вынікі сацыялагічных апытанняў і даследванняў, праведзеных незалежнымі сацыёлагамі з-за мяжы. Але шмат хто ставіць пад сумнеў праўдзівасць адказаў на такія ананімныя апытанні з-за мяжы і зроблных на іх падставе высноў пра стан беларускага грамадства і яго настроі.
Нацыянальныя рэпрэзэнтатыўныя апытанні — ці магчымыя яны ў сённяшняй Беларусі і якім чынам яны праводзяцца? Ці ўлічваецца фактар страху пры атрыманні адказаў і ці можна на падставе такіх адказаў рабіць нейкія высновы? З якімі складанасцямі падчас такіх даследванняў сутыкаюцца сацыёлагі і што можна сказаць пра агульны стан беларускага грамадства на сёння? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае сацыёлаг Беларускай аналітычнай майстэрні Алег Алампіеў -
Лукашэнка, альбо нехта з яго атачэння, чарговы раз звярнулі ўвагу на адсутнасць хоць нейкай ідэалогіі, якая б апраўдвала панаванне гэтага рэжыма, і было прынята рашэнне сітуацыю выправіць. У найлепшых традыцыях лукашэнкаўскага неабальшавізму — праз падпісанне адпаведнай дырэктывы “Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы”. І, відаць, у межах гэтай ідэалогіі ў Беларусь запрашаюць 150 тысяч працоўных пакістанскіх мігратаў.
Ці здольны рэжым выпрацаваць жыццяздольную ідэалогію і чаму не было гэта зроблена раней? Ці паедуць у Беларусь гастарбайтары з Пакістана і чым гэта небяспечна? Навошта Трамп імкнецца ўзяць пад кантроль сістэму газаправодаў з Расіі ў Еўропу і што стаіць за словамі Уіткаф пра прызнанне так званых ДНР і ЛНР? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам -
У нядзелю, калі праваслаўныя ўсяго свету адзначалі Вербную нядзелю, расійскія акупанты зладзілі ракетную атаку па ўкраінскіх Сумах. У выніку якой загінула больш за тры дзясяткі людзей. Беларускі блогер Андрэй Павук, які пасля вымушанай эміграцыі жыве ў Вільні, прыйшоў да расійскай амбасады, каб выказаць расійскім дыпламатам свой пратэст адносна чарговага злачынства, здзейснаенага расійскай арміяй. Але ледзь не пазбавіўся ровара, атрымаў ад расійскіх цітушак з амбасады пагрозы на свой адрас і вымушаны быў даваць тлумачэнні паліцыі.
Чаму пастанавіў прыехаць да расійскай амбасады і на які вынік разлічваў? Што там за гісторыя з роварам, паліцыяй і дзецьмі расійскіх дыпламатаў? Чым былі адметныя размовы з расіянамі і ці не асцерагаецца за сваё жыццё па выніку свайго паходу да амбасады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогер Андрэй Павук -
“Знайдзіце яе”: ці выпадкова падчас суботніка Лукашэнка ўзгадаў Польшчу by Euroradio
-
Чым далей, тым больш выклікаў паўстае і перад усім светам, і перад беларусамі як часткай гэтага свету і працэсаў у ім. І калі для СМІ і НДА ды розных культурных і навучальных ініцыятыў прыйшлі складаныя часы з перамогай Трампа, то для іншых актуальнейшымі застаюцца пытанні легалізацыі на фоне змянення (і не ў лепшы бок) міграцыйнай палітыкі ў розных краінах. А ёсць яшчэ пагроза вайны, якая можа прыйсці і ў краіны ЕС, і ў Беларусь. Ёсць і пагроза з боку лукашэнкаўскага рэжыму і яго спецслужбаў: як для тых, хто застаецца ў Беларусі, так і для тых, хто з’ехаў у вымушаную эміграцыю. Як ёсць і расчараванне ў лідарах, дэмсілах і структурах дэмсупольнасці.
Ці здольныя выжыць СМІ і НДА толькі пры падтрымцы беларусаў і ці патрэбныя тыя СМІ беларусам сёння насамрэч? Ці час для спорту падчас вайны і ці хутка здымуць бан з беларускіх спартоўцаў? Ці не час дэмсілам “самараспусціцца” і пра што сведчыць сітуацыя з Мельнікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяменеджар, сузаснавальнік папулярнага спартыўнага рэсурса Tribuna.com, гендырэктар і сузаснавальнік медыяхолдынгу Tribuna Digital Дзмітрый Навоша -
Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прыняць да 150 тысяч працаўнікоў з Пакістану і "забяспечыць іх усім неабходным". Па нейкім супадзенні, прыкладна столькі вакансій сёння афіцыйна адкрыта ў Беларусі. А яшчэ ні для каго ўжо не сакрэт, што ў Беларусі жахлівы кадравы крызіс, звязаны з палітычнымі рэпрэсіямі і эканамічнымі мігрантамі.
Абмяркоўваем гэта з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем грошы, знятыя з рахунка зніклай Анжалікі Мельнікавай, наступствы рэгулявання цэнаў па "формуле Турчына", двухтыднёвыя прастоі на беларускіх прадпрыемствах і новую дырэктыву пра адсутную ідэалогію беларускай дзяржавы. - Laat meer zien